2015 24/01

Дзяржава вымушана лічыцца з міжнароднымі праваабарончымі механізмамі (МПМ), зазначалася 23 студзеня ў Менску на прэзентацыі даследчага праекту «Эфектыўнасць выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў у адносінах Беларусі».

Праект цягам паўгода ажыцьцяўлялі выпускнікі і экспэрты праграмы Сеткі дамоў правоў чалавека «Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў» зь ініцыятывы Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскага (Вільня. Літва) і праваабарончых арганізацый Беларусі.

Як адзначалася пад час прэзэнтацыі, цягам усяго перыяду існаваньня незалежнай Рэспублікі Беларусь зь 1991 года, МПМ (ворганы і працэдуры, устаноўленыя адпаведнымі міжнароднымі актамі для абароны і прасоўваньня правоў чалавека) выкарыстоўваліся ў адносінах Беларусі не толькі ахвярамі парушэньняў правоў чалавека, юрыстамі, адвакатамі і праваабаронцамі, але і самой дзяржавай, а таксама міжнароднымі структурамі, у тым ліку недзяржаўнымі.

Аднак за мінулыя 23 гады не было спробаў скласьці комплексны агляд тых праваабарончых механізмаў, якія былі ўжыты ў адносінах да Беларусі, прааналізаваць эфектыўнасьць выкарыстаньня МПМ, прапанаваць шляхі аптымізацыі гэтай працы. Названыя задачы і вырашаюцца ў дасьледчым праэкце.

Ягоныя аўтары выказалі спадзяваньне, што дасьледаваньне будзе спрыяць умацаваньню патэнцыялу праваабарончай супольнасьці ў выкарыстаньні МПМ дзеля забесьпячэньня лепшай абароны ахвяраў парушэньняў правоў чалавека і дзеля прадухіленьня гэтых парушэньняў, глыбейшаму ўспрыняцьцю неабходнасьці і значнасьці МПМ грамадзтвам і дзяржавай, адказнымі за рэалізацыю міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека.

У дасьледаваньні разгледжана сістэма адносінаў у сувязі з выкарыстанем МПМ: дзеяньні і ўстаноўкі праваабаронцаў і грамадзян, дзейнасьць саміх МПМ адносна Беларусі (працэдуры, камунікацыі, фармальныя вынікі ў выглядзе зваротаў, рэкамэндацый, рашэньняў), рэакцыя структураў дзяржаўнай улады Беларусі, непасрэдна ўцягнутых у сфэру дзеяньня міжнародных прававых механізмаў (пытаньні ўзаемадзеяньня зь імі і праваабарончай супольнасьцю, удзел у працэдуры і выкананьне рашэньняў/рэкамендацый МПМ).

Аўтары дасьледавалі дакументы міжнародных ворганаў (рашэньні, заключэньні, даклады), альтэрнатыўныя даклады, падрыхтаваныя недзяржаўнымі арганізацыямі, дакумэнты, атрыманыя ад праваабаронцаў (у тым ліку ліставаньне з дзяржаўнымі структурамі Беларусі), інфармацыю з сайтаў міжнародных арганізацый, публікацыі ў СМІ за перыяд з 1991 па 2014 гады. Дасьледчыкі таксама абаперліся на вынікі праведзенага ў межах праэкту апытаньня 20 беларускіх праваабаронцаў, якія маюць вопыт зьвяртаньня да МПМ.

Апроч таго, у праекце разглядаюцца механізмы ААН, у тым ліку Універсальны перыядычны агляд, спецыяльныя працэдуры Савета па правах чалавека (спецдакладчыкі, працоўныя групы), перыядычныя даклады Рэспублікі Беларусь і альтэрнатыўныя даклады ў кантрольныя ворганы міжнародных дамоваў (Камітэт па правах чалавека, Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, Камітэт супраць катаваньня, Камітэт па сацыяльных, эканамічных і культурных правах, Камітэт па правах дзіцяці, Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі), працэдура індывідуальных паведамленьняў ў кантрольныя ворганы міжнародных дамоваў (КПЧ і КЛДЖ); высновы Венецыянскай каміссіі Савета Эўропы па пытаньнях беларускага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, а таксама заключэньні АБСЕ па пытаньнях выбарчага заканадаўства і маніторынгу судовых працэсаў.

Удзельнікі прэзентацыі адзначалі, што ў большасьці выпадкаў беларуская дзяржава ігнаруе рашэньні і рэкамендацыі міжнародных ворганаў, аднак вымушана лічыцца з міжнароднымі прававымі механізмамі. Гэта, між іншым. праяўляецца ў рэдкіх фактах узнаўленьня права, зьменаў заканадаўства і імплементацыі рэкамендацый, а таксама ў іншых спробах захаваць твар і надаць беларускай аўтарытарнай дзяржаве хоць нейкі імідж прававой.

Рускамоўная версія дасьледчага праекту аб’ёмам 186 старонак пакуль існуе ў элетронным выглядзе і перакладаецца на ангельскую мову для распаўсюду сярод беларускіх і замежных дзяржаўных і няўрадавых структур, а таксама міжнародных арганізацый. У перспектыве мажлівы выпуск друкаванага варыянту дасьледчага праекту.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Государство вынуждено считаться с международными правозащитными механизмами


Государство вынуждено считаться с международными правозащитными механизмами (МПМ), отмечалось 23 января в Минске на презентации исследовательского проекта «Эффективность использования международных правозащитных механизмов в отношении Беларуси».

Проект на протяжении полугода осуществляли выпускники и эксперты программы Сети домов прав человека «Международное право для защиты общественных интересов» по инициативе Белорусского дома прав человека имени Бориса Звозскова (Вильнюс. Литва) и правозащитных организаций Беларуси.

Как отмечалось на презентации, на протяжении всего периода существования независимой Республики Беларусь с 1991 года, МПМ (органы и процедуры, установленные соответствующими международными актами для защиты и продвижения прав человека) использовались в отношении Беларуси не только жертвами нарушений прав человека, юристами, адвокатами и правозащитниками , но и самим государством, а также международными структурами, в том числе негосударственными.

Однако за прошедшие 23 года не было попыток составить комплексный обзор тех правозащитных механизмов, которые были применены в отношении Беларуси, проанализировать эффективность использования МПМ, предложить пути оптимизации этой работы. Указанные задачи и решаются в исследовательском проекте.

Его авторы выразили надежду, что исследование будет способствовать укреплению потенциала правозащитного сообщества в использовании МПМ для обеспечения лучшей защиты жертв нарушений прав человека и для предотвращения этих нарушений, более глубокому восприятию необходимости и значимости МПМ обществом и государством, ответственными за реализацию международных обязательств в области прав человека.

В исследовании рассмотрено система отношений в связи с использованием МПМ: действия и установки правозащитников и граждан, деятельность самих МПМ отношении Беларуси (процедуры, коммуникации, формальные результаты в виде обращений, рекомендаций, решений), реакция структур государственной власти Беларуси, непосредственно втянутых в сферу действия международных правовых механизмов (вопросы взаимодействия с ними и правозащитного сообщества, участие в процедуре и выполнение решений / рекомендаций МПМ).

Авторы исследовали документы международных органов (решения, заключения, доклады), альтернативные доклады, подготовленные неправительственными организациями, документы, полученные от правозащитников (в том числе переписка с государственными структурами Беларуси), информацию с сайтов международных организаций, публикации в СМИ за период с 1991 по 2014 год. Исследователи также оперлись на результаты проведенного в рамках проекта опроса 20 белорусских правозащитников, имеющих опыт обращения к МПМ.

Кроме того, в проекте рассматриваются механизмы ООН, в том числе Универсальный периодический обзор, специальные процедуры Совета по правам человека (спецдокладчики, рабочие группы), периодические доклады Республики Беларусь и альтернативные доклады в контрольные органы международных договоров (Комитет по правам чаалавека, Комитет по ликвидации дискриминацыи в отношении женщин, Комитет против пыток, Комитет по социальным, экономическим и культурным правам, Комитет по правам ребенка, Комитет по ликвидации расовой дискриминации), процедура индивидуальных сообщений в контрольные органы международных договоров (КПЧ и КЛЖ); выводы Венецианской камисси Совета Европы по вопросам белорусского законодательства и правоприменительной практики, а также заключения ОБСЕ по вопросам избирательного законодательства и мониторинга судебных процессов.

Участники презентации отмечали, что в большинстве случаев белорусское государство игнорирует решения и рекомендации международных органов, однако вынуждена считаться с международными правовыми механизмами. Это, между прочим. проявляется в редких фактах восстановления права, изменений законодательства и имплементации рекомендаций, а также в других попытках сохранить лицо и придать в белорусском авторитарном государстве хоть какой имидж правовой.

Русскоязычная версия исследовательского проекта объемом 186 страниц пока существует в электронные виде и переводится на английский язык для распространения среди белорусских и зарубежных государственных и неправительственных структур, а также международных организаций. В перспективе возможен выпуск печатного варианта исследовательского проекта.

Паводле novychas.info, Марат Гаравы
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Паратал,
www.prava-by.info

На фота – Аўтары дасьледаваньня (зьлева направа) Натальля Кутузава, Уладзімер Букштынаў, Дзьмітрый Чарных і каардынатар праекту Алег Агееў

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>