Гомельскі журналіст-фрылансэр падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Мікола Бянько заяўляе, што парушаецца ягонае права на збор і распаўсюд інфармацыі.
„У Беларусі мы прайшлі ўсе ступені судовай нутранай абароны – безвынікова”, – тлумачыць журналіст:
– У нас недасканалае заканадаўства, у тым ліку што датычыцца акрэдытацыі. Ва ўсім цывілізаваным сьвеце акрэдытацыя існуе для таго, каб палепшыць працу журналіста – арганізаваць яе як мага лепш, а ў нас для таго, каб перасьледваць па надуманых прычынах. Вось гэтае пракурорскае папярэджаньне, якое я атрымаў у мінулым годзе разам з калегай Юліяй Сівец, мы абскарджвалі ўвесь час, і ў ніводнай судовай інстанцыі нашую пазыцыю аргумэнтаваную не падтрымалі.
І больш за тое, нас пазбавілі права на абарону. „У судзе першай інстанцыі ўвогуле адмовіліся разглядаць справу – нібыта з-за парушэньня тэрмінаў абскарджаньня”, – кажа Мікола Бянько:
– Мы падавалі ў вышэй пастаўленыя структуры пракуратуры нашыя скаргі і дайшлі да Генэральнай пракуратуры, потым зьвярнуліся ў суд, але там не знайшлі справядлівасьці. Акрамя таго юрыст ад “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Леанід Судаленка мае права й меў даверанасьць прадстаўляць мае інтарэсы ў судзе. Гэта таксама ня сталі браць у разлік у судах, тое самае было і ў абласным судзе.
Гомельская калегія абласнога суду ўвогуле не паведаміла дату й час разгляду скаргі, Вярхоўны суд фактычна абмежаваўся кароткай адпіскаю на адну старонку. Таму нічога не засталося, як зьвярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Беларускія ўлады ня лічаць аднак рашэньні Камітэту ААН абавязковымі для прыйманьня. „Тым ня менш, рана ці позна Беларусь апынецца ў супольнасьці эўрапейскіх краінаў, стане цывілізаванай і будзе вымушаная ўлічыць рашэньне Камітэту”, – ўпэўнены гомельскі журналіст.
***
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)
Гомельскі журналіст накіраваў скаргу ў Камітэт ААН
Гомельский журналист-фрилансер подал жалобу в Комитет ООН по правам человека. Николай Бенько заявляет, что нарушается его право на сбор и распространение информации.
“В Беларуси мы прошли все ступени судебной внутренней защиты – безрезультатно”, – поясняет журналист:
– У нас несовершенное законодательство, в том числе что касается аккредитации. Во всем цивилизованном мире аккредитация существует для того, чтобы улучшить работу журналиста – организовать её как можно лучше, а у нас для того, чтобы преследовать по надуманным причинам. Вот это прокурорское предупреждение, которое я получил в прошлом году вместе с коллегой Юлией Сивец, мы обжаловали всё время, и ни в одной судебной инстанции нашу позицию аргументировано не поддержали.
И более того, нас лишили права на защиту. “В суде первой инстанции вообще отказались рассматривать дело – якобы из-за нарушение сроков обжалования”, – говорит Николай Бенько:
– Мы подавали в вышестоящие структуры прокуратуры наши жалобы и дошли до Генеральной прокуратуры, потом обратились в суд, но там не нашли справедливости. Кроме того юрист от “Белорусского ассоциации журналистов” Леонид Судаленко имеет право и имел доверенность представлять мои интересы в суде. Это также не стали брать в расчёт в судах, то же самое было и в областном суде.
Гомельская коллегия областного суда вообще не сообщила дату и время рассмотрения жалобы, Верховный суд фактически ограничился короткой отпиской на одну страницу. Поэтому ничего не осталось, как обратиться в Комитет ООН по правам человека.
Белорусские власти не считают однако решения Комитета ООН обязательными для принятии. «Тем не менее, рано или поздно Беларусь окажется в сообществе европейских стран, станет цивилизованной и будет вынуждена учесть решение Комитета”, – уверен гомельский журналист.
ПаводлеГанны Мордань, Беларускае Радыё Рацыя
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота Мікола Бянько й Юля Сівец (незалежныя журналісты)
Фота: baj.by
Цэтлікі: адміністратыўны перасьлед, Гомель, незалежныя журналісты, парушэньне права на журналіскую дзейнасьць, свабода слова, фрылансэры