2015 15/01

У судзе Баранавіцкага раёну і г. Баранавічы 15 студзеня адбыўся папярэдні разгляд скаргі праваабаронцы Сяргея Гоўшы на рашэньне Баранавіцкага гарадзкога выканаўчага камітэту ад 05.12.2014г., згодна якому быў забаронены пікет, прысьвечаны 66-м угодкам прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Судовае паседжаньне вяла судзьдзя Вольга Апановіч.

Сяргей Гоўша прасіў суд адмяніць як незаконнае і парушаючае правы заяўнікаў рашэньне гарвыканкаму. Ён таксама прасіў суд прыцягнуць да адказнасьці намесьніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму У.В. Захарчука за парушэньне тэрміну адказу на ягоную заяву. Адказ з выканкаму Сяргей Гоўша атрымаў толькі 9 сьнежня 2014 году, за адзін дзень да плынуемага пікету, хаця закон патрабуе, каб такі адказ быў дадзены не пазьней чым за 5 дзён. Праваабаронца таксама запатрабаваў прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкаму за невыкананьне Пастановы Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, у парушэньне якой чыноўнікі незаконна патрабуюць ад заяўнікаў мерапрыемства заключаць дамовы з баранавіцкім гарадзкім адзьдзелам нутраных справаў па ахове грамадзкага парадку.

Прадстаўніца гарвыканкаму — начальнік адзьдзелу ідэалягічнае працы, культуры й па справах моладзі Святлана Паўловіч не прызнала патрабаваньняў Сяргея Гоўшы да гарвыканкаму. Яна паведаміла суду, што гарвыканкам забараніў заплянаваны пікет на 10 сьнежня 2014 году законна, бо заяўнікі не ўказалі ў сваёй заяве “меры, зьвязаныя з аховай грамадзкага парадку і прыборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня пікету”.

Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што заяўнікі заключылі дамову з ЖКГ аб прыборцы тэрыторыі пасьля пікету й прыклалі неабходныя дамовы да сваёй заявы. Грамадзкі актывіст дадаў суду, што згодна Пастановы Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, гарвыканкам абавязаны сам на працягу аднаго дня перадаць пададзеную заяву на мерапрыемства ў праваахоўныя ворганы для арганізацыі аховы ягоных удзельнікаў.

Найбольшыя спрэчкі паміж заяўнікам і адказьнікам вяліся вакол п. 4 рашэньня гарвыканкаму ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” (у рэд. рашэньня Баранавіцкага гарвыканкаму ад 05.10.2009г. № 2497), якое, на думку Сяргея Гоўшы, не адпавядае Пастанове Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207. Гэты факт пацьвердзіла й сама прадстаўніца Баранавіцкага гарвыканкаму Святлана Паўловіч, якая сказала, што хутка зьявіцца новае рашэньне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах у г. Баранавічы, прыведзенае ў адпаведнасьць з Пастановай Саўміну.

Суд прызначыў чарговае судовае пасяджэньне на 27 студзеня на 10-й гадзінаў.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Барановичи: состоялось предварительное рассмотрение жалобы по запрету пикета ко Дню прав человека

В суде Барановичского района г. Барановичи 15 января состоялось предварительное рассмотрение жалобы правозащитника Сергея Говши на решение Барановичского горисполкома от 05.12.2014г., согласно которому был запрещен пикет, посвященный 66-й годовщине принятия Всеобщей декларации прав человека. Судебное заседание вела судья Ольга Апанович.

Сергей Говша просил суд отменить как незаконное и нарушающее права заявителей решение горисполкома. Он также просил суд привлечь к ответственности заместителя председателя Барановичского горисполкома В.В. Захарчука за нарушение срока ответа на его заявление. Ответ из исполкома Сергей Говша получил лишь 9 декабря 2014года, за один день до планируемого пикета, хотя закон требует, чтобы такой ответ был дан не позднее чем за 5 дней. Правозащитник также потребовал привлечь к ответственности представителей Барановичского горисполкома за неисполнение Постановления Совета Министров от 05.03.2012г. № 207, в нарушение которого чиновники незаконно требуют от заявителей мероприятия заключать соглашения с Барановичским городским отделом внутренних дел по охране общественного порядка.

Представитель горисполкома – начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Светлана Павлович не признала требований Сергея Говши к горисполкому. Она сообщила суду, что горисполком запретил запланированный пикет на 10 декабря 2014 года законно, так как заявители не указали в своем заявлении “меры, связанные с охраной общественного порядка и уборкой территории после проведения пикета”.

Правозащитник Сергей Говша отметил, что заявители заключили договор с ЖКХ об уборке территории после пикета и приложили необходимые договора до своего заявления. Общественный активист добавил суду, что согласно Постановлению Совета Министров от 05.03.2012г. № 207, горисполком обязан сам в течение одного дня передать поданную заявку на мероприятие в правоохранительные органы для организации охраны его участников.

Наибольшие споры между заявителем и ответчиком велись вокруг п. 4 решения горисполкома от 16.06.2009г. № 1497 «О порядке проведения массовых мероприятий в городе Барановичи” (в ред. решения Барановичского горисполкома от 05.10.2009г. № 2497), которое, по мнению Сергея Говши, не соответствует Постановлению Совета Министров от 05.03.2012г. № 207. Этот факт подтвердила и сама представительница Барановичского горисполкома Светлана Павлович, которая сказала, что скоро появится новое решение горисполкома о массовых мероприятиях в г. Барановичи, приведено в соответствие с Постановлением Совмина.

Суд назначил очередное судебное заседание на 27 января на 10-й часов.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фота – Праваабаронца Сяргей Гоўша, Баранавічы

Фота: Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , ,

One thought on “Баранавічы: адбыўся папярэдні разгляд скаргі па забароне пікету да Дня правоў чалавека”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>