Не забірай жыцьцё!
2015 11/02

Як паведамляе Беларускі Гэльсынскі Камітэт*, такое заключэньне выдала Рэспубліканская экспэртная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) прыкметаў экстрэмізму..

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

_____

_________

Паглядзець заключэньне можна тут:

_________

http://belhelcom.org/sites/default/files/SCAN0000.PDF,
http://belhelcom.org/sites/default/files/SCAN0001.PDF,
http://belhelcom.org/sites/default/files/SCAN0002.PDF,
http://belhelcom.org/sites/default/files/SCAN0003.PDF,
http://belhelcom.org/sites/default/files/SCAN0004.PDF.

_________

Пра інцыдэнт з затрыманьнем выданьня 

_________

Нагадаем, што сумесны даклад брытанскіх і беларускіх праваабаронцаў «За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі й няроўнасьці ў Беларусі» (http://belhelcom.org/sites/default/files/belarus%20cr_russian_4web.pdf), надрукаваны ў Вялікай Брытаніі й дасланы па пошце ў Беларусь, быў затрыманы мытняй аэрапорту «Менск-2» яшчэ ў пачатку жніўня 2014 году (http://mailchimp.com/about/mcsv/).

Адзначым, што першая партыя такіх жа кніжак прыйшла ў Беларусь у ліпені й прайшла мытную праверку без усялякіх пытаньняў. Кніга была накіраваная ва ўсе зацікаўленыя міністэрствы й ведамствы, у тым ліку ў Адміністрацыю Прэзыдэнта, Савет Міністраў, Мінюст, Генэральную пракуратуру. З Адміністрацыі Прэзыдэнта было атрыманае паведамленьне пра тое, што інфармацыя, выкладзеная ў дакладзе, «прынятая да ведама».

_________

«За паўгадзіны да вясны:

даклад аб дыскрымінацыі ды

няроўнасьці ў Беларусі»

_________

Даклад «За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі й няроўнасьці ў Беларусі», быў падрыхтаваны The Equal Rights Trust у партнэрстве з Беларускім Гэльсынскім Камітэтам і пры дапамозе міжэтнічнага кансультатыўнага савету пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культураў, МГА “Гендэрныя пэрспэктывы”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, ГА “Радзіслава”, ППУ “Офіс па правах людзей зь інваліднасьцю”, Праваабарончага праэкту “ГейБеларусь”, а таксама Саюзу беларускіх габрэяў габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў ды абшчынаў.

_________

____

-

Выданьне зьяўляецца першай усеабдымнай справаздачаю аб дыскрымінацыі й няроўнасьці па ўсіх падставах і ва ўсіх сфэрах жыцьця ў Беларусі. Яно заснаванае на шырокіх палявых дасьледваньнях, інтэрвію, фокус-групах і сур’ёзным аналізе заканадаўства ды палітыкі.

  • Матэрыял таксама дае шэраг дэталёвых рэкамэндацыяў беларускім уладам, якія тычацца неабходных рэформаў у заканадаўстве, палітыцы й практыцы па забесьпячэньні роўнасьці й недыскрымінацыі.

P-S

– Поўная статутная назва РПГА “Беларускі Гэльсынскі Камітэт”, тут і ў іншых тэкстах – таксама БГК і Беларускі Гэльсынскі Камітэт.

Больш інфармацыі даступна на www.belhelcom.org.

Паводле праўнай перасылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “Даклад аб дыскрымінацыі й няроўнасьці ў Беларусі: лінгвістычных прыкметаў «экстрэмісцкіх» значэньняў ня выяўлена”

  1. Al says:

    Колькі ж “пылу” ды на “пустым месцы”! Замест “паляваньня на вядзьмаркак” прыклалі б намаганьні, каб выправіць становішча з правамі чалавека да лепшага… Было б нашмат больш карысьці і для іміджу дзяржавы, як спраўды эўрапейскай і прадказальнай (для тых жа інвэстараў), і для грамадзянаў, асабліва сьвядомых і актыўных, якія адчуваюць сябе дыскрымінаванымі ды абдзеленымі ў параўнаньні з грамадзянамі іншых нармальных краінаў…

  2. stach says:

    Правы чалавека і “экстрэмізм”! Што за “пурга”?!
    І на гэта ў сучаснай Беларусі выдаткоўваюцца дзяржаўныя сродкі, час і экспэртныя высокакваліфікаваныя людзкія рэсурсы …
    Але ўсё відавочна – кардынальна ня там шукаеце, таварышы.(

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>