2015 22/02

Праваабаронца Павал Левінаў атрымаў паведамленьне пра тое, што скарга распаўсюдніка газэты «Віцебскі кур’ер» Міхаіла Жураўлёва зарэгістраваная. Упраўленьне Вярхоўнага Камісара па правох чалавека ААН праінфармавала пра рэгістрацыю пад нумарам 2495/2014 пададзенага на разгляд КПЧ паведамленьня згодна з Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Гэтае паведамленьне было падрыхтаванае праваабаронцам у інтарэсах Міхаіла Жураўлёва.

Як была справа: спачатку супрацоўнікамі міліцыі адзьдзелу ўнутраных справаў адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску ў дачыненьні да Міхаіла Жураўлёва быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні за незаконны, на іх думку, распаўсюд газэты «Віцебскі Кур’ер».

Потым судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Кораблина, ня доўга разьбіраючыся, падвергла Міхаіла Жураўлёва адміністрацыйнаму штрафу, што ў 1,5 разы перавышае памер пэнсіі, якую ён атрымлівае. Удзячныя чытачы «Віцебскага Кур’еру» сабралі неабходную суму і дапамаглі Міхаілу выплаціць штраф.

Абскарджаньне вышэй не дапамагло: судзьдзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова, таксама як і старшыня гэтага суду Мікалай Хамічонак ня ўгледзелі падстаў да скасаваньня вынесенай пастановы. Абскарджаньне яшчэ вышэй таксама не прынесла выніку: і намесьнік старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Валер Калінковіч застаўся глухі да довадаў Міхаіла Жураўлёва.

Спрабаваў быў Міхаіл Жураўлёў адстаяць сваё права ў Камісіі па правах чалавека Садружнасьці Незалежных Дзяржаў, але высьветлілася, што Камісія гэтая дагэтуль ня створаная і правоў грамадзян СНД абараніць ня можа.

«Прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці за выказваньне свайго меркаваньня праз распаўсюд інфармацыі з дапамогай друку парушыла права Міхаіла Жураўлёва, гарантаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох. Накладаньне адміністрацыйнага спагнаньня за распаўсюд інфармацыі ёсьць ня што іншае, як ухіленьне Рэспублікі Беларусь у асобе вышэйпералічаных судзьдзяў і структур ад узятых забавязаньняў па недапушчальнасьці зьдзяйсьняць дзеяньні, накіраваныя на зьнішчэньне правоў і свабод, прадугледжаных пактам»
, – мяркуе праваабаронца Павал Левінаў.

Цяпер слова за кампітэнтным міжнародным ворганам.

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Комитет ООН по правам человека зарегистрировал жалобу распространителя газеты «Витебский курьер»

Правозащитник Павел Левинов получил сообщение о том, что жалоба распространителя газеты «Витебский курьер» Михаила Журавлева зарегистрирована. Управление Верховного Комиссара по правам человека ООН проинформировало о регистрации под номером 2495/2014 поданного на рассмотрение КПЧ сообщения в соответствии с Факультативным протоколом к Международному пакту о гражданских и политических правах.

Это сообщение было подготовлено правозащитником в интересах Михаила Журавлева.

Как было дело: сначала сотрудниками милиции отдела внутренних дел администрации Первомайского района Витебска в отношении Михаила Журавлева был составлен протокол об административном правонарушении за незаконное, по их мнению, распространение газеты «Витебский Курьер».

Затем судья суда Первомайского района Витебска Наталья Кораблина, недолго разбираясь, подвергла Михаила Журавлева административному штрафу, в 1,5 раза превышающему размер пенсии, которую он получает. Благодарные читатели «Витебского Курьера» собрали необходимую сумму и помогли Михаилу выплатить штраф.

Обжалование выше не помогло: судья Витебского областного суда Ирина Смолякова, также как и председатель этого суда Николай Хамиченок не усмотрели оснований к отмене вынесенного постановления. Обжалование еще выше также не принесло результата: и заместитель председателя Верховного Суда Республики Беларусь Валерий Калинкович остался глух к доводам Михаила Журавлева.

Пытался Михаил Журавлев отстоять свое право в Комиссии по правам человека Содружества Независимых Государств, но выяснилось, что Комиссия эта до сих пор не создана и прав граждан СНГ защитить не может.

«Привлечение к административной ответственности за выражение своего мнения через распространение информации с помощью печати нарушило право Михаила Журавлева, гарантированное статьей 19 Международного пакта о гражданских и политических правах. Наложение административного взыскания за распространение информации есть не что иное, как уклонение Республики Беларусь в лице вышеперечисленных судей и структур от взятых обязательств по недопустимости совершать действия, направленные на уничтожение прав и свобод, предусмотренных пактом», – полагает правозащитник Павел Левинов.

Теперь слово за компетентным международным органом.

Паводле dyjalog.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Камітэт ААН па правох чалавека зарэгістраваў скаргу распаўсюдніка газэты «Віцебскі кур’ер»”

  1. “Міхал Жураўлёў супраць Беларусі” – індывідуальнае паведамленьне №2495/2014 зь Віцебску – новая беларуская справа будзе разглядацца КПЧ ААН па фактах парушэньня права на свабоду распаўсюду інфармацыі… – вось дзе рэальныя тэндэнцыі альбо трэнды. І, нажаль, у нас яны, пакуль, – нязьменна адмоўныя…

    Улады не зьбіраюцца заўважаць уласных “памылак”, мякка кажучы, а гэта азначае аніякай зьмены ў падыходах да міжнародных абавязальніцтаў у галіне правоў чалавека й агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права, а разам з тым канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў у Беларусі чакаць не прыходзіцца.((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>