Не забірай жыцьцё!
2015 10/02

Менавіта да такой высновы прыйшлі мясцовыя праваабаронцы й грамадзкія актывісты, калі азнаёміліся з новым рашэньнем гарвыканкаму ад 29 сьнежня 2014 году №3778 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы і прызнаньні страціўшымі сілу некаторых рашэньняў Баранавіцкага гарвыканкаму” (гл. дадатак)

Новае рашэньне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах было надрукаванае ў афіцыйнай газэце “Наш край” 6 лютага 2015 году ў разьдзеле “рэкляма”.

Грамадзкі актывіст Віктар Сырыца адзначае, што кожнае новае рашэньне гарвыканкаму вызначае новае месца правядзеньня масавых мерапрыемстваў усё далей ад цэнтру горада і ад людзей. Цяперашнім рашэньнем месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў вызначана пляцоўка старого парку горада з боку вуліцы Міцкевіча, якая зусім не прыстасаваная: тут няма грамадзкай прыбіральні, амаль ня ходзяць людзі й вядзецца будоўля, што можа пагражаць жыцьцю й здароўю людзей.

Праваабаронца Сяргей Гоўша зьвяртае ўвагу на тое, што ў рашэньні гарвыканкаму нічога не паведамляецца аб заключэньні пісьмовых дамоваў з міліцыяй, паліклінікай і ЖКГ.

Артыкул 6 закону Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997 году “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” вызначае, што парадак аплаты, зьвязаны з аховай грамадзкага парадку, мэдычным абслугоўваньнем, прыборкай тэрыторыі пасьля правядзеньне на ёй масавага мерапрыемства, вызначаецца рашэньнем мясцовага выканаўчага й распарадчага воргану, на тэрыторыі якога плянуецца правядзеньне масавага мерапрыемства. Аднак, Баранавіцкі гарвыканкам адмяніў сваё рашэньне ад 16.06.2009г. і рашэньне ад 05.10.2009г., якія вызначалі гэты парадак, а ў новым рашэньні ад 29 сьнежня 2014 году гэта зусім не прапісана, – камэнтуе Сяргей Гоўша.

Ён дадае, што баранавіцкія праваабаронцы й грамадзкія актывісты патрабавалі і ў судзе, і ў аблвыканкаме, і ва Упраўленьні нутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму, каб было адмененае заключэньне дамоваў заяўнікоў зь міліцыяй, як гэта зроблена, напрыклад, у Берасьці. Праваабаронца перакананы, што праваўжываньне закону павінна быць аднолькавым па ўсёй краіне. Аднак, гэтага ня зроблена.

Упэўнены, што Баранавіцкі гарвыканкам зноў будзе патрабаваць заключэньня гэтых дамоваў і ня будзе дазваляць правядзеньня масавых мерапрыемстваў. І мяне вельмі зьдзіўляе, як гэтае рашэньне змагло прайсьці юрыдычную экспэртызу, – падсумаваў Сяргей Гоўша.

Ён мяркуе, што гэтыя бюракратычныя недакладнасьці ў новым рашэньні гарвыканкаму могуць быць перашкодаю пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе й прыйдзецца зноў пісаць скаргі па ягонай зьмене ці замене.

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Барановичи: новое решение горисполкома не решает проблемы по запрету “мирных собраний” (документ)

Именно к такому выводу пришли местные правозащитники и общественные активисты, когда ознакомились с новым решением горисполкома от 29 декабря 2014 года № 3778 “О массовых мероприятиях в городе Барановичи и признании утратившими силу некоторых решений Барановичского горисполкома” (см. приложение). Новое решение горисполкома о массовых мероприятиях было напечатано в официальной газете “Наш край” 6 февраля 2015 года в разделе “реклама”.

Общественный активист Виктор Сырица отмечает, что каждое новое решение горисполкома определяет новое место проведения массовых мероприятий все дальше от центра города и от людей. Нынешним решением местом проведение массовых мероприятий определена площадка старого парка города со стороны улицы Мицкевича, которая для этого вовсе не приспособлена: здесь нет общественного туалета, почти не ходят люди и ведется стройка, что может угрожать жизни и здоровью дюдей.

Правозащитник Сергей Говша обращает внимание на то, что в решении горисполкома ничего не сообщается о заключении письменных договоров с милицией, поликлиникой и ЖКХ.

Статья 6 закона Республики Беларусь от 30 декабря 1997 года “О массовых мероприятиях в РБ” определяет, что порядок оплаты, связанной с охраной общественного порядка, медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведения на ней массового мероприятия, определяется решением местного исполнительного и распорядительного органа, на территории которого планируется проведение массового мероприятия. Однако Барановичский горисполком отменил свое решение от 16.06.2009г. и решение от 05.10.2009г., которые определяли этот порядок, а в новом решении от 29 декабря 2014 года это вовсе не прописано, – комментирует Сергей Говша.

Он добавляет, что барановичские правозащитники и общественные активисты требовали и в суде, и в облисполкоме, и в УВД Брестского облисполкома, чтобы было отменено заключение договоров заявителей с милицией, как это сделано, например, в Бресте. Правозащитник убежден, что правоприменение закона должно быть одинаковым по всей стране. Однако этого не сделано.

Уверен, что Барановичский горисполком снова будет требовать заключения этих договоров и не будет позволять проведение массовых мероприятий. И меня очень удивляет, как это решение смогло пройти юридическую экспертизу, – подытожил Сергей Говша.

Он полагает, что эти бюрократические неточности в новом решении горисполкома могут быть препятствием при организации массовых мероприятий в городе и придется снова писать жалобы по его изменению или замене.

ДАДАТАК:
Рашэньне гарвыканкаму ад 29 сьнежня 2014 году №3778 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы і прызнаньні страціўшымі сілу некаторых рашэньняў Баранавіцкага гарвыканкаму”

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фота – Сяргей Гоўша, Баранавічы
Фота: Alaksiej Łapicki,
Lićviny-INFA

Фота: пляцоўка старога парку з боку вуліцы Міцкевіча, вызначаная новым рашэньнем гарвыканкаму месцам масавых мерапрыемстваў у Баранавічах

Цэтлікі: , , ,

3 thoughts on “Баранавічы: новае рашэньне гарвыканкаму не вырашае праблемы па забаронах “мірных сходаў” (дакумэнт)”

  1. Ці насамрэч такое кепскае рашэньне? Няўжо адмена патрабаваньня заключаць платныя дамовы зь міліцыяй (рэалізаваная ў Берасьці) сапраўды лепшая за адсутнасьць любых падобных патрабаваньняў у дачыненьні да мэдыкаў, камунальнікаў, а таксама й той жа самай міліцыі? Няўжо рашэньне, у якім зьнікла патрабаваньне прыкладаць да заявак на мірныя сходы фактычна прымусовыя ды цалкам неправамерныя платныя дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі, камунальнікамі (у гэтай ягонай частцы) сапраўды пагаршае сытуацыю?! Можна падыскутаваць! Ніхто ж ня ведае, пакуль, якой будзе наступная практыка выканаўчага камітэту горада Баранавічы ў адносінах будучых заявак на мірныя сходы грамадзянаў. У любым выпадку, адхіліць заяўку на любы “мірны сход” грамадзянаў на падставе адсутнасьці копіяў платных дамоваў з адзначанымі дзяржустановамі са спасылкай на новае рашэньне мясцовага выканкаму будзе ўжо немагчыма (!).

  2. Ales` says:

    Нагадаю, пра што пісаў у камэнтары да артыула па Берасьцескай сытуацыі адносна патрабаваньняў мясцовых праваабаронцаў, якія дамагаліся й дамагліся ў выніку выключэньня толькі адной міліцыі з сьпісу абавязковых для заключэньня арганізатарамі “мірных сходаў” платных дамоваў:

    Ales` says:
    January 20, 2014 at 12:41 am
    Каб быць пасьлядоўным у гэтым пытаньні трэба рабіць акцэнт на незаснаванасьці на законе такіх патрабаваньняў, а значыцца на іхнай неправамернасьці і патрабаваць іхнай поўнай адмены для заяўнікоў мірных сходаў грамадзянаў. Бо ўвядзеньне кропкавага паслабленьня ў выглядзе выключэньня з сьпісу абавязковых аплатных дамоваў толькі адносна міліцыі… – мала, што вырашае. Хаця і гэта таксама паказальны факт для іншых рэгіёнаў, бо даказвае тую ж самую безсыстэмнасьць і незаконнасьць абмежаваньняў права на мірыныя сходы ў Беларусі, якія ўводзяцца дадатковымі актамі праз увядзеньне невыканальных на практыцы абавязкаў для заяўнікоў па заключэньні аплатных дамоваў зь міліцыяй, камунальнікамі ды мэдыкамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>