Не забірай жыцьцё!
2015 18/01

Прызнаўшы фотасэсію на фоне гарадзкога графіці несанкцыянаваным пікетаваньнем, суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў шэсьць удзельнікаў. Спробы абскардзіць гэтае рашэньне ў абласным судзе посьпеху ня мелі. Цяпер пададзеныя скаргі на імя старшыні абласнога суду.

Паводле праваабаронцы Паўла Левінава, удзельнікі фотасэсіі вырашылі давесьці справу да канца – калі прыйдзецца, то зьвярнуцца і ў Камітэт па правах чалавека ААН:

Былі спробы аспрэчыць рашэньне суду першай інстанцыі – не атрымалася. Тады мы паспрабавалі зьвярнуцца да старшыні абласнога суду, каб адкласьці час выкананьня рашэньня, пакуль ён ні азнаёміцца з нашымі справамі. Але й тут усе атрымалі адмовы. Вырашылі зьвярнуцца ў раённы суд, каб нам дазволілі заплаціць штраф у растэрміноўку, бо ў аштрафаваных не такія вялікія прыбыткі, каб адным разам сплаціць больш за тры мільёны рублёў – і тут адмовілі“.

Павал Левінаў таксама быў адным з удельнікаў фотасэсіі, якая прайшла ў Віцебску ў пачатку лістапада 2014 году. Удзельнікі вырашылі сфатаграфавацца на фоне вядомага ў горадзе графіці – малюнка трох клетак, зь якіх вырываюцца на волю птушкі, зробленыя з газэты. Каб працягнуць тэму свабоды прэсы, узьнятую невядомым мастаком, людзі на фотаздымках таксама трымалі ў руках хто папяровыя клеткі, а хто – зробленых з газэтаў птушак-арыгамі.

Гэтыя фотаздымкі трапілі ў інтэрнэт 5 лістападу, калі ў сьвеце праводзілася міжнародная кампанія салідарнасьці “Станем за журналістыку”. Удзельнікаў фотасэсіі, сярод якіх былі і праваабаронцы, і журналісты, і грамадзкія актывісты, аштрафавалі як удзельнікаў несанкцыянаванага пікетаваньня.

Фотасэсія прайшла без увагі міліцыі, але праз два тыдні пасьля зьяўленьня фотаздымкаў у інтэрнэце ўсіх, каго пазналі па фота, выклікаў начальнік адзьдзелу аховы прафіляктыкі й правапарадку міліцыі Чыгуначнага раёну Аляксандар Рыбакоў. Ён апытваў удзельнікаў фотасэсіі і, ня гледзячы на іхныя тлумачэньні, складаў пратаколы правапарушэньня.

На судзе над кожным удзельнікам фотасэсіі маёр міліцыі Рыбакоў быў адзіным сьведкам. Ён казаў, што загад разабрацца зь людзьмі на фотаздымках атрымаў ад свайго кіраўніцтва з абласной управы МУС, і што, на ягоную думку, удзельнікі фотасэсіі “выказвалі свае грамадзка-палітычныя інтарэсы“.

Тое, што ўсе людзі маюць права на свабоднае выказваньне ўласных думак, не ўлічыў ні міліцыянт, ні суд. Штраф памерам 20 базавых велічыняў атрымалі журналісты Алена Сьцяпанава (судзьдзя Дзяніс Губанаў), Кастусь Мардзьвінцаў (судзьдзя Алена Цыганкова), Зьміцер Казакевіч (судзьдзя Алена Цыганкова). Штраф памерам 18 базавых велічыняў прысуджаны актывістцы аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Алене Шабуні (судзьдзя Дзяніс Губанаў).

Віцебскай каардынатарцы аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяне Севярынец і праваабаронцу Паўлу Левінаву былі прысуджаныя штрафы памерам 25 базавых велічыняў (судзьдзя Алена Цыганкова). Гэтая ж судзьдзя пакарала трыма суткамі арышту жыхара Віцебску Пятра Бярлінава – выпадковага мінака, які далучыўся да фотасэсіі віцебскіх журналістаў і актывістаў.

Сплаціць штрафы ў растэрміноўку не дазволілі нікому з вышэй пералічаных асобаў. Судзьдзі суду Чыгуначнага раёну не ўлічылі, што сярод аштрафаваных ёсьць беспрацоўныя, пэнсыянэры зь невялікай пэнсіяй, прыкладам, як Тацяна Севярынец, а Алена Шабуня зьяўляецца інвалідам 3-й групы па зроку й таксама жыве на адну пэнсыю, пры гэтым яна адна гадуе траіх дзяцей, двое зь якіх – непоўнагадовыя.

Я ўжо спрабаваў аспрэчыць рашэньне пра адмову ў растэрміноўцы, — кажа Павал Левінаў. Паказаў квіток, што атрымліваю пэнсыю, і другі – што 600 тысячаў мушу плаціць толькі за камунальныя паслугі. Паказаў пасьведчаньне аб сьмерці бацькі, якога толькі нядаўна пахаваў, а гэта, як вядома, таксама вялікія выдаткі…

Аднак судзьдзя Алена Цыганкова так і не знайшла дастатковых падставаў, каб дазволіць пагашэньне штрафаў цягам некалькіх месяцаў – ні для мяне, ні для астатніх. Да нас ставяцца так, нібыта мы нанесьлі дужа вялікую шкоду гораду і правапарадку ў ім, усяго толькі сфатаграфаваўшыся на фоне графіці! Нідзе ў сьвеце за падобныя фотаздымкі не караюць”.

_________
***
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас)

В Витебске продолжают обжаловать штрафы за фотосессию

Признав фотосессию на фоне городского граффити несанкционированным пикетированием, суд Железнодорожного района Витебска оштрафовал шестерых участников. Попытки обжаловать это решение в областном суде успеха не имели. Сейчас подана жалоба на имя председателя областного суда.

По словам правозащитника Павла Левинова, участники фотосессии решили довести дело до конца – если придётся, то обратиться и в Комитет по правам человека ООН:

Были попытки оспорить решение суда первой инстанции – не получилось. Тогда мы попытались обратиться к председателю областного суда, чтобы отложить время выполнения решения, пока он ни ознакомится с нашими делами. Но и здесь всё получили отказы. Решили обратиться в районный суд, чтобы нам позволили заплатить штраф в рассрочку, так как у оштрафованных не такие большие доходы, чтобы одним разом выплатить более чем по три миллиона рублей – и тут отказали“.

Павел Левинов также был одним из участников фотосессии, прошедшей в Витебске в начале ноября 2014 года. Участники решили сфотографироваться на фоне известного в городе граффити – изображения трёх клеток, из которых вырываются на свободу птицы, сделанные из газеты. Чтобы продолжить тему свободы прессы, поднятую неизвестным художником, люди на фотографиях также держали в руках кто бумажные клетки, а кто – сделанных из газет птиц-оригами.

Эти фотографии попали в интернет 5 ноября, когда в мире проводилась международная кампания солидарности “Станем за журналистику”. Участников фотосессии, среди которых были и правозащитники, и журналисты, и общественные активисты, оштрафовали как участников несанкционированного пикетирования.

Фотосессия прошла без внимания милиции, но через две недели после появления фотографий в интернете всех, кого узнали по фото, вызвал начальник отдела охраны профилактики и правопорядка милиции Железнодорожного района Александр Рыбаков. Он опрашивал участников фотосессии и, не смотря на их разъяснения, составлял протоколы правонарушения.

На суде над каждым участником фотосессии майор милиции Рыбаков был единственным свидетелем. Он говорил, что приказ разобраться с людьми на фотографиях получил от своего руководства из областного управления МВД, и что, по его мнению, участники фотосессии “высказывали свои общественно-политические интересы“.

То, что все люди имеют право на свободное выражение собственных мыслей, не учёл ни милиционер, ни суд. Штраф размером в 20 базовых величин получили журналисты Елена Степанова, Константин Мордвинцев, Дмитрий Казакевич. Штраф размером 18 базовых величин вынесен активистке оргкомитета по созданию партии БХД Елене Шабуне.

Витебскому координатору оргкомитета по созданию партии БХД Татьяне Северинец и правозащитнику Павлу Левинову были присуждены штрафы размером 25 базовых величин. Приговорили к трем суткам ареста жителя Витебска Петра Берлинова – случайного прохожего, который присоединился к фотосессии витебских журналистов и активистов.

Выплатить штрафы в рассрочку не разрешили никому из выше перечисленных лиц. Судьи суда Железнодорожного района не учли, что среди оштрафованных есть безработные, пенсионеры с небольшой пенсией, например, как Татьяна Северинец, а Елена Шабуня является инвалидом 3-й группы по зрению, и тоже живёт на одну пенсию, при этом она одна растит троих детей, двое из которых – несовершеннолетние.

Я уже пытался оспорить решение об отказе в рассрочке, – говорит Павел Левинов. Показал билет, что получаю пенсию, и второй – что 600 тысяч должен платить только за коммунальные услуги. Показал удостоверение о смерти отца, которого только недавно похоронил, а это, как известно, также большие затраты …

Однако судья Елена Цыганкова так и не нашла достаточных оснований, чтобы позволить погашение штрафов в течение нескольких месяцев – ни для меня, ни для остальных. К нам относятся так, будто мы нанесли очень большой вред городу и правопорядку, всего лишь сфотографировавшись на фоне граффити! Нигде в мире за подобные фотографии не наказывают”.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Віцебскія журналісты й актывісты працягваюць абскарджваць штрафы за фотасэсію”

  1. AL says:

    Паказальная віцебская справа … Свабода – пад забаронаю! У Беларусі пакуль так – хочаш мець канстытуцыйныя свабоды, як нармальны грамадзянін нармальнай краіны, дзе працуе Асноўны Закон, – падрыхтуйся да перасьледу й стратаў – маральных, фізычных, матэрыяльных.

    І пры гэтым – аніякіх саступак – усё экстрэмальна жорстка й па-сапраўднаму. Вось гэта і ёсьць экстрэмізм “самы настаяшчы”! Пры гэтым – антыканстытуцыйны, анты-грамадзянскі, антыдзяржаўніцкі!

    Столькі год “апускаць” эўрапейскую дзяржаву, Беларусь, да ўзроўню трэцясортнае афрыканскае краіны… – каму ад гэтага радасьць альбо карысьць, як ні праўладнай пятай калёне, якая тармозіць рэформы, інвэстыцыі, дапамогу краіне ды й падрывае давер да Беларусі як незалежнай дзяржавы?!

    Вось тут адпаведным кампэтэнтным службам і варта шукаць сапраўдных экстрэмістаў – арганізаваную антыдзяржаўніцкую дзейнасьць, падрыў Канстытуцыйнай законнасьці й правапарадку, пасьлядоўнае й мэтанакірванае зьнішчэньне ў грамадзтве даверу да судовае сыстэмы, кіруючых ворганаў улады, дзейсных інстытуцыяў Рэспублікі Беларусь як сувэрэнай дзяржавы!!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>