2015 30/01

Прыхільнікі нэанацызму – у структурах улады Беларусі? Няўжо гэта магчыма? Няўжо гэтая зараза, нібы цвіль прарасла ў затхлых калідорах не аднаўляемай законным чынам намэнклятурна-кланавай пракрамлёўскай “вэртыкалі”, безадказнай і прадажна-антыбеларускай, антыканстытуцыйнай па сваёй сутнасьці?!!


Насьценныя надпісы й ня толькі … – Аляксей Лапіцкі пры дапамозе http://licviny.info тут прапануе свае назіраньні як фатограф, праваабаронца, журналіст.

 

_________

ПЫТАНЬНІ, ЯКІЯ ЎЗЬНІКАЮЦЬ

НЕ НА ПУСТЫМ МЕСЦЫ

ПЫТАНЬНІ НЕ НА ПУСТЫМ МЕСЦЫ

_________

Ва ўладзе ў шматпакутнай Беларусі знаходзяцца прыхільнікі нэанацызму ды расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму? Альбо гэта толькі шэраг недарэчных выпадковасьцяў прымушае так нас думаць, ствараючы падобнае ложнае ўяўленьне?

Аднак, ці маецца ўсё ж такая верагоднасьць, што нашыя назіраньні й фіксаваныя намі факты маюць пад сабою рэальныя ідэалягічныя, сьветапоглядна-каштоўнасныя падставы, і тое, чаго не павінна быць у краіне, якая па выніках ІІ Сусьветнай вайны пасьля фашыстоўскай акупацыі згубіла кожнага 4-га свайго грамадзяніна, па волі нейкага жахлівага лёсу ўсё ж такі адбываецца?!

Няўжо ў пабудаванай тут аўтарытарна-каманднай постсавецкай сыстэме, у разбэшчанай праўнай безадказнасьцю “кіруючай выртыкалі”, якая напрацягу 20 год практычна не абіраецца, а самапрызначаецца, якая цалкам кантралюе ўсе галіны ўлады (у тым ліку і судовую), – заснаваліся й распамнажаюцца антыбеларускія карупцыйныя кланы нэанацыскіх прарасейскіх прыхільнікаў “руССкого міру”?

Карупцыйнасьць і прадажнасьць апошніх, канешне, завязаная на крыніцы наўпростага ідэалягічнага ўплыву й непасрэднага фінансавага сілкаваньня з праўладна-імпэрскіх расейскіх крыніцаў.

Мы прадстаўляем зрабіць высновы на гэты конт чытачам выключна самастойна.

Мы ж ня можам закрыць вочы на тое, што ўбачылі, што пачулі, пра што лічым неабходным, як мага хутчэй, задумацца й зрабіць высновы. Каб не было надта позна, каб не адбылася чарговая маштабная трагедыя. Каб наш талерантны й цярплівы беларускі народ не выгадаваў на сваіх руках чарговую пачварную “фашыстоўскую гадзіну”…

Такім чынам, вашай увазе – рэальныя зафіксаваныя факты, якія ў нашых умовах можна дзень за днём папаўняць новымі падобнымі паказальнымі прыкладамі…

_________

Шок.

Каб разабрацца ў сытуацыі зірнем на, здавалася б, далёкія,

аднак рэальныя й паказальныя факты

_________

У рэпартажы “НЕДАХОП ЖОЎТАЙ ФАРБЫ … АЛЬБО … ШЭРАГА РЭЧЫВА?! (ФОТА)” у 2014 годзе адзначалася дзіўная для гораду Смалявічаў зьява.

На прыпынку электрацягнікоў “Зарэчнае” ў горадзе Смалявічы, які ў сувязі з плянамі пабудовы побач зь ім Кітайска-Беларускага індустрыяльнага Партку “Вялікі камень” часта ўзгадваецца як горад-спадарожнік беларускай сталіцы-Менску.

Тут назіралася поўная абыякавасьць праваахоўных ворганаў улады да намаляванай у публічным месцы фашыстоўскай свастыкі, якую (мякка кажучы) проста не магчыма было не заўважыць…

Пры гэтым, дадзены ганебны сымбаль нэанацыстаў да нашага ўмяшальніцтва не выклікаў адэкватнай рэакцыі ні ў міліцэйскіх нарадаў, ні ў камунальных службаў Смалявічаў больш за 2 тыдня…



_________

ДЫК ДЛЯ ЧАГО НАМ ТАКІ ПРАВАПАРАДАК?

І ХТО АБАРОНІЦЬ

НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ АД НЭАФАШЫЗМУ…?!

(г. Смалявічы, Менская вобласьць, 15.09.2014г.)

_________

Пасьля звароту пад запіс на дыктафон да патрульных міліцыянтаў, публікацыяў на www.licviny.info і сайце “Радыё Рацыі” фашыстоўскую свастыку ў Смалявічах нарэшце камунальныя службы зафарбавалі.

Пры гэтым апэратыўнасьць іхных дзеяньняў выглядала ў 10-кі разоў меншай у параўнаньні зь дзеяньнямі тых жа службаў адносна патрыятычных прабеларускіх надпісаў, кшталту “Жыве Беларусь!” (пажаданьне існаваньня й росквіту для незалежнае дзяржавы Беларусі), а таксама надпісаў “Будзьма Беларусамі!” “Беларусы – Ліцьвіны” і г. д.

Адразу зафарбоўваліся таксама надпісы салідарнасьці з Украінай, якая прыкладае намаганьні атрымаць свабоду, вызваліцца ад расейскай праімпэрскай экспансыі, акупацыі Крыму ды вайсковай агрэсыі на Данбасе.
На падобныя патрыятычна скіраваныя насьценныя графіці, быццам бы на нейкую крамолу, у розных рэгіёнах Беларусі пастаянна ідзе сапраўднае “негалоснае паляваньне”.

_________

А падобныя надпісы

камунальнымі службамі адразу замалёўваюцца

ці літаральна – зьнішчаюцца

(пад Менскам)

_________




_________

Аднак, як нам падаецца, менавіта падобныя надпісы адлюстроўваюць падставовыя прынцыпы незалежнай і салідарнай з суседнім братэрскім украінскім народам Беларусі, канешне, калі такая краіна, навогул, мае права на існаваньне.

А мы глыбока перакананыя, што незалежнасьць і дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі як унітарнай дзяржавы – найвышэйшая нацыянальная каштоўнасьць беларускага народу, якая мусіць ахоўвацца й шанавацца выключна ўсімі, тым больш прадстаўнікамі дзеючай у краіне выканаўчай улады. І гэта не павінна супярэчыць афіцыйнай ідэалёгіі незалежнай, братэрскай для Украіны дзяржавы пад назовам Рэспубліка Беларусь!

Ня гледзячы на гэта, падобныя надпісы заўсёды агрэсыўна ўспрымаюцца тымі, хто знаходіцца сёньня ва ўладзе. Мясцовыя ўлады лічуць іх недапушчальнымі ды апазыцыйнымі! (?) Таму графіці падобнага зьместу апэратыўна адшукваюцца й зьнішчаюцца адпаведнымі службамі нават у адносна бязлюдных месцах (на ўскрайку ці ўздоўж чыгункавых шляхоў).

Яны зафарбоўваюцца вельмі грунтоўна, ня гледзячы на іхнае якаснае мастацкае выкананьне й дастаткова вялікія памеры. І на гэта не шкада ні фарбы, ні сродкаў, ні часу, ні чалавечых рэсурсаў!

  • Так, прадстаўленыя вышэй надпісы былі замаляваныя цалкам адразу ж пасьля ідэнтыфікацыі іхнага месца знаходжаньня, а на іхным месцы адразу зьявілася нешта …

_________

ПАСЬЛЯ НАВЯДЗЕНЬНЯ ПАРАДКУ

НА МЕСЦЫ НАДПІСАЎ ГОДНАСЬЦІ

ДЫ САЛІДАРНАСЬЦІ

(пад Менскам)

_________

Пры гэтым, на месцы зьнішчаных графіці адразу ж зьявілася нейкая бязглуздыя абстрактныя расейскамоўныя каракулі альбо звычайная безсэнсоўная мазаніна. Падобная “эстэтыка шэрай нявызначанасьці” ці то ГУЛАГаўскага загон (зоны) з характэрным калючым дротам, верагодна, цалкам задавальняе адказных за падобнае “навядзеньне парадку” беларускіх спэцыяльных гарадзкіх службаў.

_________



_________

Абразы, якія гадамі ніхто з адказных асобаў

практычна не заўважае

(г. Жодзіна)

_________

Гэтак жа свабодна ды ўпэўнена гадамі могуць знаходзіцца на вачах у людзей быццам бы зусім не заўважаемыя камунальнымі службамі насьценныя надпісы, якімі абражаецца гонар і годнасьць нейкага канкрэтнага чалавека, арганізацыі ці клюбу (часьцей футбольнага), нейкай прыватнай асобы.

Падобная “графіка лаянкі” (абразы, агрэсіі, бязглуздае формы ці безсэнсоўнасьці) ня проста псуе зьнешні выгляд гарадзкіх забудоваў, яна прыніжае й падзяляе грамадзтва, імкнецца пераўтварыць яго ў сварлівы ды азлоблены ці цалам абыякавы да лёсу краіны маўклівы натоўп.

Аднак, выглядае так, што падобныя абразы, безсэнсоўныя надпісы на сьценах і платах успрымаюцца як нейкая дапушчальная норма.

Гэта відавочна асабліва тады, калі падобнае так званае “мастацтва” знаходзіцца побач і не кранаецца ці ўзьнікае адразу ж пасьля пафарбоўкі на месцы апэратыўна зьнішчаемых уладамі беларускіх патрыятычна-дзяржаўніцкіх альбо нацыянальна-гістарычных беларускіх-ліцьвінскіх сымбаляў (напрыклад, гэрба “Пагоня” ці гэрба “Калюмны”), а таксама графіці міру, незалежнасьці ці салідарнасьці з братняе Украінай (гл. фота вышэй).

Можна зрабіць выснову, што такія абразы ці безгустоўная, безсэнсоўная мазаніна на сьценах ці на платах, верагодна, нават вітаюцца гарадзкім ўладамі. Бо надпісы, якія зьяўляюцца на месцы апэратыўна зьнішчаемых камунальнікамі беларускіх патрыятычна-дзяржаўніцкіх ці гістарычна-нацыянальных сымбаляў (напрыклад, гэрба “Пагоня” ці гэрба “Калюмны”) ці заклікаў да салідарнасьці – практычна ніколі не заўважаюцца. Яны пакідаюцца гарадзкімі службамі абсалютна без аніякай увагі…

_________

_________

Прыведзены вышэй “шэдэўр літаратурнай славеснасьці” красуецца ў цэнтры горада Жодзіна (Менская вобласьць) ужо напрацягу некалькіх год. Гэты абразьлівы надпіс пры гэтым знаходзіцца ў людным месцы насупраць Галоўпаштампту побач з сярэдняй навучальнай установаю (СШ№5).
Дадзены “шэдэўр літаратурнага мастацтва” красуецца год за годам у Жодзіне (Менская вобласьць).

Падобныя рэчы нават выклікаюць падазрэньні ў тым, што кіраўніцтва гарадзкіх службаў ЖКГ ды міліцыі асабіста ведае таго самага “Зайцава…”, да якога скіраваная падобным чынам аформленая публічная абраза – ведае й цалкам падзяляе выказаную такім чынам “глыбокую” і “карысную” для ўсіх астатніх гараджанаў “безапэляцыйную выснову” (!?)

Канешне, можна казаць, што дадзены шапік прыватны, і што нейкаму там прыватніку “глыбока абыякава”, што ў яго там на тыльнай частцы фасаду…

Але давайце ўявім сабе на хвіліну, што замест гэтай абразы на шапіку зьявілася б выдатна аформлены гэрб “Пагоня”, сымбаль незалежнасьці й гістрычнай годнасьці кожнага беларуса, які ведае ўласную гісторыю, альбо пажаданьні міру для сваёй дзяржавы – “Жыве Беларусь!”
Колькі (гадзінаў альбо дзён) на вашую думку ў гэтым месцы падобная графіка ў Жодзіне праіснавала б, пратрымалася?!…

_________

Апошнія падзеі, зьвязаныя з тэлеперадачай на “СТВ”

і адказам Міністэрствам інфармацыі Беларусі

на пратэст грамадзянаў

_________

Апошнія падзеі – зробленыя Міністэрствам інфармацыі Беларусі адпіскі на пратэсты грамадзкасьці па факце выступу ў адной з перадачаў афіцыйнага беларускага тэлеканала “СТВ”* вядомага нэанацысту па мянушцы “Цясак”, сьведчаць пра тое, што не ўсё так проста ў нашым “белым і пухнатым” на выгляд “каралеўстве”.

Тым, каму сапраўды неабыякавы стан Беларусі й беларускага грамадзтва, пачуцьці й думкі ўласных грамадзянаў, якія жывуць і працуюць дзеля міру й спакою, дабрабыту ды ўстойлівага разьвіцьця ўласнай краіны, варта нарэшце заўважыць відавочнае й кардынальным чынам зьмяніць сваё стаўленьне да назіраемых дастаткова красамоўных фактаў.

Падобная практыка надта ўжо кампрамэтуе як само беларускае кіраўніцтва, гэтак і пануючы ў дзяржаве “Рэспубліка Беларусь” аўтарытарна-камандны, аднапартыйны па сваёй сутнасьці “аўтарытарна-камандны палітычны рэжым”.

Немагчыма бязконца трываць падобную практыку й абразы ў грамадзтве. Таму хочацца верыць у рацыянальнацьць і добрую волю адказных асобаў ва ўладзе, якія здольныя рабіць адпаведныя высновы ды неабходную працу над памылкамі…

Як бы там ні было, улада павінна пачуць сыгналы грамадзтва й надалей не дапускаць любых праяваў антыбеларускасьці й пасобніцтва прарасейскаму шавінізму ды нэанацызму.

Іншае падрывае й без таго мізэрны давер да кіраўніцтва краіны ды ўскладняе й без таго няпростую ды выбуха-небясьпечную сытуацыю.

_________

Апошнія праявы

антыканстытуцыйнасьці,

антыбеларускасьці ды антыўкраінскасьці

з боку ўладаў

_________

Ва Ўпраўленьні міліцыі Цэнтральнага раёну Менску адбыліся выязныя разгляды адміністратыўных справаў удзельнікаў ушанаваньня памяці гэрояў «Нябеснае сотні».

Іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП РБ за запальваньне 22 студзеня вечарам сьвечак ды ўскладаньне кветак да помніку Тарасу Шаўчэнку ля Ўкраінскай Амбасады ў Менску.

У гонар ушанаваньня памяці гэрояў “нябеснай сотні”, у тым ліку беларус Міхала Жызьнеўскага, які адзін з першых загінуў ва Украіне, удзельнікамі памінаньня быў разгорнуты вялікі ягоны партрэт.

У выніку агрэсыўных дзеяньняў АМАПу усе ўдзельнікі жалобна-памінальнай сустрэчы грамадзянаў былі затрыманыя й дастаўленыя ў міліцыю. Пры гэтым, як паведамляе spring96.org у дачыненьні да некаторых удзельнікаў памінаньня гэрояў “Нябеснай сотні” з боку праваахоўнікаў ужывалася фізычная сіла.

Супрацоўнікі міліцыі яшчэ каля 20-00 адварочвалі ад сквера многіх, хто хацеў падыйсьці да помніка Шаўчэнку, пры гэтым пагражалі затрыманьнем і фізічнай расправай. У міліцэйскім аўтобусе, у якім транспартавалі ў міліцыю затрыманых, прадстаўнікі сілавых структураў Беларусі вельмі зьдзекліва, ганебна, у абразьлівай форме выказваліся пра Ўкраіну ды ўкраінцаў.

Вынікі закрытых выязных судоў, якія адбыліся ў памяшканьні міліцыі:
Максім Вінярскі – 15 сутак арышту;
Алесь Макаеў – 15 сутак арышту;
Мікола Колас – 10 сутак арышту;
Яўген Батура – 10 сутак арышту;
Кінарэжысэрка Вольга Мікалайчык – 5 сутак арышту.
Ніна Багінская (67 год) – штраф у памеры 20 базавых велічыняў (3 мільёны 600 тысяч рублёў, каля 210 Эўра – памер амаль сярэдняга месячнага заробку ў Беларусі – скрайне адчувальная сума для сталага чалавека, пэнсынэркі).

_________

КАМЭНТАРЫ – ЗАЛІШНІЯ!

АЛЕ ЦІ БУДУЦЬ ЗРОБЛЕНЫЯ НАЛЕЖНЫЯ ВЫСНОВЫ?!

_________

У сьвеце адзначаных у публікацыі красамоўных фактаў пакуль ясна толькі адно. Падобны зьдзек над чалавечым сумленьнем і канстытуцыйным правам (на свабоду выказваньня меркаваньняў, на свабоду асацыяйыяў і сходаў у асноўным), падобны зьдзек над пачуцьцямі адданасьці й любові да ўласнай краіны, а таксама над натуральнымі для беларусаў праявамі салідарнасьці з народам братняй суседняй Украіны – у нашай краіне павінен нарэшце раз і назаўсёды спыніцца.

Калі гэтыя простыя, але вельмі неабходныя для будучыні Беларусі высновы ў самым хуткім часе не зробіць сама ўлада, іх за яе прыйдзецца рабіць іншым. І яшчэ добра, калі гэта будзе – беларускае грамадзтва!

Пры гэтым, варта нагадаць чыноўнікам, што толькі грамадзтва, БЕЛАРСКІ НАРОД як першапачатковая крыніца любой улады ў краіне МАЕ ПОЎНУЮ ЛЕГІТЫМНАСЬЦЬ І НЕАД’ЕМНАЕ ПРАВА БАРАНІЦЬ СВАЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ГОДНАСЬЦЬ І ГОНАР, СВАЕ ГРАМАДЗЯНСКІЯ ПРАВЫ Й ПАЛІТЫЧНЫЯ СВАБОДЫ, СВАЕ РЭЛІКВІІ Й СЬВЯТЫНІ, СВАЕ КАШТОЎНАСЬЦІ, СВАЮ КРАІНУ Й СВАЮ ВОЛЮ!

Ганьба тым палітыкам ці гора-функцыянэрам ад улады, якія дагэтуль так і не зразумелі, у якой краіне жывуць, якому народу абавязаныя служыць верай і праўдай, якія каштоўнасьці ды інтарэсы павінны абараняць.

ДАЙ БОГ, КАБ АДКАЗНЫЯ ЗА ЛЁС НАШАЙ КРАІНЫ АСОБЫ…, ДАДЗЕНЫЯ ПРАПІСНЫЯ ІСТЫНЫ НАРЭШЦЕ ЎРАЗУМЕЛІ.

P-S
* – у Беларусі ўсе тэлевізыйныя каналы кантралююцца ўладамі й ніводны апазыцыянэр-дэмакрат ня мае магчымасьці выказаць праз тэлебачаньне ўласныя меркаваньні ці думку.

Алесь Вольны,
LIĆVINY-INFA

Fota: Alaksiej Łapicki (назіраньні 2013-2015 г.г.)
(Canon PowerShot SX130 IS, Canon 7D, 35mm lens)

Цэтлікі: , , , , , , ,

2 thoughts on “Намэнклятурна-кланавая Беларусь – выпадковыя супадзеньні альбо жахлівая для лёсу дзяржавы заканамернасьці (фота-факты)”

  1. Варта азнаёміцца й падумаць. Зрабіць адпаведныя высновы. Чым раней прыйдзе асэнсаваньне да ўладу трымаючыххх ды сасьпее адэкватная прабеларуская дзяржаўніцкая пазыцыя, тым больш шанцаў на кансалідацыю й мір у грамадзтве, а значыцца на ясныя й асязальныя перамены сытуацыі да лепшага, прасякнутыя надзеяй і самаахвярнай стваральнай працаю на карысьць дзяржавы пэрспэктывы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>