Адказваючы заснавальнікам ГА “За справядлівыя выбары” Сяргею Калякіну і Віктару Карняенка на пытаньне, калі будзе выканана рашэньне Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (КПЧ ААН) аб пераглядзе рэгістрацыі асацыяцыі, намесьнік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў уступіў з КПЧ ААН у завочную палеміку.
На думку чыноўніка, КПЧ ААН наогул не меў права разглядаць гэтую справу, так як скаргу ад імя заснавальнікаў падавалі не самі ахвяры парушэньня, а іншая асоба. Акрамя таго, Валянцін Рыбакоў лічыць, што па дадзенай справе ахвяры не вычарпалі ўсе даступныя сродкі прававой абароны, паколькі не зьвярнуліся з нагляднаю скаргаю да Генеральнага пракурора.
Па абазначаных прычынах МЗС не мае магчымасьці прыняць да разгляду рашэньне КПЧ ААН. Акрамя таго, МЗС паведаміла, што ў краіны няма абавязку друкаваць, як таго патрабавалі заяўнікі, рашэнне КПЧ ААН у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Пасля атрымання афіцыйнага перакладу тэксту рашэньня, яно будзе накіравана да ведама рэспубліканскім ворганам дзяржаўнага кіраваньня, – паведамляе намесьнік міністра МЗС.
Праваабаронца Леанід Судаленка, які якраз і прадстаўляў па даверанасьці інтарэсы палітыкаў у КПЧ ААН так пракаментаваў адказ МЗС.
“Адмаўляючыся прызнаваць стандарты, практыку, метады працы і прэцэдэнты КПЧ ААН Беларусь адмаўляецца прызнаваць яго кампетэнцыю тлумачыць патрабаваньні любых палажэньняў Пакта, што, несумненна, супярэчыць аб’екту і мэце самога Пакту. Лічу, што краіна, якая добраахвотна прызнала юрысдыкцыю Камітэта, не мае права закранаць яго паўнамоцтвы, а роўным чынам ігнараваць яго аўтарытэтнае меркаваньне”, – падкрэсліў праваабаронца.
“Меркаваньні (рашэньні) КПЧ ААН ўяўляюць сабой аўтарытэтнае вызначэньне, якое выносіцца ворганам у адпаведнасьці з самім Пактам і на які ўскладзена задача тлумачэньня гэтага дакумэнта. Беларусь абавязаная няўхільна выконваць ня толькі рашэньні Камітэта, але таксама абавязаная прызнаваць яго стандарты, практыку, мэтады працы і прэцэдэнты. Дадзенае становішча заснавана на найважным прынцыпе міжнароднага права – прынцыпе “Pacta sunt servanda”, у адпаведнасьці зь якім кожны дзеючы дагавор абавязковы для яго ўдзельнікаў і павінен імі добрасумленна выконвацца”, – падвёў рысу Леанід Судаленка.
Нагадаем, у сувязі з прыняццем у КПЧ ААН рашэньня, па якім беларуская ўлада абавязаная перагледзець заяўку на рэгістрацыю ГА “За справядлівыя выбары”, заснавальнікі С. Калякін і В. Карняенка зьвярнуліся ў МЗС аб пераглядзе іх справы па наноў адкрыўшыхся абставінах.
***
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас)
МИД Беларуси: Решение Комитета по правам человека ООН примем во внимание
Отвечая основателем ОО “За справедливые выборы” Сергею Калякину и Виктору Корнеенко на вопрос, когда будет выполнено решение Комитета по правам человека Организации Объединенных Наций (КПЧ ООН) о пересмотре регистрации ассоциации, заместитель министра иностранных дел Валентин Рыбаков вступил с КПЧ ООН в заочную полемику.
По мнению чиновника, КПЧ ООН вообще не имел права рассматривать это дело, так как жалобу от имени учредителей подавали не сами жертвы нарушения, а другое лицо. Кроме того, Валентин Рыбаков считает, что по данному делу жертвы не исчерпали все доступные средства правовой защиты, поскольку не обратились с надзорной жалобой к Генеральному прокурору.
По обозначенным причинам МИД не имеет возможности принять к рассмотрению решение КПЧ ООН. Кроме того, МИД сообщил, что у страны нет долга печатать, как того требовали заявители, решение КПЧ ООН в государственных средствах массовой информации. После получения официального перевода текста решения, оно будет направлено для сведения республиканским органам государственного управления, – сообщает замминистра МИД.
Правозащитник Леонид Судаленко, который как раз и представлял по доверенности интересы политиков в КПЧ ООН так прокомментировал ответ МИД.
“Отказываясь признавать стандарты, практику, методы работы и прецеденты КПЧ ООН Беларусь отказывается признавать его компетенцию толковать требования любых положений Пакта, что, несомненно, противоречит объекту и цели самого Пакта. Считаю, что страна, которая добровольно признала юрисдикцию Комитета, не вправе затрагивать его полномочия, а равным образом игнорировать его авторитетное мнение “, – подчеркнул правозащитник.
“Мнения (решения) КПЧ ООН представляют собой авторитетное определение, которое выносится органом в соответствии с самим Пактом и на какой возложена задача объяснения этого документа. Беларусь обязана неукоснительно исполнять не только решение Комитета, но также обязана признавать его стандарты, практику, методы работы и прецеденты. Данное положение основано на важнейшем принципе международного права – принципу “Pacta sunt servanda”, в соответствии с которым каждый действующий договор обязателен для его участников и должен ими добросовестно выполняться “, – подвел черту Леонид Судаленко.
Напомним, в связи с принятием в КПЧ ООН решения, по которому белорусская власть обязана пересмотреть заявку на регистрацию ОО “За справедливые выборы”, основатели С. Калякин и В. Корниенко обратились в МИД о пересмотре их дела по вновь открывшимся обстоятельствам.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Паратал,
www.prava-by.info
На фото – Валянцін Рыбакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі
Цэтлікі: ААН, В. Карняенка, Валянцін Рыбакоў, С. Калякін, Скаргі