2015 18/01

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да праваабаронцы Расула Джафарава пачаўся ў Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах 15 студзеня.

Як паведамляе «Каўказскі вузел», судовы працэс па справе Джафарава выклікаў павышаную зацікаўленасьць. У ліку тых, хто прыйшоў на паседжаньне былі актывісты розных НДА, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Азэрбайджану, а таксама прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых эўрапейскіх краінаў і місіі ЭЗ. Зала, разлічаная на 50 месцаў, была перапоўненая.

На падрыхтоўчым паседжаньні адвакат Фарыз Намазлы выступіў з шэрагам хадайніцтваў. Ён прапанаваў спыніць крымінальны перасьлед на падставе “неабгрунтаванасьці доказаў віны” Джафарава. У выпадку адмовы задавальненьня гэтага хадайніцтва абарона прапанавала далучыць да справы дадатковыя “фінансавыя дакумэнты, якія пацвярджаюць невінаватасьць Джафарава”.

“Усё абвінавачваньне Расула Джафарава неабгрунтаванае. Ён, зьяўляясь фізычнай асобаю, заключаў грантавыя дамовы, а атрыманыя ім сродкі накіроўваліся на рэалізацыю праэктаў. Аднак гэта неабгрунтавана трактуецца як “незаконнае прадпрымальніцтва”. З гэтага вынікаюць і ўсе іншыя абвінавачваньні. Джафараў з асабістых даходаў плаціў падаткі, і вінаваціць яго ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў таксама неабгрунтавана.

Акрамя таго, некаторыя паступленьні на ягоны рахунак няправільна былі інтэрпрэтаваныя сьледзтвам як “даходы”. Гаворка ідзе пра сродкі на аплату транспартных выдаткаў на паездкі на міжнародныя мерапрыемствы за мяжой і матэрыяльную дапамогу іншым асобам, у прыватнасьці, актывісту Nida Ількіну Рустамзадэ, які адбывае турэмнае пакараньне”, – патлумачыў адвакат Намазлы.

Да таго ж, па словах адвакату, прыцягнутыя да справы ў якасьці пацярпелых асобы ня маюць прэтэнзіяў да Джафарава.
Намазлы таксама прасіў суд зьмяніць меру ўтрыманьня на хатні арышт, дазволіць абвінавачанаму падчас паеяджаньня сесьці побач з адвакатамі, а таксама хадайнічаў аб правядзеньні аўдыё- і відэазапісу суду.

Дзяржаўны абвінаваўца Мубарыз Мірылі выступіў супраць задавальненьня ўсіх хадайніцтваў. Пры гэтым ён казаў вельмі ціха, і слухачам у зале яго ледзь было чуваць.

У выніку, суд задаволіў толькі хадайніцтва аб далучэньні да справы дадатковых матэрыялаў, прадстаўленых абаронай. Усе астатнія хадайніцтвы былі адхіленыя. Пры гэтым судзьдзя адзначыў, што ў ходзе наступнага працэсу хадайніцтвы могуць быць заяўленыя паўторна.
Слуханьні па сутнасьці справы прызначаныя на 27 студзеня.

Нагадаем, затрыманы 2 жніўня 2014 году Расул Джафараў быў абвінавачаны ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленьні ад падаткаў, злоўжываньні паўнамоцтвамі, падлогу ды прысваеньні грошай у буйным памеры. У сьнежні папярэдняе сьледства па справе праваабаронцы завяршылася. Джафараў лічыць абвінавачваньні неабгрунтаванымі й палітычна матываванымі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Джафарава вязьнем сумленьня.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

В Азербайджане начался суд над правозащитником Расулом Джафаровым

Рассмотрение уголовного дела в отношении правозащитника Расула Джафаров аначалось в Бакинском суде по тяжким преступлениям 15 января.

Как сообщает «Кавказский узел», судебный процесс по делу Джафарова вызвал повышенный интерес. В числе пришедших на заседание были активисты различных НГО, представители правозащитных организаций Азербайджана, а также представители посольств США, Франции, Германии, Великобритании, ряда других европейских стран и миссии ЕС. Зал, рассчитанный на 50 мест, был переполнен.

На подготовительном заседании адвокат Фариз Намазли выступил с рядом ходатайств. Он предложил прекратить уголовное производство ввиду “необоснованности доказательств вины” Джафарова. В случае отказа удовлетворения этого ходатайства защита предложила приобщить к делу дополнительные “финансовые документы, подтверждающие невиновность Джафарова”.

“Всё обвинение Расулу Джафарову необоснованно. Он, будучи физическим лицом, заключал грантовые договоры, а полученные им средства направлялись на реализацию проектов. Однако это необоснованно трактуется как “незаконное предпринимательство”. Из этого вытекают и все другие обвинения. Джафаров с личных доходов платил налоги, и обвинять его в уклонении от уплаты налогов также необоснованно.

Кроме того, некоторые поступления на его счет неправильно были интерпретированы следствием как “доходы”. Речь идет о средствах на оплату транспортных расходов на поездки на международные мероприятия за рубежом и материальную помощь другим лицам, в частности, отбывающему тюремное наказание активисту Nida Илькину Рустамзаде”, – пояснил адвокат Намазли.

Кроме того, по словам адвоката, привлеченные к делу в качестве потерпевших лица не имеют претензий к Джафарову.
Намазлы также просил суд изменить меру пресечения на домашний арест, разрешить обвиняемому во время заседания сесть рядом с адвокатами, а также ходатайствовал о проведении аудио- и видеозаписи суда.

Гособвинитель Мубариз Мирили выступил против удовлетворения всех ходатайств. При этом он говорил очень тихо, и слушателям в зале его едва было слышно.

В итоге, суд удовлетворил лишь ходатайство о приобщении к делу дополнительных материалов, представленных защитой. Все остальные ходатайства были отклонены. При этом судья отметил, что в ходе последующего процесса ходатайства могут быть повторно заявлены.
Слушания по существу дела назначены на 27 января.

Напомним, задержанный 2 августа 2014 года Расул Джафаров был обвинен в незаконном предпринимательстве, уклонении от налогов, злоупотреблении полномочиями, подлоге и присвоении денег в крупном размере. В декабре предварительное следствие по делу правозащитника завершилось. Джафаров считает обвинения необоснованными и политически мотивированными. Международная правозащитная организация Amnesty International признала Джафарова узником совести.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота: праваабаронца Расул Джафараў, Азэрбайджан

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>