Не забірай жыцьцё!
2014 29/08

Зварот азэрбайджанскага праваабаронцы, грамадзкага актывіста Расула Джафарава з СІЗА (сьледчага ізалятара п.Кюрдаханы) горада Баку.

2 жніўня 2014 году рашэньнем суду Расул Джафараў быў заключаны пад варту на тры месяцы, па абвінавачваньні ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленьні ад выплаты падаткаў і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі (арт. 192, 213, 308 КК Азэрбайджану).

Зварот да міжнароднай супольнасці

Спадарства, дарагія сябры!

Я хацеў бы давесьці да вашага ведама, што абвінавачваньні, вылучаныя супраць мяне, цалкам незаконныя і неабгрунтаваныя. Хтосьці можа спытаць чаму – вось чаму:

• Я быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у падаткавых ворганах 25 жніўня 2008 году й атрымаў ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплацельшчыка (ІНП). З таго часу дагэтуль я цалкам і своечасова плаціў усе адпаведныя падаткі й унёскі на спэцыяльнае страхаваньне з тых грашовых сродкаў, якія выплочваліся мне за мае паслугі ў рамках тых праэктаў, у якіх я ўдзельнічаў. Гэта можна лёгка праверыць, даслаўшы запыт у падатковыя ворганы.

• Клуб правоў чалавека быў заснаваны ў сьнежні 2010 году, і на ягоным устаноўчым сходзе я быў ​​абраны старшынём гэтай арганізацыі. Клуб правоў чалавека неаднаразова зьвяртаўся ў Міністэрства юстыцыі за рэгістрацыяй, але ў сувязі з неабгрунтаванымі й незаконнымі адмовамі ў дзяржаўнай рэгістрацыі ва ўсе адпаведныя суды Азэрбайджану былі пададзеныя апэляцыі, і ў цяперашні час справа знаходзіцца на разглядзе ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека (ЕКПЧ).

Спробы рэгістрацыі й працэс падачы апэляцый доўжыліся з 2011 па 2013 гады; паколькі заканадаўства ў той пэрыяд не забараняла дзейнасэць незарэгістраваных няўрадавых арганізацыяў (НДА), мы як Клуб правоў чалавека ў 2011-2013 гг. рэалізавалі шэраг праэктаў. Кожны з гэтых праэктаў ажыцьцяўляўся ў рамках грантавых пагадненьняў, якія былі падпісаныя з арганізацыямі-донарамі ды якія я добраахвотна прадставіў у Генэральную пракуратуру.

Акрамя таго, на момант падпісаньня гэтых пагадненьняў, Міністэрства юстыцыі было праінфармаванае пра гэта адпаведнымі лістамі, накіраванымі ў гэты дзяржаўны ворган. Пры гэтым, сродкі па кожным гранце накіроўваліся не сакрэтным альбо непразрыстым чынам, а паступалі ў выглядзе трансфэртаў на банкаўскія рахункі, адкрытыя й даступныя для праваахоўных ворганаў і іншых адпаведных арганізацыяў, пры гэтым кожны такі трансфэрт абазначаўся як «грант».

Паколькі Клюб правоў чалавека (КПЧ) не быў зарэгістраваным, то названыя сродкі паступалі на мае банкаўскія рахункі, як старшыні КПЧ. У гэтым выпадку, пра якое незаконнае прадпрымальніцтва ці злоўжываньне службовым становішчам, ці ўхіленьні ад выплаты падаткаў можна казаць?

Вас можа зьдзівіць, у такім выпадку, чаму я быў ​​арыштаваны.

• Давайце зьвернем увагу на тыя праэкты, якімі займаліся сьледчыя й якія фігуруюць у абвінаваўчым заключэньні:

• Праваабарончая кампанія «Сьпявайце за дэмакратыю!», зьвязаная з правядзеньнем песеннага конкурсу «Эўрабачаньне» – гэта кампанія з сэрыі «Мастацтва за дэмакратыю», у якой розныя віды мастацтва выкарыстоўваюцца для прасоўваньня ды абароны правоў чалавека, павышэньня яўкі выбаршчыкаў напярэдадні выбараў і гэтак далей.

Аднак, разам з тым, што гэтыя праэкты апынуліся ў цэнтры ўвагі мясцовай і міжнароднай грамадзкасьці, яны сталіся тэмай паклёпніцкіх і абразьлівых артыкулаў у праўрадавых СМІ, у тым ліку афіцыйнай газэты кіруючай партыі “Ені Азэрбайджан”.

• Урад Азэрбайджану сьцьвярджае, усюды і на самым высокім роўні, што ў Азэрбайджане няма палітвязьняў. Аднак я й мае калегі не спрачаемся, але даказваем, што ў Азэрбайджане ёсьць палітычныя зьняволеныя.

• У час сэсіі Парлямэнскай Асамблеі Рады Эўропы, якая адбылася ў чэрвені 2014 году ў Баку, то бок незадоўга да майго арышту, мы правялі круглы стол на тэму цяжкай сытуацыі з правамі чалавека ў Азэрбайджане. Я прымаў непасрэдны ўдзел ва ўсім – ад тэхнічных аспэктаў да тэматыкі круглага стала (разам з Інтыгамам Аліевым, Эмінам Гусэйнавым і Рашыдам Гаджылы, якія ў цяперашні час падвяргаюцца перасьледу). Я таксама прымаў удзел у арганізацыі флэш-мобу, які нашыя маладыя сябры праводзілі ў дзень выступу Ільхама Аліева. І, нарэшце, у апошнія 2-3 гады ўсе пыталіся паўжартам, напаўсур’ёзна, калі ж я ўсё-такі буду арыштаваны. І вось гэта адбылося, і цяпер я зь нецярпеньнем чакаю вашай падтрымкі! Дзякую ўсім!

З павагай,
Расул Джафараў
СІЗА (сьледчы ізалятар) гораду Баку (пасёлак Кюрдаханы)
14 жніўня 2014 году

 

Цэтлікі: ,

One thought on “Расул Джафараў: Зварот да міжнароднай супольнасьці”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>