Не забірай жыцьцё!
2015 11/02

Ці насамрэч такое кепскае рашэньне мясцовых уладаў прынята ў Баранавічах? Няўжо адмена патрабаваньня заключаць платныя дамовы зь міліцыяй (рэалізаваная ў Берасьці) сапраўды лепшая, чым адмена любых падобных патрабаваньняў (фактычна рэалізаваная ў Баранавічах) заключаць платныя дамовы з мэдыкамі, камунальнікамі, а таксама й той жа самай міліцыяй?

Няўжо рашэньне, у якім зьнікла патрабаваньне прыкладаць да заявак на мірныя сходы фактычна прымусовыя ды цалкам неправамерныя платныя дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі, камунальнікамі (у гэтай ягонай частцы) сапраўды пагаршае існуючую сытуацыю й заслугоўвае гэткай крытыкі?!

На гэты конт можна, а ў нашым выпадку, падаецца, сапраўды неабходна падыскутаваць!

Ніхто ж ня ведае, пакуль, якой будзе наступная практыка выканаўчага камітэту горада Баранавічы ў адносінах да будучых заявак на мірныя сходы грамадзянаў.

У любым выпадку, адхіліць заяўку на любы “мірны сход” грамадзянаў на падставе адсутнасьці копіяў платных дамоваў з адзначанымі дзяржустановамі са спасылкай на новае рашэньне мясцовага выканкаму будзе ўжо немагчыма (!) …

Пытаньне ў іншым – праводзіць “што-небудзь” ў Баранавічах, верагодна, таксама як і ў Берасьці, часам будзе дазволена, але ў вельмі ўжо бязьлюдным спэцыяльна адведзеным для … пастаянным “глухім месцы”.

Як прызналася ў судзе прадстаўніца выканкаму ў Жодзіне: “Забараніць заяўляемае мерапрыемства ўлады могуць і па любых іншых прычынах”… Дабавім толькі ад сябе: “І за гэта ім абсалютна нічога ня будзе”… Яны рабілі, што пажадаюць, робяць і будуць рабіць, пакуль па-над усім узвышаецца вышэйшая за закон і права, за Канстытуцыю, безкампрамісная й варожая да ўсяго беларускага, дэмакратычнага й незалежніцкага праўладна-кланавая “ідэалягічная мэтазгоднасьць”.

Дык можа тут ужо нешта пачало зьмяняцца? Можа раптам ды нешта зьменіцца ў лепшы бок? Мо трэба даць уладам час і не падганяць падзеі, проста прыглядзецца, паназіраць? Можа крыху пачакаем з ацэнкамі й высновамі?

P-S

Беларускі Праўны Партал прапануе выказваць свае думкі па любых ўзьнімаемых праўных пытаньнях наўпрост у камэнтарах да матэрыялаў і публікацыяў, а таксама на “адкрытым” ды й “спэцыялізаваным” (для падпісантаў: праваабаронцаў, юрыстаў, адвакатаў…) форумах.

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Алексей Лапицкий: “Предлагаю обсудить ситуацию …”

Действительно ли такое плохое решение местных властей принято в Барановичах?

Неужели отмена требования заключать платные соглашения с милицией (реализованная в Бресте) действительно лучше, чем отмена любых подобных требований (фактически реализованная в Барановичах) заключать платные договоры с врачами, коммунальщиками, а также и той же самой милицией?

Неужели решение, в котором исчезло требование прилагать к заявкам на мирные собрания фактически принудительные и полностью неправомерные платные договоры с милицией, медиками, коммунальщиками (в этой его части) действительно ухудшает существующую ситуацию и заслуживает такой критики?

На этот счёт можно, а в нашем случае, кажется, действительно необходимо подискутировать!

Никто ведь не знает, пока, какой будет последующая практика исполнительного комитета города Барановичи в отношении будущих заявок на мирные собрания граждан.

В любом случае, отклонить заявку на любое “мирное собрание” граждан на основании отсутствия копий платных договоров с указанными госучреждениями со ссылкой на новое решение местного исполкома будет уже невозможно (!) …

Вопрос в другом – проводить “что-нибудь” в Барановичах, вероятно, также как и в Бресте, иногда будет разрешено, но в очень уж безлюдном специально отведенном для … постоянном “глухом месте”.

Как призналась в суде представительница исполкома в Жодино: «Запретить заявляемое мероприятие власти могут и по любым другим причинам” … Добавим только от себя: “И за это им абсолютно ничего не будет” … Они делали, что пожелают, делают и будут делать, пока над всем возвышается важнейший чем закон и право, Конституция, бескомпромиссная и враждебная всему беларускому, демократическому и независимому провластно-клановая “идеологическая целесообразность”.

Так может здесь уже что-то начало меняться? Может вдруг и что-то поменяется в лучшую сторону? Может надо дать властям время и не подгонять события, просто присмотреться, понаблюдать? Может немного подождём с оценками и выводами?

P-S
Беларуский Правовой Портал предлагает выражать свои мысли по любым поднимаемые правовым вопросам прямо в комментариях к материалам и публикациям, а также на “открытом” для этого и “специализированном” (для подписчиков: правозащитников, юристов, адвокатов …) форумах.

Аляксей Лапцікі для
Беларускага Праўнага Парталу,
www.by.prava-by.info

На фота Аляксей Лапіцкі
Fota: A.Łapicki, LIĆVINY-INFA

Цэтлікі: , , , , , , ,

3 thoughts on “Аляксей Лапіцкі: “Прапаную абмеркаваць сытуацыю…””

  1. VS says:

    Прыняцьцё такога рашэньня ні ў якім разе не адмяняе абавязак заключэньня дамоваў; яно ўказвае на тое, што мясцовы орган улады не зьбіраецца рэгуляваць парадак аплаты палсугаў і выдаткаў ды пакідае адпаведным службам самім прапісваць такі парадак у адпаведных дамовах.

  2. Alaksiej says:

    Дзякуй, за меркаваньне. Але дазволю сабе не пагадзіцца ў сувязі з ніжэй прыведзенымі тлумачэньнямі.

    1) Прапаную азнаёміцца з матэрыялам, які больш асьвятляе ўзьнімаемую тэму “мясцовых парадкаў” тут.

    2) З улікам вышэй адзначана у п.1) матэрыялу і досьведу судовых разбораў ва ўмовах адсутнасьці падобных мясцовых рашэньняў і пры іхным узьнікненьні…
    Тое, што ў мясцовым падобным рашэньні адсутнічае спроба навязаць заяўнікам “мірных сходаў”, – “такіх мерапрыемстваў, як мітынгі, шэсьці, дэманстрацыі, пікетаваньні”, – як яны непасрэдна(!) называюцца ў арт.35 Канстытуцыі) – заключэньне платных дамоваў ды яшчэ да моманту падачы заяўкі для атрыманьня дазволу на іхнае правядзеньне (што неправамерна існуе сёньня ў розных рэгіёнах краіны) – ёсьць станоўчым фактарам.

    Патрабаваньне заключаць дамовы для аплаты за паслугі міліцыі, мэдыкаў, камунальнікаў можа быць правамерным і можа тычыцца выключна “іншых масавых мерапрыемстваў” (спартовых, канцэртных, кірмашовых…) камэрцыйнай скіраванасьці (якія маюць плян прыбыткаў і выдаткаў і адпаведныя мэты), якія праводзяцца “на непрыстасаваных спэцыяльна для гэтага пляцоўках”, а таксама – адносна “масавых мерапрыемтсваў” такога ж фармату й скіраванасьці, якія праводзяцца “на спэцыяльна адведзеных і прыстасаваных для гэтага месцах” (!).

    Менавіта апошні тып “масавых мерапрыемстваў”**, які неакрэсьлена прапісаны ў спэцыялізаваным законе “Аб масавых мерапрыемствах…”, наўмысна альбо не, але зблытваецца сёньня зь “мірнымі сходамі”, якія маюць на мэце выключна – рэалізацыю Канстытуцыйнага права грамадзянаў на выказваньне ўласных меркаваньняў падобным публічным спосабам і адпаведна артыкулу 35 Асноўнага Закону павінны быць гарантаваныя дзяржаваю.

    Дадзеныя гарантыі не распаўсюджваюцца на “іншыя мерапрыемствы” і “масавыя мерапрыемствы”** той жа скіраванасьці, праводзімыя “на спэцыяльна адведзеных пляцоўках” (гл. вышэй), бо азначаюць “пазытыўныя абавязкі дзяржавы” па садзеяньні ў забесьпячэньні грамадзка-палітычных правоў і свабодаў грамадзянаў адпаведна арт. 21, арт. 19 МПГіПП і арт. 35, арт. 23, арт. 33 і арт.63 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    І тут – няма аніякага месца для “платных дамоваў” і выкананьня любых функцыяў бюджэтнымі дзяржустановамі кшталту міліцыі, мэдыкаў, камунальнікаў.

    3) Прапаную азнаёміцца з матэрыялам, у якім таксама маецца спасылка на апошні адказ УУС Менаблвыканкаму па гэтым пытаньні (дакумэнт таксама маецца там у дадатку).

    Як адначыў нам. нач. УУС Менскага аблвыканкаму А.В.Астрэйка ў сваім адказе на мой адмысловы запыт, падобныя пытаньні палягаюць у выключнай кампэтэнцыі мясцовых выканаўчых камітэтаў і (адпаведна арт. 6 спэцыялізаванаг закону “Аб масавых мерапрыемствах…”) рэгулююцца менавіта ў тых рашэньнях выканкамаў, якімі даецца дазвол на правядзеньне заяўляемага мерапрыемства з улікам кожнага канрэтнага выпадку (тобок з улікам фармату, скіраванасьці й мэтаў мерапрыемства, ягонай маштабнаці й масавасьці ў тым ліку).

    4) Што ж тычыцца спасылкі на тое, што адсутнасьць такіх патрабаваньняў у выканкамаўскім рашэньні, быццам бы дае права “адпаведным службам самім прапісваць такі парадак у адпаведных дамовах”, то гэта не адпавядае практыкі.

    Дадзеныя службы сёньня ўхіляюцца ці адкрыта і абаснавана (гл. адказ міліцыі) адмаўляюцца ад падпісаньня падобных дамоваў нават пры наяўнасьці такіх патрабаваньняў у адпаведных рашэньнях мясцовых уладаў.

    І робяць яны гэта цалкам асэнсавана бо, ня маюць ані практыкі, ані належнай нараматыўна-праўнай базы для падобных неправамернах платных дамоваў у выпадку рэалізацыі грамадзянамі грамадзка-палітычных правоў і свабодаў…

    Нарматыўна-праўная база гэтых установаў супярэчыць патрабаваньням выканкамаў па заключэньні платных дамоваў на “мірныя сходы”.

    Таму, на практыцы:
    – міліцыя ня можа браць грошы за ахову грамадзянаў (гл. адказ зь міліцыі);
    – мэдыкі (хуткая дапамога ў тым ліку) – ня маюць дазволу на выкананьне падобных дзеяньняў як “платных паслугаў насельніцтву”;
    – камунальнікі – проста абавязаныя прыбіраць вылучаную для іх гарадзкую тэрыторыю штодзённа. А прыдумваемыя ды навязваемыя пры гэтым выдаткі (напрыклад) па прыборцы неіснуючага пасьля правядзеньня пікету сьмецьця – ёсьць зусім не правамернай практыкай – прымусам да заключэньня недабрасумленных дамоваў…

  3. P-S
    Наконт пазыцыі міліцыі з прыкладзеным адказам з УУС Менаблвыканкаму – фота-дакумэнта – падрабязна можна адзнаёміцца тут: http://by.prava-by.info/archives/12763

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>