Не забірай жыцьцё!
2015 27/01

Скарга ў камітэт па правах чалавека ААН накіраваная гарадзенскім актывістам кампаніі “Гавары Праўду” Ежы Грыгенчам. Летась у час збору подпісаў грамадзянаў за “Народны Рэферэндум”, яго затрымала міліцыя ў адным са спальных раёнаў Гародні.

Судзьдзя Ленінскага суду Юры Казакевіч прысудзіў яму штраф у памеры 10-ці базавых вялічыняў.

____ . ____

Каардынатар кампаніі “Гавары Праўду” па Гарадзенскай вобласьці Зьміцер Бандарчук камэнтуе справу:

Любы жыхар Гародні ці іншага населенага пункту Беларусі мае права на зварот у дзяржаўныя ворганы па любым пытаньні. Так і кампанія “Народны рэфэрэндум” пабудаваная на тым, каб грамадзяне ня бралі дазвол у дзяржавы, каб ініцыяваць правядзеньне Народнага рэферэндуму. Актывісты зьбіраюць подпісы пад зваротам грамадзянаў, каб парлямэнт ці прэзыдэнт, як суб’екты, якія могуць ініцыяваць правядзеньне рэфэрэндуму, зрабілі гэта.

____ . ____

Ежы Грыгенчу вінавацілі ў тым, што ён быў ініцыятарам рэфэрэндуму ў Беларусі. Хоць ініцыяваць рэфэрэндум прапаноўвалася Парлямэнту і кіраўніку краіны. У падпісных лістах было патрабаваньне бясплатнай адукацыі й мэдыцыны, а таксама, каб на пасаду прэзыдэнта можна было абірацца ня больш за два тэрміны запар, ды іншае.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)


Гродненский активист направил жалобу в Комитет по Правах Человека ООН

Жалоба в комитет по правам человека ООН направлена гродненским активистом кампании “Говори правду” Ежи Грыгенчем. В прошлом году во время сбора подписей граждан за “Народный Референдум”, его задержала милиция в одном из спальных районов Гродно.

Судья Ленинского суда Юрий Казакевич присудил ему штраф в размере 10-ти базовых величин.

____ . ____

Координатор кампании “Говори правду” по Гродненской области Дмитрий Бондарчук комментирует дело:

- Любой житель Гродно или иного населенного пункта Беларуси имеет право на обращение в государственные органы по любому вопросу. Да и компания “Народный референдум” построена на том, чтобы граждане не брали разрешение у государства, чтобы инициировать проведение Народного референдума. Активисты собирают подписи под обращением граждан, чтобы парламент или президент, как субъекты, которые могут инициировать проведение референдума, сделали это.

____ . ____

Ежи Грыгенча обвиняли в том, что он был инициатором референдума в Беларуси. Хотя инициировать референдум предлагалось Парламенту и главе государства. В подписных листах было требование бесплатного образования и медицины, а также, чтобы на пост президента можно было избираться не более двух сроков подряд, и прочее.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Паратал,
www.prava-by.info

Дапрацоўка фота: Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Гарадзенскі актывіст накіраваў скаргу ў Камітэт па Правах Чалавека ААН”

  1. Ales says:

    “Народны рэфэрэндум” – не крамола…!

    Але камусьці ў “беларускім кіраўніцтве” зноў захацелася выставіць Беларусь у якасьці безнадзейна невыправімай рэцыдывісткі-правапарушальніцы!

    Няўжо нацыянальныя суды да такой ступені згубілі прафэсыяналізм, а судзьдзі – элемэнтарную праўную пісьменнасьць, каб для абароны канстытуцыйнага права і адпаведных міжнародных стандартаў, зафіксаваных у міжнародных дамовах Беларусі (МПГіПП), трэба даводзіць справу да Камітэту па Правах Чалавека ААН?!

    Хто пазбавіў грамадзянаў у Беларусі права быць грамадзянамі?! Хто мае на гэта законныя прэрагатывы?! Гэта пытаньні для пошуку канкрэтных адказаў і вінаватых. І на іх, рана ці позна, прыйдзецца даваць адказы, як бы там камусьці не ўяўлялася сёньняшняя “гульна ў адну браму” бязконцай і бязпройгрышнай забавай!

    Бязьдзейнасьць беларускай судовай сыстэмы ў галіне канстытуцыйнага права, грамадзянскіх правоў і свабодаў – сёньня сапраўды ўражвае. А кантралюючыя функцыі Канстытуцыйнага Суду ў гэтым кірунку – дадзенай важнай дзяржаўнай інстытуцыяй права цалкам страчаныя.

    Дзе ж тады знайсьці ў нашай краіне тых рэальных гарантаў Канстытуцыі, якія ў адпаведнасьці з уласнымі абавязкамі ды паўнамоцтвамі нарэшце навядуць канстытуцыйны парадак у дзяржаве й прымусяць пануючага па-над усім у грамадзтве “ідэоляга” нарэшце зазірнуць у Асноўны Закон краіны?!

    Хто з высокіх і адказных за краіну асобаў нарэшце “верай і праўдай” пачне сумленна служыць беларускаму грамадзтву, народу Беларусі?!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>