Збор удзельнікаў сьвяткаваньня быў прызначаны на 15:00 каля кінатэатру «Кастрычнік» (ст. м. «Акадэмія навук»), пасьля заплянаванае шэсьце да парку Дружбы Народаў, дзе павінен быў адбыцца сьвяточны мітынг а 17:00.
Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.
Нягледзячы на тое, што акцыя адбывалася ў працоўны час, колькасць людзей, якія ўзялі ў ёй удзел, была значнай – падчас збору фіксавалася да 950 чалавек, у часе шэсця колькасць удзельнікаў дасягала 2000 чалавек.
Удзельнікі прынесьлі бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі Украіны і Эўразвязу. Цэнтральнай тэмай мерапрыемства стала салідарнасьць з Украінай. Сярод вялікай колькасьці плякатаў і сьцягоў быў заўважаны банэр „Расея – гэта вайна”.
– Расея праводзіць сёньня палітыку агрэсыі да брацкіх народаў.
– У Расеі дыктатура такая ж самая, як і ў Беларусі, таму мы і выйшлі за тое, каб падтрымаць, як наш народ, так і расейскі, які за свабоду.
– У мяне ў самога вельмі шмат родных у Данецку. Расея фактычна разьвязала вайну ва Украіне, яны забіваюць людзей, таму Расея – гэта вайна.
Прыгадайце Грузію, прыгадайце Абхазію, Паўднёвую Асетыю. Калі яны неслі мір? Прыгадайце Прыбалтыку, Прагу, прыкладаў вельмі шмат. У іх СМІ ўжо зьявілася інфармацыя, што Віцебск, Магілёў, Гомель да нас былі далучаны няправільна. З такіх жа размоваў пачыналася гісторыя з Крымам, вось менавіта таму Расея – гэта вайна, яны не нясуць за сабой нічога добрага.
Рэкамэндацыі маніторынгавай групы
(па выніках назіраньня за мерапрыемствам у Менску)
- Арганізатарам:
* Ажыцьцяўляць больш актыўную камунікацыю з праваахоўнымі ворганамі ды ўдзельнікамі, асабліва зьвярнуць увагу на забесьпячэньне безперашкоднага руху праз перакрыжаваньні й пры патрапленьні на месца правядзеньня мітынгу. Па магчымасьці арганізоўваць дружыну.
- Мінгарвыканкаму:
* Не абмяжоўваць безпадстаўна права на мірныя сходы, не дэвальваваць права адвольнымі зьменамі часу правядзеньня масавага мерапрыемства і накладаньнем вялікіх абавязкаў на арганізатараў па аплаце грамадзкага парадку, працы санітарных і мэдычных службаў;
* спыніць практыку безпадстаўных адмоваў у правядзеньні мірных сходаў.
- Супрацоўнікам праваахоўных ворганаў:
*спыніць пасьлядоўную практыку адвольных затрыманьняў удзельнікаў падчас і пасьля мірных сходаў;
* у адпаведнасьці з арт.5 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб ворганах нутраных справаў” “дзейнасьць ворганаў нутраных справаў зьяўляецца галоснай”. Кіруючыся гэтай нормаю, прапануем, каб усе супрацоўнікі ажыцьцяўлялі ахову грамадзкага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама былі пазначаныя ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);
* абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;
* забясьпечыць безперашкодны рух калёны ўдзельнікаў праз перакрыжаваньні са спыненьнем руху транспартных сродкаў.
- Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:
* ініцыяваць зьмены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзеньня яго ў адпаведнасьць ьз міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.
Цалкам справаздачу маніторынгавай групы па назіраньні за мерапрыемствам можна ўбачыць тут.
*
ФОТАРЭПАРТАЖ
(мабільныя запампоўкі)
Паводле Радыё Рацыя ды spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал
www.prava-by.info
Videa:
AlVistud,
Licviny-INFA
Цэтлікі: #25sakavika, Дзень Волі - 2015, салідарнасьць з Украінай, санкцыяваныя мерапрыемствы, свабода выказваньняў, свабода мірных сходаў, Сьвяткаваньне абвяшчэньня БНР
2 thoughts on “ДЗЕНЬ ВОЛІ – 2015 у Менску (фота, відэа, рэкамэндацыі маніторынгу) #25sakavika”