Не забірай жыцьцё!
2014 01/12

Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў парушэньне Беларусьсю міжнародна-прававых абавязацельстваў праз выкананьне смяротнага прысуду у дачыненьні да Аляксандра Грунова, чыя справа на той момант знаходзілася на разглядзе ў КПЧ. КПЧ прасіў беларускія ўлады прыпыніць выкананьне пакараньня да разгляду справы, аднак прысуд быў выкананы, і цяпер справа будзе разгледжана, нягледзячы на тое, што заяўнік ужо расстраляны.

______

4 лістапада стала вядома, што асуджаны да смяротнага пакараньня беларус Аляксандр Груноў расстраляны. Яго маці Вольга Грунова распавяла, што атрымала паштовае апавяшчэньне, у якім значылася, што ёй прыйшла пасылка “да запатрабаваньня”. У гэтай пасылцы былі рэчы, у якіх Аляксандр быў апрануты падчас знаходжаньня ў камеры смяротнікаў.

Днём раней стала вядома, што Аляксандру Грунову было адмоўлена ў памілаваньні: яго справа 13 кастрычніка паступіла ў Гомельскі абласны суд зь адпаведнай пазнакай. У Беларусі смяротныя прысуды, як правіла, выконваюцца неадкладна, як толькі адмоўлена ў задавальненьні просьбы аб памілаваньні. Сем’ям ці законным прадстаўнікам асуджаных не паведамляецца дата выкананьня прысуду і не гарантуецца апошняе спатканьне зь асуджаным, пасьля расстрэлу цела не выдаецца сям’і для пахаваньня і не паведамляецца месца пахаваньня. Так і маці Грунова ў судовым парадку было адмоўлена ў паведамленьні пра месца пахаваньня расстралянага.

Мала таго, што Беларусь застаецца адзінай у Эўропе, дзе ад імя дзяржавы расстрэльваюць людзей, дык у краіне да гэтага часу прымяняюцца фактычныя катаваньні, жорсткае, бесчалавечнае, прыніжаючае годнасьць абыходжаньне са сваякамі пакараных. Мала таго, што мне, як у здзек, даслалі казённую адзежу расстралянага сына з надпісам “ИМН” (выключная мера пакараньня) на спіне, дык зладзілі яшчэ і пажыцьцёвыя катаваньні – я да канца дзён не даведаюся, дзе пахаваны сын, да канца дзён не змагу наведаць яго магілу“, – не стрымліваючы слёзы, кажа Вольга Грунова.

Камітэт ААН па правах чалавека публічна выказаўся ў дачыненьні да пакараньня сьмерцю Аляксандра Грунова. Адпаведны прэс-рэліз на англійскай мове апублікаваны на вэб-сайце Упраўленьня Вярхоўнага камісара па правах чалавека. Камітэт выказаў сур’ёзную занепакоенасьць тым, што Беларусь прывяла ў выкананьне смяротнае пакараньне ў дачыненьні да чалавека, чыя скарга яшчэ знаходзіцца на разглядзе КПЧ ААН. Аляксандр Груноў зьвярнуўся ў Камітэт, сьцвярджаючы, што судовы разгляд яго справы быў несправядлівым і што ён быў асуджаны на аснове прызнаньня віны, якое зрабіў без прысутнасьці адваката. Згодна з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, КПЧ папрасіў беларускія ўлады прыпыніць выкананьне пакараньня да разгляду справы. Такія запыты з’яўляюцца абавязковымі з пункту гледжаньня міжнароднага права.

Пазіцыя Камітэта па правах чалавека застаецца нязменнай адносна парушэння просьбы Камітэта аб прыняцці часовых мер абароны, каб пазбегнуць непапраўнай шкоды“, – заявіў сэр Найджэл Родлі, старшыня Камітэта. Ён падкрэсліў, што гэта не першы раз, калі Беларусь карае сьмерцю заяўнікаў, чые справы рэгіструюцца і чакаюць разгляду ў КПЧ ААН, нягледзячы на просьбы прыпыніць выкананьне прысуду.

Гэта сур’ёзнае парушэньне Рэспублікай Беларусь міжнародна-прававых абавязацельстваў“, – заявіў сэр Найджэл. У адпаведнасьці са звычайнай практыкай, незалежна ад выкананьня гэтага сьмяротнага прысуду, Камітэт па правах чалавека будзе працягваць разглядаць справу Аляксандра Грунова.

Нагадаем, што Беларусь і раней прымяняла смяротнае пакараньне ў дачыненьні да тых, чые справы знаходзіліся на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека: 18 сакавіка 2010 года – Васіль Юзэпчук і Андрэй Жук; 19 ліпеня 2011 года – Андрэй Бурдыка і Алег Грышкаўцоў; 15 сакавіка 2012 г. – Уладзіслаў Кавалёў; 17 красавіка 2014 года – Павел Сялюн. Што датычыцца расстраляных Уладзіслава Кавалёва, Андрэя Жука ды Васіля Юзэпчука, Камітэт разгледзеў справы і ўсталяваў, што Рэспубліка Беларусь парушыла іх права на жыцьцё, бо яны былі асуджаныя да сьмерці па выніках несправядлівага судовага разбору. Разгляд спраў Алега Грышкаўцова, Андрэя Бурдыкі, Паўла Сялюна, Аляксандра Грунова ў Камітэце будзе працягнуты.

Камітэт па правах чалавека ААН таксама неаднаразова крытыкаваў беларускае заканадаўства, заклікаў дзяржаву спыніць катаваньні сваякоў расстраляных. У справе “Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр супраць Беларусі” , датычнай пакараньня сьмерцю Уладзіслава Кавалёва, Камітэт ААН указаў, што “поўная сакрэтнасьць вакол даты экзекуцыі і месца пахаваньня, а таксама адмова ў выдачы цела для пахаваньня ў адпаведнасьці з рэлігійнымі перакананьнямі і звычаямі сям’і пакаранага зьняволенага ствараюць эфект запалохваньня і пакараньня сям’і шляхам наўмыснага пакіданьня іх у стане невядомасьці і псіхічнага стрэсу, што ўяўляе сабой бесчалавечнае абыходжаньне“.

Такім чынам, смяротнае пакараньне – адна з самых вострых і балючых тэм у сферы правоў чалавека ў Беларусі. Не адзін год праваабаронцы займаюцца гэтым пытаньнем, зьвяртаючы на яго ўвагу беларускіх уладаў і міжнародных структур, адсочваючы справы тых, хто быў асуджаны на сьмяротнае пакараньне, і дапамагаючы іх сваякам. 10 сьнежня па ўсім сьвеце адзначаецца Дзень правоў чалавека і ўжо традыцыйна да гэтага дня Беларускі Дом правоў чалавека рыхтуе і ладзіць мерапрыемствы, якія дапамагаюць зьвярнуць увагу на праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Так і сёлета 9 сьнежня пасьля дыскусіі з былымі палітзьняволенымі і іх блізкімі і абмеркаваньня агульнай сітуацыі з правамі чалавека, у Сойме Літоўскай Рэспублікі будзе арганізавана адкрыцьцё выставы беларускага фатографа Сяргея Балая “Вышэйшая мера”, дзе будуць прадстаўлены фотаздымкі маці беларусаў, пакараных сьмерцю. Перад гасьцямі выступіць каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў БеларусіАндрэй Палуда, які зможа даць самую актуальныую інфармацыю па тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Комитет ООН по правам человека публично высказался о смертной казни Александра Грунова


Комитет ООН по правам человека осудил нарушение Беларусью международно-правовых обязательств через исполнение смертного приговора в отношении Александра Грунова, чье дело на тот момент находилась на рассмотрении в КПЧ. КПЧ просил белорусские власти приостановить исполнение наказания до рассмотрения дела, однако приговор был выполнен, и теперь дело будет рассмотрено, несмотря на то, что заявитель уже расстрелян.

______

4 ноября стало известно, что осужденный к смерти белорус Александр Грунов расстрелян. Его мать Ольга Грунова рассказала, что получила почтовое уведомление, в котором значилось, что ей пришла посылка “до востребования”. В этой посылке были вещи, в которых Александр был одет во время пребывания в камере смертников.

Днем ранее стало известно, что Александру Грунову было отказано в помиловании: его дело 13 октября поступила в Гомельский областной суд с соответствующей отметкой. В Беларуси смертные приговоры, как правило, выполняются немедленно, как только отказано в удовлетворении просьбы о помиловании. Семьям или законным представителям осужденных не сообщается дата исполнения приговора и нет гарантий последнего свидание с осужденным, после расстрела тела не отдается семье для захоронения и не сообщается место захоронения. Да и мать Грунова в судебном порядке было отказано в сообщении о месте захоронения расстрелянного.

Мало того, что Беларусь остается единственной в Европе, где от имени государства расстреливают людей, то в стране до сих пор применяются фактические пытки, жестокое, бесчеловечное, унижающее достоинство обращение с родственниками осужденных. Мало того, что мне, как в издевательство, прислали казенную одежду расстрелянного сына с надписью “ИМН” (исключительная мера наказания) на спине, то устроили еще и пожизненные пытки – я до конца дней не узнаю, где похоронен сын, до конца дней не смогу посетить его могилу “, – не сдерживая слезы, говорит Ольга Грунова.

Комитет ООН по правам человека публично высказался в отношении казни Александра Грунова. Соответствующий пресс-релиз на английском языке опубликован на веб-сайте Управления Верховного комиссара по правам человека. Комитет выразил серьезную обеспокоенность тем, что Беларусь привела в исполнение смертную казнь в отношении человека, чья жалоба еще находится на рассмотрении КПЧ ООН. Александр Грунов обратился в Комитет, утверждая, что судебное разбирательство его дела было несправедливым и что он был осужден на основе признания вины, которое сделал без присутствия адвоката. Согласно Международному пакту о гражданских и политических правах, КПЧ попросил белорусские власти приостановить исполнение наказания до рассмотрения дела. Такие запросы являются обязательными с точки зрения международного права.

Позиция Комитета по правам человека остается неизменной относительно нарушения просьбы Комитета о принятии временных мер защиты, чтобы избежать непоправимого вреда“, – заявил сэр Найджел Родли, председатель Комитета. Он подчеркнул, что это не первый раз, когда Беларусь казнит заявителей, чьи дела регистрируются и ждут рассмотрения в КПЧ ООН, несмотря на просьбы приостановить исполнение приговора.

Это серьезное нарушение Республикой Беларусь международно-правовых обязательств“, – заявил сэр Найджел. В соответствии с обычной практикой, независимо от выполнения этого смертного приговора, Комитет по правам человека будет продолжать рассматривать дело Александра Грунова.

Напомним, что Беларусь и раньше применяла смертную казнь в отношении тех, чьи дела находились на рассмотрении в Комитете ООН по правам человека: 18 марта 2010 – Василий Юзепчук и Андрей Жук, 19 Июль 2011 – Андрей Бурдыка и Олег Гришковцов; 15 марта 2012 – Владислав Ковалев, 17 апрелю 2014 года – Павел Селюн. Что касается расстрелянных Владислава Ковалева, Андрея Жука и Василия Юзепчука, Комитет рассмотрел дела и установил, что Республика Беларусь нарушила их право на жизнь, так как они были приговорены к смерти по итогам несправедливого судебного разбирательства. Рассмотрение дел Олега Гришковца, Андрея Бурдыко, Павла Селюн, Александра Грунова в Комитете будет продолжен.

Комитет по правам человека ООН также неоднократно критиковал законодательство, призвал государство прекратить пытки родственников расстрелянных. В деле “Любовь Ковалева и Татьяна Козяр против Беларуси“, касающейся казни Владислава Ковалева, Комитет ООН указал, что “полная секретность вокруг даты экзекуции и место захоронения, а также отказ в выдаче тела для захоронения в соответствии с религиозными убеждениями и обычиями семьи и казненного заключенного создают эффект запугивания и наказания семьи путем умышленного оставления их в состоянии неизвестности и психического стресса, что представляет собой бесчеловечное обращение “.

Таким образом, смертная казнь – одна из самых острых и болезненных тем в области прав человека в Беларуси. Не один год правозащитники занимаются этим вопросом, обращая на него внимание белорусских властей и международных структур, отслеживая дела тех, кто был осужден на смертную казнь, и помогая их родным. 10 декабря по всему миру отмечается День прав человека и уже традиционно к этому дню Белорусский Дом прав человека готовит и проводит мероприятия, которые помогают обратить внимание на проблему смертной казни в Беларуси. Так и в этом году 9 декабря после дискуссии с бывшими политзаключенными и их близкими и обсуждения общей ситуации с правами человека, в Сейме Литовской Республики будет организована открытие выставки белорусского фотографа Сергей Балай “Высшая мера”, где будут представлены фотографии матери белорусов, казненных. Перед гостями выступит координатор кампании “Правозащитники против смертной казни в БеларусиАндрей Полуда, который сможет дать самую АКТУАЛЬНЫЕ информацию по теме смертной казни в Беларуси.

Дадаткі:

Kovaleva & Kozyar v. Belarus CCPR/C/106/D/2120/2011 (ru)
Kovaleva & Kozyar v. Belarus CCPR/C/106/D/2120/2011 (en)

Zhuk v. Belarus CCPR/C/109/D/1910/2009 (ru)
Zhuk v. Belarus CCPR/C/109/D/1910/2009 (en)

Yachnik v. Belarus CCPR /C/111/D/1990/2010 (en)

Паводле humanrightshouse.org, gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фота – Аляксандра Грунова

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Камітэт ААН па правах чалавека публічна выказаўся пра смяротнае пакараньне Аляксандра Грунова (дакумэнты)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>