Гомельскія актывісты Руху «За Свабоду», АГП, Народнай Грамады разьвіталіся зь Янай Паляковай, прыняўшы ўдзел у грамадзянскай паніхідзе й пахаваньні праваабаронцы.
– У Беларусі павінна быць салідарнасьць, каб ніхто не пачуваў сябе адзінокім, калі сутыкаецца з свавольствам ўладаў. І мы не павінны заставацца ўбаку, калі камусьці цяжка. Сьмерць Яны Паляковай таму пацьверджаньне, – упэўнены Ўладзімер Шыцікаў, адзін з удзельнікаў паездкі ў Салігорск.
Нагадаем, у верасьні 2008 года Яна Палякова зьвярнулася ў Салігорскую пракуратуру з просьбай правесьці праверку акалічнасьцяў факту яе зьбіцьця ў раённым адзьдзяленьні міліцыі.
3 сакавіка суд Салігорскага раёну прысудзіў праваабаронцу да двух з паловаю гадоў пазбаўленьня свабоды па абвінавачаньні ў загадзя ілжывым даносе на ўчастковага міліцыянта.
7 сакавіка Яна Палякова скончыла жыцьцё самагубствам.
Уласная інфармацыя Odsgomel.org
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Гомельские активисты Движения «За Свободу», ОГП, Народной Грамады простились с Яной Поляковой, приняв участие в гражданской панихиде и похоронах правозащитницы.
– В Беларуси должна быть солидарность, чтобы никто не чувствовал себя одиноким, когда сталкивается с произволом властей. И мы не должны оставаться в стороне, когда кому-то трудно. Смерть Яны Поляковой тому подтверждение, – уверен Владимир Шитиков, один из участников поездки в Солигорск.
Напомним, в сентябре 2008 года Яна Полякова обратилась в Солигорскую прокуратуру с просьбой провести проверку обстоятельств факта ее избиения в районном отделе милиции.
3 марта суд Солигорского района приговорил правозащитницу к двум с половиной годам ограничения свободы по обвинению в заведомо ложном доносе на участкового милиционера.
7 марта Яна Полякова покончила жизнь самоубийством.
Собственная информация Odsgomel.org
Цэтлікі: Гомель, фотарэпартажы, Яна Палякова