Не забірай жыцьцё!
2015 27/01

Днямі Рэспубліканская калегія адвакатаў Беларусі паведаміла пра верагоднасьць супрацоўніцтва з Саветам калегіяў адвакатаў і юрыдычных таварыстваў Эўропы (CCBE) – арганізацыі, якая крытыкавала заганы ў працы беларускай адвакатуры пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году ў Менску. CCBE больш за паўстагодзьдзя ў авангардзе прасоўваньня поглядаў эўрапейскіх юрыстаў і абароны праўных прынцыпаў, на якіх заснаваная дэмакратыя й вяршэнства закону. Арганізацыя працуе ў шчыльным супрацоўніцтве з праваабаронцамі за межамі Эўропы.

Крытыка CCBE на адрас беларускіх уладаў гучала не аднойчы. У лютым 2011 году арганізацыя ўказала міністру юстыцыі Беларусі на парушэньне міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў сувязі з перашкодамі ў доступе арыштаваных удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году да адвакатаў і юрыдычнай дапамогі, а таксама па фактах запалохваньня саміх адвакатаў, якія паведамлялі ў мэдыях пра праблемы сваіх падабаронных.

Таксама ясным сыгналам беларускім уладам была прэмія “За абарону правоў чалавека”, якой у 2012 годзе CCBE ушанаваў Паўла Сапелку – адваката шэрагу палітычных зняволеных, які да таго моманту па прадстаўленьні Міністэрства юстыцыі быў выключаны зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Па заяве арганізацыі, гэтай узнагародаю адзначаюцца юрысты альбо юрыдычныя арганізацыі, якія “ўслаўляюць юрыдычную прафэсію, дзякуючы захаваньню найвышэйшых каштоўнасьцяў прафэсійных і асобасных паводзінаў у галіне правоў чалавека”.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>