Не забірай жыцьцё!
2015 25/01

Як праваабаронцы “Вясны” пераймалі досьвед працы з сацсеткамі, і што з таго ў выніку выйшла…

24 студзеня з 10-00 да 17-00 у памяшкаеньні Сядзібы Партыі БНФ, што знаходзіцца на вул. Чарнышэўскага, 3, адбылася сутрэча сяброў, на якой з праваабаронцамі “Вясны” сваім досьведам працы з сацыяльнымі сеткамі ды й навогул асновамі сацыяльнага мэдыя-мэнэджмэнту падзяліўся лідар Арт-Сядзібы, Павал Белавус.

Нязвыклае для юрыстаў слова “хэштэг” у гэты дзень у вядомым партыйным офісе гучала неаднойчы. Некаторыя з актыўных удзельнікаў інфаабмену нарэшце паспрабавалі ды пасьпяхова адкрылі пад наглядам сяброў свой акаўнт у папулярным сеціве facebook…

Таксама ўдзельнікі даведаліся, як спэцыялісты раюць прасоўваць у Інтэрнэце брэнды арганізацыяў, кампаніяў, праграмаў, ствараць паблікі й суполкі ў ФБ, чым адныя сеткі адрозьніваюцца ад іншых, ды й шмат чаго іншага. Без “хэштэгу” тут, сапраўды, проста не абыйсьціся.

_________

Не аднымі сацсеткамі …

_________

А завершыла абмен думкамі й практычную працу над абранымі пытаньнямі тэза-выснова – “не аднымі сацсеткамі” (гл. фота)!

Гэтае выказваньне зьявілася добрым нагадваньнем усім прысутным пра шырыню магчымасьцяў мэдыя-сфэры, а таксама пра неабходнасьць жывой і непасрэднай, а не толькі віртуальнай, працы з грамадзянамі. Без жыцьця ў рэальным часе, у рэальных падзеях, у рэальным беларускім грамадзтве… – не бывае вартых увагі ды цікавых грамадзтву інфападзеяў.

Гэта актуальна асабліва ў цяперашні час (падчас рэпрэсыўнага ўціску ўладаў супраць вядомых беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў і незалежнай журналістыкі цалкам, а таксама агульнага зьмяншэньня грамадзянскай актыўнасьці у Беларусі).

Падаецца, што дадзеная рэмарка, вынесеная ў падзагаловак, зьяўляецца дастаткова актуальнай і зразумелай сёньня кожнаму.

_________

Адрываючыся ад манітору …

_________

І ў сувязі з гэтым цалкам зразумелым ёсьць тое, што без падзеяў у рэальным жыцьці, сапраўды, ня можа нічога вартага адбывацца і ў Інтэрнэце.

Грамадзянскай актыўнасьці не бывае без актыўных, неабыякавых грамадзянаў. І там, дзе няма яркіх і прыцягальных, важных і цікавых падзеяў – няма й пра што распавядаць у віртуале.

Таму, безумоўна, усё карыснае – у сваім аптымальным ці гарманічным спалучэньні. Ды, як ні вярці зусім немудрагелістым (як аказалася) “хэштэгам” – у нашых (ды й ня толькі) “сацыяльна-сеткавых умовах”… – нікуды ня дзенісься ад банальнага грамадзкага актывізму ды жыцьцёвых рэаліяў.

Фотарэпартаж (працяг) – глядзі далей, напрыканцы перакладу…

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Как правозащитники “Весны” перенимали опыт работы с соцсетями, и что с того в результате вышло …

 

24 января с 10-00 до 17-00 в помещении Партии БНФ, что находится на ул. Чернышевского, 3, состоялась встреча друзей, на которой с правозащитниками “Весны” своим опытом работы с социальными сетями да и вобще основами социального медио-менеджмента поделился лидер Арт-Усадьбы, Павел Белоус.

Непривычное для юристов слово “хэштег” в этот день в известном партийном офисе звучало неоднократно. Некоторые из активных участников инфо-обмена наконец попробовали и успешно открыли под присмотром друзей свой аккаунт в популярной сети facebook …

Также участники узнали, как специалисты советуют продвигать в Интернете бренды организаций, компаний, программ, создавать паблики и сообщества в ФБ, чем одни сети отличаются от других, да и много чего другого. Без “хэштега” здесь, действительно, просто не обойтись.

_________

Не только одними соцсетями …

_________

А завершил обмен мнениями и практическую работу над выбранными вопросами тезис-вывод – “не одними соцсетями” (см. Фото)!

Это высказывание явилось хорошим напоминанием всем присутствующим о широких возможностях медио-сферы, а также о необходимости живой и непосредственной, а не только виртуальной, работы с гражданами. Без жизни в реальном времени, в реальных событиях, в реальном белорусском обществе … – не бывает достойных внимания и интересных обществу инфо-событий.

Это актуально особенно в настоящее время (во время репрессивного давления властей против известных белорусских интернет-ресурсов и независимой журналистики в целом, а также общего уменьшения гражданской активности в Беларуси).

Кажется, что данная ремарка, вынесенная в подзаголовок, является достаточно актуальной и понятной сегодня каждому.

_________

Отрываясь от монитора …

_________

И в связи с этим вполне понятным является то, что без событий в реальной жизни, действительно, не может ничего достойного происходить и в Интернете.

Гражданской активности не бывает без активных, неравнодушных граждан. И там, где нет ярких и притягательных, важных и интересных событий – нет и о чём рассказывать в виртуале.

Поэтому, безусловно, всё полезно – в своём оптимальном или гармоничном сочетании. Да, как ни крути совсем незамысловатым (как оказалось) “хэштегом” – в наших (да и не только) “социально-сетевых условиях” … – никуда не дется от банального общественного активизма и жизненных реалий.

kadr_695_IMG_2430

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>