Не забірай жыцьцё!
2015 27/02

Шырокаму колу грамадзкасьці прадстаўлена справаздача, падрыхтаваная па выніках дасьледаваньня «Эфэктыўнасьць выкарыстаньня міжнародных праваабарончых мэханізмаў у дачыненьні да Беларусі» выпускнікамі і экспэртамі праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў» па ініцыятыве шэрагу няўрадавых арганізацыяў.

Дасьледчы праэкт ажыцьцяўляўся групай выпускнікоў і экспэртаў праграмы Сеткі дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў»(International Law in Advocacy) па ініцыятыве Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскага, Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага Гэльсынскага камітэту, Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь», Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць», Беларускай асацыяцыі журналістаў і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

У дасьледаваньні ўпершыню праведзены поўны й сыстэмны аналіз практыкі працэдураў і ворганаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (Унівэрсальны пэрыядычны агляд, спэцыяльныя працэдуры, дамоўныя ворганы), Рады Эўропы (Венэцыянская камісія) і АБСЭ (у частцы выбарчага працэсу й маніторынгу судовых працэсаў) у дачыненьні да Рэспублікі Беларусь за пэрыяд 1991 – 2014 гады. На аснове гэтага аналізу экспэртамі выяўленыя вынікі, эфэкты, тэндэнцыі ўплыву названых мэханізмаў на сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ды прадстаўлены рэкамэндацыі, накіраваныя на падвышэньне эфэктыўнасьці працы праваабаронцаў і прадстаўнікоў дзяржавы зь міжнароднымі праваабарончымі мэханізмамі. Дасьледаваньне грунтуецца на зьвестках, разьмешчаных на афіцыйных інфармацыйных рэсурсах міжнародных арганізацыяў і дзяржавы, у сродках масавай інфармацыі, а таксама на выніках анкетаваньня беларускіх праваабаронцаў і дадзеных нацыянальнага апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Дасьледаваньне паклікана ўнесьці ўнёсак ва ўзмацненьне патэнцыялу праваабарончай супольнасьці, а таксама ў працэс прызнаньня неабходнасьці й значнасьці міжнародных праваабарончых мэханізмаў грамадзтвам і дзяржаўнымі структурамі, адказнымі за рэалізацыю міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека.

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Эффективность использования международных правозащитных механизмов в отношении Беларуси

Широкому кругу общественности представлен отчёт, подготовленный по результатам исследования «Эффективность использования международных правозащитных механизмов в отношении Беларуси» выпускниками и экспертами программы Сети Домов прав человека “Международное право для защиты общественных интересов» по ​​инициативе ряда неправительственных организаций.

Исследовательский проект осуществлялся группой выпускников и экспертов программы Сети домов прав человека “Международное право для защиты общественных интересов» (International Law in Advocacy) по инициативе Белорусского дома прав человека имени Бориса Звозскова, Правозащитного центра “Вясна”, Белорусского Хельсинкского комитета, Международного консорциума «ЕвроБеларусь», Комитета защиты репрессированных «Солидарность», Белорусской ассоциации журналистов и Ассамблеи неправительственных демократических организаций Беларуси.

В исследовании впервые проведен полный и системный анализ практики процедур и органов Организации Объединенных Наций (Универсальный периодический обзор, специальные процедуры, договорные органы), Совета Европы (Венецианская комиссия) и ОБСЕ (в части избирательного процесса и мониторинга судебных процессов) в отношении Республики Беларусь за период 1991 – 2014 года. На основе этого анализа экспертами выявлены результаты, эффекты, тенденции влияния указанных механизмов на ситуацию с правами человека в Беларуси и представлены рекомендации, направленные на повышение эффективности работы правозащитников и представителей государства с международными правозащитными механизмами. Исследование основывается на данных, расположенных в официальных информационных ресурсах международных организаций и государства, в средствах массовой информации, а также на результатах анкетирования белорусских правозащитников и данных национального опроса Независимого института социально-экономических и политических исследований.

Исследование призвано внести вклад в усиление потенциала правозащитного сообщества, а также в процесс признания необходимости и значимости международных правозащитных механизмов обществом и государственными структурами, ответственными за реализацию международных обязательств в области прав человека.

Дадаткі:

Паводле матэрыялаў праўнай рассылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Эфэктыўнасьць выкарыстаньня міжнародных праваабарончых мэханізмаў у дачыненьні да Беларусі (дакумэнты)”

  1. Дайце мне кропку апоры, і я перагарну Сьвет, – Зямлю, рэжым, сыстэму бяспраўя, дзяржаўнае здрады й нацыянальнага прыгнёту…!
    Толькі, вось, дзе гэтая кропка? І як да яе дабрацца?
    Так і тут – добра прымаць і ведаць законы, празь якія рэалізуецца права.
    Але яшчэ лепей ведаць і скарыстоўваць мэханізмы, якія дазваляюць усім гэтым законам “рэальна быць” – рэалізоўвацца “тут і цяпер”, працаваць у рэальным, а не міталягізаваным “байкамі пра”… (“справядлівы суд” і “адказную ўладу”) прыніжаным ды бяспраўным гаротным нашым жыцьці… (.) Кропка апоры?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>