2015 17/01

Бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы ў Баранавічах Тацяна й Алег Малашчанкі ды Антаніна й Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.

У звароце адзначаецца, што Баранавіцкі гарадзкі выканаўчы камітэт, адміністрацыя Гімназыі № 4, Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства адукацыі РБ адмовілі ім ў рэалізацыі права на адукацыю сваіх дзяцей на дзяржаўнай беларускай мове, прадугледжанага заканадаўствам і міжнароднымі нормамі.

У лісьце паведамляецца, што ў 2010 годзе была арганізаваная беларускамоўная кляса ў СШ № 14 г.Баранавічы з трох чалавек. Чатыры гады дзеці вывучалі ўсе прадметы на беларускай мове, згодна з усімі нарматыўнымі актамі, прынятымі ў РБ у галіне адукацыі, і праўнымі нормамі. У чэрвені 2014 году дзеці (дзьве з трох дзяўчынак) – Аліса Філіпчык і Ядзьвіга Малашчанка, паступілі ў Гімназію № 4, як і плянавалася раней, каб працягнуць навучаньне на беларускай мове на больш высокім роўні. Аднак гэтага не адбылося, ня гледзячы на тое, што арт.50 Канстытуцыя РБ, а таксама арт.17 аб роўнасьці дзьвюх дзяржаўных моваў і Кодэкс РБ аб адукацыі ад 13.01.2011г. № 243-З гарантуюць права выбару мовы, атрыманьне адукацыі ў любой навучальнай установе краіны.

Аўтары звароту абураюцца тым, што амаль 6 месяцаў яны павінны працягваць змаганьне з чыноўнікамі. Бацькі пішуць, што мелі пэўныя спадзяваньні на Міністэрства адукацыі, але час ідзе, а ніякіх зрухаў пасьля адказу ад іх няма. Тацяна і Алег Малашчанкі й Антаніна й Васіль Філіпчыкі расцэньваюць такія дзеяньні ўладаў як абражаючыя. Яны дадаюць, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў, як запісана ў арт.22 Канстытуцыі РБ.

Аўтары звароту просяць Генэральнага пракурора абараніць іхныя законныя правы на навучаньне па-беларуску й пакараць парушальнікаў закону.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Барановичи: родители учеников бывшего белорусскоязычного класса обратились к Генеральному прокурору

Родители учеников бывшего белорусскоязычного класса в Барановичах Татьяна и Олег Молащенко и Антонина и Василий Филипчика направили обращение Генеральному прокурору Республики Беларусь.

В обращении отмечается, что Барановичский городской исполнительный комитет, администрация гимназии № 4, Брестский областной исполнительный комитет, Министерство образования РБ отказали им в реализации права на образование своих детей на государственном белорусском языке, предусмотренного законодательством и международными нормами. В письме сообщается, что в 2010 году был организован белорусскоязычный класс в СШ №14 г.Барановичи из трех человек. Четыре года дети изучали все предметы на белорусском языке, согласно со всеми нормативными актами, принятыми в РБ в области образования, и правовыми нормами. В июне 2014 года дети (две из трех девочек) - Алиса Филипчик и Ядвига Малащенко, поступили в гимназию №4, как и планировалось ранее, чтобы продолжить обучение на белорусском языке на более высоком уровне. Однако этого не произошло, несмотря на то, что ст. 50 Конституция РБ, а также ст.17 о равенстве двух государственных языков и Кодекс РБ об образовании от 13.01.2011г. № 243-З гарантируют право выбора языка, получения образования в любом учебном заведении страны.

Авторы обращения возмущаются тем, что почти 6 месяцев они должны продолжать бороться с чиновниками. Родители пишут, что имели определенные надежды на Министерство образования, но время идет, а никаких сдвигов после ответа от них нет. Татьяна и Олег Молащенко и Антонина и Василий Филипчика расценивают такие действия властей как оскорбляющее. Они добавляют, что все равны перед законом и имеют право без всякой дискриминации на равную защиту прав и законных интересов, как записано в ст.22 Конституции РБ.

Авторы обращения просят Генерального прокурора защитить их законные права на обучение по-белорусски и наказать нарушителей закона.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фото – Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “Баранавічы: бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы зьвярнуліся да Генэральнага пракурору”

  1. Al says:

    Няўжо ніхто не зразумее й не дапаможа беларускім дзецям … з таго ж, трэба так разумець, беларускага Мінадукацыі… ці той жа Генпракуратуры Рэспублікі Беларусь.

    Бо гата ж сапраўдная ГАНЬБА для краіны падобныя выпадкі й падобная дробязная прамаскальска-здрадніцкая пазыцыя (сёньня можна менавіта так пра гэта казаць, бо расейскі шавінізм праявіўся й стаў ува весь свой рост зьняважлівага ды пачварнага монстру, які гатовы праглынуць і зьнішчыць усё (адметнае беларускае ці ўкраінскае) незразумелае яму, навокал) …

    ДЫК ХТО ДАПАМОЖА БЕЛАРУСКІМ ДЗЕЦЯМ АБАРАНІЦЬ СВАЁ Ў СВАІМ РОДНЫМ ДОМЕ, У БЕЛАРУСІ?!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>