2015 11/02

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуарда Нелюбовіча, які абскарджвае ў ААН забарону гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсьця ў падтрымку ўкраінскага народу й яго імкненьня жыць у Эўрасаюзе. Таксама ён скардзіцца на забарону пікета ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага і яго вылучэньне на Нобелеўскую прэмію міру.

Першапачаткова актывіст спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні, але беларуская Феміда стала на бок чыноўнікаў. Пасьля таго, як усе ўнутраныя сродкі эфектыўнай і даступнай прававой абароны актывістам былі вычарпаныя, ён прыняў рашэньне аб пошуку справядлівасьці на міжнародным узроўні.

Эдуард Нелюбовіч просіць Камітэт па правах чалавека ўстанавіць факт парушэньня яго правоў на свабоду выказваньня меркаваньня і свабоду правядзеньня мірных сходаў. Акрамя таго, партыйны актывіст зьвяртае ўвагу на беларускае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, якое не адпавядае гарантыям, замацаванымі ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх ды палітычных правах.

Трэба мяняць як базавы нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах, так і рашэньне Гомельскага гарвыканкама, паводле якіх на арганізатараў мірных сходаў ускладзены дадатковыя абавязкі па заключэньні папярэдніх аплатных дамоў з гарадскімі службамі на абслугоўваньне мерапрыемстваў. Пакуль гэтага не адбудзецца, у нашай краіне ў цэлым і ў Гомелі ў прыватнасьці проста немагчыма выказаць сваё меркаваньне з выкарыстаньнем мірных сходаў”, – упэўнены Э. Нелюбовіч.

Юрыст і кіраўнік Гомельскага Цэнтру стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка, які дапамагае весьці справы ў ААН, падкрэслівае, што ў Гомельскім рэгіёне за апошнія 11 год гарадскія ўлады не дазволілі грамадзянам правесьці звыш за 600-сот мірных сходаў. Па сваёй сутнасьці ў рэгіёне зьнішчана сама сутнасьць канстытуцыйных правоў на свабоду выказваньня меркаваньняў і свабоду правядзеньня мірных сходаў.

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

В ООН приняли к рассмотрению жалобу Эдуарда Нелюбовича

Комитет по правам человека зарегистрировал жалобу гомельского активиста Объединенной гражданской партии (ОГП) Эдуарда Нелюбовича, который обжалует в ООН запрет гомельскими чиновниками уличного шествия в поддержку украинского народа и его стремления жить в Евросоюзе. Также он жалуется на запрет пикета в поддержку политзаключенного Алеся Беляцкого и его выдвижение на Нобелевскую премию мира.

Первоначально активист пытался добиться правды на национальном уровне, но белорусская Фемида стала на сторону чиновников. После того, как все внутренние средства эффективной и доступной правовой защиты активистам были исчерпаны, он принял решение о поиске справедливости на международном уровне.

Эдуард Нелюбович просит Комитет по правам человека установить факт нарушения его прав на свободу выражения мнения и свободу проведения мирных собраний. Кроме того, партийный активист обращает внимание на законодательство о массовых мероприятиях, не соответствующего гарантиям, закрепленными в Международном пакте о гражданских и политических правах.

Надо менять как базовый национальный Закон о массовых мероприятиях, так и решение Гомельского горисполкома, согласно которым на организаторов мирных собраний возложены дополнительные обязанности по заключению предварительных платежных соглашений с городскими службами на обслуживание мероприятий. Пока этого не произойдет, в нашей стране в целом и в Гомеле в частности просто невозможно выразить свое мнение с использованием мирных собраний “, – уверен Э. Нелюбович.

Юрист и руководитель Гомельского Центра стратегических тяжб Леонид Судаленко, который помогает вести дела в ООН, подчеркивает, что в Гомельском регионе за последние 11 лет городские власти не разрешили гражданам провести свыше 600-сот мирных собраний. По своей сути в регионе уничтожено сама суть конституционных прав на свободу выражения мнений и свободу проведения мирных собраний.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “У ААН прынялі да разгляду скаргу Эдуарда Нелюбовіча”

  1. Ales˙ says:

    “Эдуард Нелюбовіч супраць Беларусі” – КПЧ ААН будзе разглядаць парушэньне парва на мірныя сходы і свабоду выказваньня меркаваньня… Вынік відавочны. Улады на ўласны манэр і карысьць трактуюць цалкам зразумелыя й агульнапрызнаныя нормы права й не пагаджаюцца слухаць высокіх экспэртаў. САМІ З ВУСАМІ!?((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>