Сустрэча зь вядомым праваабаронцам, кіраўніком ПЦ “Вясна”, пісьменьнікам, амніставаным палітзьняволеным Алесем Бяляцкім прайшла 21 сакавіка 2015 г. у Жодзіне.
Алесь Бяляцкі распавёў жодзінцам пра тое, як ён пачаў сваю пісьменніцкую творчасьць з-за кратаў у Жодзінскай турме №8, у якой напісаў першыя свае два творы ў няволі.
Падчас сутрэчы ўзьнімаліся розныя пытаньні. На іх гучалі ясныя й шчырыя адказы. Усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак кніжкі аўтара. Кожнаму, хто асабіста зьвярнуўся да праваабаронцы, кніжкі былі падпісаныя самім аўтарам.
Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы аднавілі сваё сяброўства ў ТБМ імя Ф.Скарыны праз запаўненьне анкетаў і напісаньне заяваў.
Нагадаем, што Жодзінская гарадзкая арганізацыя 10 гадоў назад згубіла свой афіцыйны статус пасьля спыненьня рэгістрацыі гарвыканкамам і не прызнаньня ім афіцыйна існуючай на той час юрыдычнай адрэсы ў памяшканьні па пр.Ф.Скарыны ў Жодзіне.
Відэа пачатку сутрэчы (частка 1) можна ўбачыць тут:
ФОТАРЭПАРТАЖ
Алесь ЛЕТА
Фота, відэа: А.Лапіцкі; дапамога: С.Лапцікая
AlVistud
Licviny-INFA
Цэтлікі: Алесь Бяляцкі, Жодзіна, Жодзінская арганізацыя ТБМ імя Ф.Скарыны, лінгвістычныя правы, права на асацыяцыю, праваабаронцы
Насычанай інфармацыйна ды вельмі зьмястоўнай атрымалася сустрэча. Жодзінская арганізацыя ТБМ імя Ф.Скарыны, пры гэтым, распачала аднаўленьне сваіх рэгіянальных структураў. Новы віток, новая хваля ВЯСНОВАЙ энэргіі – папутны ветрык у ветразі спрадвечных спадзяваньняў і мараў Беларусаў-Ліцьвінаў, грамадзянскага актывізму для абароны й захаваньня нацыянальных каштоўнасьцяў, гістарычнай спадчыны, беларускай культуры, для распашырэньня роднай мовы й народных традыцыяў у Жодзінскім рэгіёне (21.03.2015г., Жодзіна, Беларусь).