2009 10/03

Вінцук Вячорка. ВыступVI Асамблея няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў адбылася ў Менску 6-7 сакавіка 2009 г. З удзелам 330 прадстаўнікоў НДА, замежных гасьцей, а таксама ў прысутнасьці журналістаў незалежных і ўрадавых мэдыяў, гэтае мерапрыемства стала найбуйнейшым форумам НДА ў дванаццацігадовай гісторыі правядзеньня падобных сходаў.
Сустрэча адкрылася словамі Аляксандра Патупы і Вінцука Вячоркі, якія былі сярод заснавальнікаў Асамблеі НДА ў 1997 г. Свае вітальныя прамовы сказалі таксама Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін (які выступіў перад абмеркаваньнем заявы, прысьвечанай палітычным рэпрэсіям), амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан. Хаця арганізатары даслалі запрашэньне да ўдзелу ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, улады вырашылі праігнараваць яго.

Ацэньваючы ў сваім выступе сытуацыю ў беларускім трэцім сэктары, Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА, падкрэсьліў: “Глябальных зьменаў не назіраецца ні ў цэнтры, ні ў рэгіёнах. Можа зьмянілася рыторыка ўладаў да больш памяркоўнай, а ў сваіх дзеяньнях яны ўсё роўна кіруюцца тым заканадаўствам, якое ёсьць, а яно ў вялікай ступені рэпрэсіўнае. І тымі звышмэтамі – не дапусьціць да легальнай дзейнасьці апанэнтаў улады. Зьявіліся, на жаль, новыя формы перасьледу актывістаў. Мы жадаем рэальных зьменаў у сытуацыі, а не касмэтычных”.

Удзельнікі заслухалі ды абмеркавалі справаздачы шасьці рэгіянальных і шасьці тэматычных круглых сталоў, што былі праведзеныя ў студзені-лютым гэтага году ў межах падрыхтоўкі да VI Асамблеі. Тэмамі гэтых сталоў былі правы чалавека, экалягічны актывізм, сацыяльныя і жаночыя НДА, грамадзянская адукацыя, новыя мэдыі як форма грамадзкай актыўнасьці, пытаньні дзейнасьці НДА ў канкрэтных рэгіёнах. Бальшыня выступоўцаў адзначыла нэгатыўныя тэндэнцыі пагаршэньня ўмоваў для грамадзянскай супольнасьці ды рэалізацыі права на свабоду асацыяцыяў, нягледзячы на г.зв. “лібэралізацыю”. Падобныя высновы таксама ўтрымліваліся ў маніторынгах, якія былі падрыхтаваныя супольнымі намаганьнямі шэрагу НДА.

Цягам абодвух дзён мерапрыемства адбываўся Фэст грамадзкага актывізму, у першы – выстава стэндаў, а ў другі НДА знаёмілі калегаў са сваімі кампаніямі і праграмамі, дэманструючы відэаролікі і прээзнтацыі. Усяго на фэсьце 28 арганізацыяў прадставілі свае стэнды, 11 – відэаролікі, 17 – прэзэнтацыі сваіх праграмаў. Журы адзначыла прызамі тры лепшыя прадстаўленьні.

Урэшце, удзельнікі VI Асамблеі ўхвалілі шэраг рэзалюцыяў, заклікаючы ўрад правесьці рэальную лібэралізацыю, нармалізаваць стасункі з грамадзкім сэктарам, скасаваць усе формы палітычных рэпрэсіяў, і ўключыць грамадзянскую супольнасьць ў дыскусію аб мэтазгоднасьці пабудовы АЭС у Беларусі.

Выніковыя дакумэнты глядзіце ў файлах: “rezalucyja.doc“, “ZAJAVA.doc“, “Rezalucyja-AES.doc“.

belngo.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>