2015 19/01

Гарадзенскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні пікетаў за адстаўку кіраўніцтва краіны, вінаватага ў эканамічнай крызе.

Такія адказы атрымалі кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч і кіраўнік Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі Ежы Грыгенча.

Фармальнай прычынай адмоваў заяўленых у дазволеных месцах пікетаў сталася адсутнасьць заключаных дамоваў аб ахове грамадзкага парадку, мэдычнага абслугоўваньня й прыборкі тэрыторыі.

«Па ўсім ясна, што наша ўлада абваліла беларускі рубель і робіць людзей жабракамі па сутнасьці. Пры гэтым ўсялякая рэакцыя людзей на тое, што адбываецца, знаходзіцца пад татальным кантролем, каб ня дай Бог, людзі не выйшлі на пратэст і іхная пазыцыя не атрымала шырокае агалоскі», – пракамэнтаваў дадзены адказ Ежы Грыгенча.

«Адмова на падставе таго, што няма дамоваў зь міліцыяй, “хуткай” і дворнікамі абсурдна сам па сабе. Па-першае, як можна заключаць дамовы на правядзеньне мерапрыемства, калі няма яшчэ самага галоўнага – дазволу гарвыканкаму? Атрымліваецца, што гарвыканкам ставіць калёсы наперадзе каня. А па-другое, калі на рэалізацыю майго грамадзянскага права трэба яшчэ асобна даплачваць службам, якія й без таго жывуць за падаткі, то як гэта называецца?»- Лічыць кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Гродно: пикеты за отставку руководства страны запрещены

Гродненский городской исполнительный комитет отказал в проведении пикетов за отставку руководства страны, виновного в экономическом кризисе.

Такие ответы получили руководитель Гродненской областной организации ОГП Александра Василевич и руководитель Гродненской городской организации партии Ежи Григенча.

Формальной причиной отказов заявленных в разрешенных местах пикетов стало отсутствие заключенных договоров об охране общественного порядка, медицинского обслуживания и уборки территории.

«По всему ясно, что наша власть обваливает белорусский рубль и делает людей нищими по сути. При этом всякая реакция людей на происходящее находится под тотальным контролем, чтобы не дай Бог, люди не вышли на протест и их позиция не получила широкой огласки», – прокомментировал данный ответ Ежи Григенча.

«Отказ на основании того, что нет договоров с милицией, “скорой” и дворниками абсурден сам по себе. Во-первых, как можно заключать договора на проведение мероприятия, если нет ещё самого главного – разрешения горисполкома? Получается, что горисполком ставит телегу впереди лошади. А во-вторых, если на реализацию моего гражданского права надо ещё отдельно доплачивать службам, которые итак живут за налоги, то как это назвать?» – считает руководитель Гродненской областной организации ОГП Александра Василевич.

Паводле www.ucpb.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фота – старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Гародня: пікеты за адстаўку кіраўніцтва краіны забароненыя”

  1. Ales says:

    Тая ж сытуацыя з жульніцкім гандлем канстытуцыйнымі правамі!(( Няўжо адказныя дзяржчыноўнікі навогул ня маюць прадстаўленьня пра свае абавязкі па Канстытуцыі ды Міжнародным Пакце? Няўжо судзьдзі згубілі прафэсійныя якасьці й ня могуць вярнуць сытуацыю з падобным адміністрацыйным свавольствам у належнае канстытуцыйна-праўнае рэчышча?!…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>