2015 20/02


Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні, 18 лютага 2015 году, Жодзінскі суд вырабіў пратаколы й даў магчымасьць заяўнікам па справе забароненага пікету ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых беларускіх палітвязьняў азнаёміцца са справай.

Пры гэтым, судзьдзя Тацяна Трапашка, падчас асабістай сутрэчы з Аляксеем Лапіцкім, адзначыла, што для падрыхтоўкі заўвагаў на пратакол згодна з ГПК Рэспублікі Беларусь яму адпускаецца роўна тры дні (да панядзелка).

Падчас дыскусіі адносна верагоднасьці працягненьня тэрмінаў падачы заўвагаў на пратакол – прадстаўніца Жодзінскай Фэміды дала ясна зразумець, што парушаць ГПК і працэсуальныя тэрміны дапускаецца нікожнаму. Напрыклад, судзьдзям, гэта дазволена.

 

У выніку адбыўшыхся перамоваў судзьдзя Тацяна Трапашка, якая вынесла адмоўныя пастановы (прыватнае вызначэньне й рашэньне) па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні службовых асобаў Жодзінскага гарвыканкаму ды іншых установаў, забараніўшых і перашкаджаўшых у правядзеньні мірнага сходу (пікетаваньня), пагадзілася на 5 дзён для падачы заўвагаў на пратакол – да серады, 25 лютага 2015 году (зь некаторымі магчымымі невялікімі адхіленьнямі).

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі пракамэнтаваў адбыўшаеся:
– Жодзінскі суд дазваляе сабе больш за 5 месяцаў замест 1 сутак па ГПК для падрыхтоўкі належных пратаколаў, а таксама матэрыялаў справы навогул, якую немагчыма было атрымаць праз канцылярыю й сакратарыят у судзе ўвесь гэты час.

  • “Пры гэтым, заяўнікам для азнаямленьня й падрыхтоўкі сваіх заўвагаў прадстаўляецца ўсяго 5 дзён. Што ж, дзякуй і на гэтым. 5 месяцаў і 5 дзён – вось тыя суадносіны роўнасьці ў правах паміж грамадзянамі й адмінстрацыямі ў Беларусі – усяго 155 дзён супраць 5 экстрэмальных, прадчас якіх я, фактычна, павінен кінуць усе плянаваныя й тэрминвыя справы ды займацца выключна гэтым неадкладным пытаньнем (!) Суадносіны 31 да 1 – што тут можна казаць. Усё – дастаткова паказальна,” – адзначыў праваабаронца.

Варта адзначыць пры гэтым, што ўжо беглы агляд матэрыялаў справы прымусіў заяўніка на хаду выпраўляць пэўныя судовыя недапрацоўкі – А.Лапіцкі па ўласнай ініцыятыве далучыў праз канцылярыю копію пазначанага ў сьпісе дакумэнтаў аднак адсутнага ў матэрыялах паведамленьня суду пра зьявіўшуюся (нарэшце) магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі справы ды пратаколамі.

Дадзены дакумэнт за №1605, выдадзены й падпісаны 11 лютага 2015 году судзьдзёй Тацянай Трапашкаю, быў дастаўлены праваабронцам і атрыманы імі праз паштовую скрыню толькі 18 лютага 2015 году (7 дзён – на дастаўку нарачным па Жодзіне?).

Акрамя таго, праваабаронца заўважыў, што ў запісах на рэгістрацыйным аркушы матэрыялаў справы фігуруе паведамленьне аб тым, што 29.10.2014г. з судовай справаю (якой для заяўнікоў у Жодзінскім судзе не было) быццам бы ўжо знаёмілася нейкая асоба Ксендзова ў якасьці прадстаўніцы Жодзінскага выканкаму.

  • Аднак, 1) – у судзе інтарэсы выканкаму заўсёды прадстаўляла Вольга Вэргель (!?) і 2) – матэрыялы справы з 16.10.2014 году ў Жодзінскім судзе адсутнічалі…

Дакумэнты пад рознымі падставамі не прадстаўляліся заяўнікам для азнаямленьня ў канцылярыі Жодзінскага суду да 19.02.2015. бо супрацоўнікі канцылярыі не маглі іх знайсьці ні 16.10.2014г., ні 24.10.2014г., ні 27.10.2014г. …(!?) Увесь гэты час матэрыялы знаходзіліся невядома дзе й не былі падшытыя. Акрамя таго ў іх не было аніводнага пратаколу (!).

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

One thought on “Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні Жодзінскі суд вырабіў пратаколы (фота, дакумэнты)”

  1. Крыху патлумачу актуальнасьць тэматыкі.

    Рашэньне па справе было прынятае 17.09.2014, а пратаколы для азнаямленьня й саму справу дазволілі паглядзець толькі 19.02.2015 (!)

    Усё робіцца, каб перашкодзіць у нармальным касацыйным абскарджваньні справы, якая відавочна прайграная выканкамам у Жодзінскім судзе (4 паседжаньня – больш 16 гадзінаў разьбіральніцтваў).

    Іхны бок робіць усё, каб прадстаўленыя ў судзе доказы (дакумэнтальныя, аўдыё-запісы, якія былі заслуханы ў судовых паседжаньнях і павінны быць у пратаколах) неяк згубіліся, а прынятыя судом пастановы на гэтым фоне выглядалі б больш апраўдана.

    Нашая ж практыка ў тым, што мінулыя гады 2011 – 2013 мы дабіваліся таго, што нашыя грунтоўныя “заўвагі на пратакол” прымаліся судом на 100% (2011г.), на 80-90% (2012-2013г.г.).

    Пры гэтым, зафіксаваныя ў іх факты супярэчаць прынятым пастановам суду і пазыцыі выканкаму адносна матываў забароны “мірных сходаў” (гэта актуальна сёньня для ўсёй Беларусі).

    Далей мы ў судовых працэсах (як і ў 2014-2015 годзе) прыкладалі дадзеныя дакумэнты (пратакольныя сьведчаньні, зацьверджаныя мінулымі судамі) у якасьці дадатковых дакумэнтальных доказаў правамернасьці ды абгрунтаванасьці нашай пазыцыі.

    Так паступова фармуецца дакумэнтальная база – сьведчаньне наўпростых фальсыфікацыяў ці маніпуляцыяў судовымі паказаньнямі ў працэсуальных дакумэнтах, якія, звычайна, падганяюцца ў пратаколах пад “неабходныя ідэолягам з выканкамаў” неправамерныя пастановы судоў…

    Выбачайце за шмат словаў – паспрабаваў патлумачыць… тым, каму гэта не зусім зразумела, але, верагодна, цікава.)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>