Не забірай жыцьцё!
2015 29/01

Пасьля выязных судовых паседжаньняў у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска па справе ўдзельнікаў ушанаваньня памяці герояў «Нябеснай сотні» і шматлікіх абурэньняў іх закрытасьцю, на інфармацыным рэсурсе Вярхоўнага суда з’явілася афіцыйная інфармацыя – “Тлумачэньні па факце некарэктнай публікацыі ў СМІ”.

Заяву Вярхоўнага суда і абставіны судоў 23 студзеня пракаментавала юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” і непасрэдная сьведка падзей у РУУС Цэнтральнага раёна Наста Лойка:

Я вельмі вітаю, што Вярхоўны суд рэалізуе сваю ж пастанову №11 “Аб забеьспячэньні галоснасьці пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя і пра распаўсюд інфармацыі аб дзейнасьці судоў”, але дадзены рэліз выклікае ў мяне пытаньні. Па-першае, чаму Вярхоўны Суд спасылаецца на інфармацыю Мінскага гарадзкога суда, а не суда Цэнтральнага раёна? Па-другое, вельмі цікава, адкуль пра гэта даведаўся гарадзкі суд, бо я была сьведкай зусім іншых падзей? Магу пагадзіцца з Вярхоўным Судом толькі ў тым, што асабіста судзьдзя Вікторыя Шабуня не выганяла нікога з судовых паседжаньняў, альбо не замінала на іх прысутнічаць. У той жа час асаблівасьць лакалізацыі выязнога судовага паседжаньня не спрыяе адкрытасьці ў прынцыпе: сам начальнік РУУС Артур Шалай, калі выганяў мяне з калідора, зазначаў, што ён там гаспадар і ён будзе вырашаць, каго на працэс пускаць, а каго не. І гэта значыць, што арганізацыйных мераў па забесьпячэньні адкрытасьці судоў не было, і гэта, я лічу, цалкам віна судовай сістэмы, якая не спрабуе ўплываць на выканаўчую ўладу нават у сваіх жа працэсуальных аспектах”.

Акрамя таго, праваабаронца адзначыла, што суды былі выязнымі хутчэй па тэхнічных прычынах: дзяжурная ў гэты дзень па адміністрацыйных справах судзьдзя Вікторыя Шабуня мела выязное паседжаньне ў РУУС па іншай справе, таму, відаць, было вырашына паказальна сумясьціць яго з іншымі працэсамі. Варта адзначыць, што працэсуальнае заканадаўства па адміністрацыйных справах не прадугледжвае выязныя паседжаньні, але і не забараняе іх.

Я вельмі спадзявалася, што пасьля прыняцьця ў сьнежні 2013 года вышэй згаданай пастановы №11, сітуацыя палепшыцца. Але тое, што я пабачыла 23 студзеня 2015 года мяне ўразіла: на сваёй тэрыторыі супрацоўнікі міліцыі сапраўды паказалі, хто вышэй – яны ці судовая сістэма, іх загады ці артыкул 2.14 ПВКаАП пра адкрытыя судовыя паседжаньні. Прычым зь іх боку нават не хавалася пагарда да грамадзян, якія хацелі патрапіць на паседжаньне. Асабліва зачапіла адмова прадставіць мне кнігу скаргаў і прапаноў у РУУС: вялізны прапаршчык проста выставіў мяне на мароз”, – распавяла Наста Лойка.

Праваабаронца абураная такім падыходам і зьбіраецца накіроўваць у Вярхоўны суд і пракуратуру скаргі на нядопуск у “адкрытае” судовае паседжаньне, каб даказаць сапраўдныя абставіны тых судовых разглядаў.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Наста Лойко – Верховному суду: Выездные судебные заседания не способствуют открытости

После выездных судебных заседаний в РУВД Центрального района Минска по делу участников акции памяти героев «Небесной сотни» и многих возмущений их закрытостью, на информационном ресурсе Верховного суда появилась официальная информация – “Пояснения по факту некорректной публикации в СМИ“.

Заявление Верховного суда и обстоятельства судов 23 января прокомментировала юрист Правозащитного центра «Весна» и непосредственная очевидец событий в РУВД Центрального района Наста Лойко:

Я очень приветствую, что Верховный суд реализует свое же постановление №11 «Об обеспечении гласности при осуществлении правосудия и о распространении информации о деятельности судов», но данный релиз вызывает у меня вопросы. Во-первых, почему Верховный Суд ссылается на информацию Минского городского суда, а не суда Центрального района? Во-вторых, очень интересно, откуда об этом узнал городской суд, так как я была свидетелем совсем других событий? Могу согласиться с Верховным судом только в том, что лично судья Виктория Шабуня не выгоняла никого из судебных заседаний, либо не мешала на них присутствовать. В то же время особенность локализации выездного судебного заседания не способствует открытости в принципе: сам начальник РУВД Артур Шалай, когда выгонял меня из коридора, отмечал, что он там хозяин и он будет решать, кого на процесс пускать, а кого нет. И это значит, что организационных мер по обеспечению открытости судов не было, и это, я считаю, вполне вина судебной системы, которая не пытается влиять на исполнительную власть даже в своих же процессуальных аспектах“.

Кроме того, правозащитница отметила, что суды были выездными скорее по техническим причинам: дежурная в этот день по административным делам судья Виктория Шабуня имела выездное заседание в РУВД по другому делу, поэтому, видимо, было решено показательно совместить его с другими процессами. Следует отметить, что процессуальное законодательство по административным делам не предусматривает выездные заседания, но и не запрещает их.

Я очень надеялась, что после принятия в декабре 2013 вышеупомянутого постановления №11, ситуация улучшится. Но то, что я увидела 23 января 2015 года, меня поразило: на своей территории сотрудники милиции действительно показали, кто выше – они или судебная система, их приказы или статья 2.14 ПИКоАП об открытых судебных заседаниях. Причем с их стороны даже не скрывалось презрение к гражданам, которые хотели попасть на заседание. Особенно задел отказ предоставить мне книгу жалоб и предложений в РУВД: огромный прапорщик просто выставил меня на мороз“, – рассказала Наста Лойко.

Правозащитница возмущена таким подходом и собирается направлять в Верховный суд и прокуратуру жалобы на недопуск в “открытое” судебное заседание, чтобы доказать истинные обстоятельства тех судебных разбирательств.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Паратал,
www.prava-by.info

На фота – Праваабаронца Наста Лойка
Фота: Юля Сакалоўская

Цэтлікі: ,

3 thoughts on “Наста Лойка – Вярхоўнаму суду: Выязныя судовыя паседжаньні не спрыяюць адкрытасьці”

  1. busy_lawyer says:

    Самое паршивое, что внутриобъектовый и пропускной режимы суда также обеспечивают сотрудники ОВД (ДО), так что им не проблема также превратить здание суда в свою вотчину и не пускать на процессы наблюдателей уже в суде.

    Поэтому давно уже следовало бы пробивать идею создания судебных приставов, не имеющих отношения к МВД и подчиняющихся Минюсту (как в РФ, к примеру).

  2. Добрая заўвага, busy_lawyer. З вашай прапановаю цалкам згодзен.

    Узгадваю суд над Алесем Бяляцкім, як там “спэцслужбы” кантралявалі ўваход, паводзіны прысутных у далейшым у судовым будынку…

    І навогул, убітае ў галовы начальства МУС разуменьне міліцыі як рэжымнай карнай установы, на тэрыторыі якой не дзейнічаюць законы й абмежаваныя грамадзянскія правы й свабоды – навогул шмат аб чым кажа.

    Гэта, сапраўды, пераўтварае праваахоўны дзяржаўны ворган у карны мэханізм рэпрэсыяў у руках адзінай ідэалягічнай вэртыкалі, што ня можа не супярэчыць Асноўнаму Закону ды нармальнай законнай місіі па ахове Канстытуцыйнай законнасьці й правапарадку ў краіне.

    Больш за тое, зусім наадварот, падобная сытуацыя падрывае дадзеную законнасьць і правапарадак, бо працягвае ціск на элемэнтарыня грамадзянскія правы й свабоды, зьневажае нацыянальныя пачуцьці й перакананьні беларусаў, іхную салідарнасьць з украінскім народам, прыніжае чалавечую годнасьць і гонар.

    А гэта ў сваю чаргу, безумоўна, правакуе пашырэньне незадаволенасьці сярод грамадзянаў ды стварае глебу для разнастайных канфліктаў, павялічвае патэнцыял рызыкаў і небясьпекаў, стымулюе й нарошчвае дыскамфорт, рост пратэстных настрояў і нестабільнасьці ў грамадзтве.

    Іншае пытаньне – каму гэта ўсё трэба? І навошта? Асабліва – у існуючых сёньня, вядомых кожнаму, скрайне выбухованебясьпечных гэапалітычных умовах!? Разумныя палітыкі й кіраўнікі ўладаў – даўно зрабілі б належныя арганізацыйныя ды праўныя высновы.

    Краіне даўно прыйшоў час адумацца й стаць нарэшце “з галавы на ногі”!
    Ня тыя ўмовы, каб працягваць на карысьць палітычных банкрутаў і міжнародных злачынцаў юродстваваць, глуміцца над уласным лёсам і клоўнічаць!((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>