2015 27/01

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 27 студзеня адбыўся працяг разгляду скаргі праваабаронцы Сяргея Гоўшы на рашэньне Баранавіцкага гарадзкога выканаўчага камітэта ад 05.12.2014г., згодна якому быў забаронены пікет, прысьвечаны 66-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Судовае паседжаньне вяла судзьдзя Вольга Апановіч, сакратар – Анастасія Царык.

Напачатку Сяргей Гоўша хадайнічаў, каб судзьдзя далучыла да справы заявы грамадзкіх актывістаў Рыгора Грыка, Віктара Сырыцы, Мікалая Чарнавуса, Вячаслава Болбата, Анжэлы Камбалавай са сьведчаньнем таго, што Баранавіцкі гарвыканкам на працягу некалькіх гадоў парушаў закон “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” ад 30.12.1997 года.

Праваабаронца тлумачыў суду, што гарвыканкам шмат гадоў запар незаконна патрабаваў ад заяўнікаў заключэньня дамоў з міліцыяй па ахове грамадзкага парадку падчас масавых мерапрыемстваў, а міліцыя, у сваю чаргу, патрабавала ад грамадзкіх актывістаў, перш чым заключыць пісьмовую дамову, паказаць дазвол гарвыканкама на правядзеньне мерапрыемства. У прыватнасьці, ён зачытаў адказ начальніка міліцыі ГАУС Герасімовіча В.В. грамадзкаму актывісту Рыгору Грыку, у якім паведамлялася, што Баранавіцкі гарадзкі адзьдзел унутраных спраў заключыць зь ім дамову аб ахове грамадзкага парадку толькі тады, калі будзе дазвол гарвыканкама на правядзеньне пікета. У дадатак да сказанага Сяргей Гоўша таксама зачытаў скаргу Віктара Сырыца пракурору г. Баранавічы, у якой ён прасіў дзяржаўнага чыноўніка, які ажыцьцяўляе нагляд за дакладным і аднастайным выкананем законаў, абавязаць маёра Кульгавіка П.С. выконваць рашэньне гарвыканкама ад 16.06.2009 года № 1497 і заключыць дамову па ахове грамадзкага парадку падчас пікета 25 сакавіка 2013 года.

Аднак не ўсе хадайніцтвы Сяргея Гоўшы прыняў да разгляду суд.

У прыватнасьці, судзьдзя Вольга Апановіч адмовілася далучыць да гэтай грамадзянскай справы рашэньне Камітэта па правах чалавека ААН ад 2012 года, якое прызнае, што Баранавіцкі гарвыканкам парушыў правы Сяргея Гоўшы, Віктара Сырыцы і Віктара Мезяка на мірныя сходы, і незаконна забараніў ім праводзіць сход грамадзян.

Але найбольшыя спрэчкі паміж заяўнікам і прадстаўнікамі гарадзкой улады ў судзе вяліся вакол п. 4 рашэньня гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы”, якое, на думку Сяргея Гоўшы, не адпавядае Пастанове Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207.

Гэты факт пацьвердзіла і сама прадстаўніца Баранавіцкага гарвыканкама Святлана Паўловіч, якая паказала ў судзе праект новага рашэньня гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах у г. Баранавічы, і якое, па словах спадарыні Паўловіч, цяпер прыведзена ў адпаведнасьць з Пастановай Саўміна.

Таму праваабаронца Сяргей Гоўша і патрабаваў, каб суд вынес прыватную пастанову на незаконныя рашэньні горвыканкама, якія, на яго думку, амаль тры гады незаконна абавязвалі грамадзкіх актывістаў заключаць дамовы з міліцыяй па ахове грамадзкага парадку падчас масавых мерапрыемстваў. Яшчэ праваабаронца прасіў суд прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкама за сістэматычнае невыкананьне Пастановы Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207. Але судзьдзя Вольга Апановіч праігнаравала гэтыя патрабаваньні.

Таксама Сяргей Гоўша прасіў суд адмяніць як незаконнае і парушаючае правы заяўнікоў рашэньне гарвыканкама ад 05.12.2014г., згодна якому быў забаронены пікет, прысьвечаны 66-м угодкам прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Прадстаўнікі гарвыканкама – начальнік адзьдзела ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Святлана Паўловіч, начальнік юрыдычнага адзьдзела Іна Долмат не прызналі патрабаваньняў Сяргея Гоўшы да гарвыканкама. Яны паведаміла суду, што гарвыканкам забараніў запланаваны пікет на 10 снежня 2014 года законна, бо заяўнікі не ўказалі ў сваёй заяве меры, зьвязаныя з аховай грамадзкага парадку, медычным абслугоўваньнем і прыборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня пікета.

Праваабаронца Сяргей Гоўша даказваў, што заяўнікі заключылі дамову з ЖКГ і гарадзкой бальніцай аб прыборцы тэрыторыі і медычным абслугоўваньні пасьля пікету і прыклалі гэтыя дамовы разам з абавязацельствам да сваёй заявы.

Але суд традыцыйна прыняў бок гарвыканкама і адмовіў Сяргею Гоўшы ў задавальненьні яго скаргі на дзеяньні Баранавіцкага гарвыканкама.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Барановичи: суд признал законным запрет пикета ко Дню прав человека

В суде Барановичского района и г. Барановичи 27 января продолжилось рассмотрения жалобы правозащитника Сергея Говши на решение Барановичского горисполкома от 05.12.2014г., согласно которого был запрещен пикет, посвященный 66-й годовщине принятия Всеобщей декларации прав человека

Судебное заседание вела судья Ольга Апанович, секретарь – Анастасия Царик.

Вначале Сергей Говша ходатайствовал, чтобы судья приобщила к делу заявления общественных активистов Григория Грика, Виктора Сырицы, Николая Черноуса, Вячеслава Болбата, Анжелы Камбаловой со свидетельством того, что Барановичский горисполком в течение нескольких лет нарушал закон “О массовых мероприятиях в РБ” от 30.12. 1997 года.

Правозащитник объяснял суду, что горисполком много лет подряд незаконно требовал от заявителей заключения соглашений с милицией по охране общественного порядка во время массовых мероприятий, а милиция, в свою очередь, требовала от общественных активистов, прежде чем заключить письменный договор, показать разрешение горисполкома на проведение мероприятия. В частности, он зачитал ответ начальника милиции ГОВД Герасимовича В.В. общественному активисту Григорию Грику, в котором сообщалось, что Барановичский городской отдел внутренних дел заключит с ним договор об охране общественного порядка только тогда, когда будет разрешение горисполкома на проведение пикета. В дополнение к сказанному Сергей Говша также зачитал жалобу Виктора Сырицы прокурору г. Барановичи, в которой он просил государственного чиновника, который осуществляет надзор за точным и единообразным выполнением законов, обязать майора Кульгавика П.С. выполнять решение горисполкома от 16.06.2009 года № 1497 и заключить договор по охране общественного порядка во время пикета 25 марта 2013 года.

Однако не все ходатайства Сергея Говши принял к рассмотрению суд.

В частности, судья Ольга Апанович отказалась приобщить к этому гражданскому делу решение Комитета по правам человека ООН от 2012 года, которое признает, что Барановичский горисполком нарушил права Сергея Говши, Виктора Сырицы и Виктора Мезяка на мирные собрания, и незаконно запретил им проводить собрание граждан.

Но наибольшие споры между заявителем и представителями городской власти в суде велись вокруг п. 4 решения горисполкома от 16.06.2009г. № 1497 «О порядке проведения массовых мероприятий в городе Барановичи”, которое, по мнению Сергея Говши, не соответствует Постановлению Совета Министров от 05.03.2012г. № 207.

Этот факт подтвердила и сама представительница Барановичского горисполкома Светлана Павлович, показавшая в суде проект нового решения горисполкома о массовых мероприятиях в г. Барановичи, и которое, по словам Павлович, сейчас приведено в соответствие с Постановлением Совмина.

Сергей Говша потребовал, чтобы суд вынес частное постановление на незаконные решения горисполкома, которые, по его мнению, почти три года незаконно обязывали общественных активистов заключать договоры с милицией по охране общественного порядка во время массовых мероприятий. Еще правозащитник просил суд привлечь к ответственности представителей Барановичского горисполкома за систематическое неисполнение Постановления Совета Министров от 05.03.2012г. № 207. Но судья Ольга Апанович проигнорировала эти требования.

Также Сергей Говша просил суд отменить как незаконное и нарушающее права заявителей решение горисполкома от 05.12.2014г., согласно которому был запрещен пикет, посвященный 66-й годовщине принятия Всеобщей декларации прав человека.

Представители горисполкома – начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Светлана Павлович, начальник юридического отдела Инна Долмат не признали требований Сергея Говши к горисполкому. Они сообщила суду, что горисполком запретил запланированный пикет на 10 декабря 2014 года законно, так как заявители не указали в своем заявлении меры, связанные с охраной общественного порядка, медицинским обслуживанием и уборкой территории после проведения пикета.

Правозащитник Сергей Говша доказывал, что заявители заключили договор с ЖКХ и городской больницей об уборке территории и медицинским обслуживании после пикета и приложили эти соглашения вместе с обязательством до своего заявления.

Но суд традиционно принял сторону горисполкома и отказал Сергею Говше в удовлетворении его жалобы на действия Барановичского горисполкома.

Дадатак:

Sergei Govsha, Viktor Syritsa and Viktor Mezyak v. Belarus CCPR/C/105/D/1790/2008 (en.)
Sergei Govsha, Viktor Syritsa and Viktor Mezyak v. Belarus CCPR/C/105/D/1790/2008 (ru.)

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Паратал,
www.prava-by.info

На фота – Праваабаронца Сяргей Гоўша, Баранавічы

Фота: Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>