Баранавіцкая жыльлёва-камунальная гаспадарка патрабуе за прыборку тэрыторыі пасьля пікету амаль 1 млн. рублёў.
Гэта вынікае зь пісьмовай дамовы, якую заключыў прафсаюзны актывіст Рыгор Грык з кіраўніцтвам ЖКГ.
У дамове паведамляецца, што кошт выкананай працы па прыборцы тэрыторыі (тры прыбіральнікі на 2 гадзіны працы) вызначаецца Падрадчыкам паводле прэйскуранту й складае 971 555 (дзевяцьсот семдзесят адна тысяча пяцьсот пяцьдзесят пяць рублёў).
– Сёньняшнія кошты ад ЖКГ па прыборцы тэрыторыі амаль у 10 разоў большыя, чым раней. За што я павінен плаціць 1 мільён рублёў, калі ў вызначаным гарадзкой уладай месцы для масавых мерапрыемстваў зусім ня ходзяць людзі й там няма сьмецьця? А яшчэ больш трэба заплаціць міліцыі і дактарам за абслугоўваньне пікету. Я працую рабочым у гандлёвай краме й зарабляю ў месяц 2 мільёны рублёў, якія, адпаведна дамовам, трэба аддаць гарадзкім структурам за абслугоўваньне майго пікету. А за што жыць? – камэнтуе Рыгор Грык.
Грамадзкі актывіст упэўнены, што такімі коштамі гарадзкая ўлада імкнецца перашкодзіць у правядзеньні грамадзянскіх акцыяў і абмежаваць грамадзка-палітычную актыўнасьць.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: "мясцовыя парадкі" правядзеньня масавых мерапрыемстваў, Баранавічы, забарона пікету, перашкоды ў рэалізацыі канстытуцыйнага права, прымус да заключэньня платных дамоваў, Рыгор Грык, свабода мірных сходаў
Гэта яшчэ раз паказвае на тупіковасьць абранай тактыкі любымі спосабамі імкнуцца заключыць цалкам неправамерныя дамовы, прыдуманыя ў падзаконных актах да Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, замест таго, каб пасьлядоўна ды мэтанакіравана даказваць відавочную іхную невыканальнасьць на практыкі ды неправамернасьць… Зьвяртаю ўвагу на публікацыі Беларускага Праўнага Парталу адносна какнрэтна дадзенага пытаньня, у прыватнасьці на вось гэты мой артыкул – “Аляксей Лапіцкі: Ці можна шляхам прынцыповых праўных саступак абараніць канстытуцыйнае права на мірныя сходы ў Беларусі? Меркаваньне й запрашэньне да дыскусіі” http://by.prava-by.info/archives/12952