2015 04/04

Каардынатар моладзевай сэткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэй Стрыжак зарэгістраваў у ААН скаргу аб забароне чыноўнікамі Рэчыцы мірнага сходу – 8 верасьня 2013 году вулічнага шэсьця з мэтаю пратэсту супраць пастановы Ураду аб адмене аплаты бальнічных лістоў бацькам, якія выхоўваюць дзяцей.

Зараз Ураду Беларусі прыйдзецца шукаць адказ на пытаньне, чаму ў краіне на мірныя сходы накладзена фактычнае табу.

Андрэй Стрыжак кажа, што ў Камітэце ААН па правах чалавека ўжо зарэгістраваная й разглядваецца ягоная скарга аб забароне рэчыцкімі чыноўнікамі ў 2012 годзе мірнага сходу ў падтрымку калегаў зь Мікашэвічскага Граніту. Зараз ён зарэгістраваў другую скаргу, каб паказаць, што забарона мірных сходаў у Беларусі носіць сыстэматычны характар.

Цікава, што намесьнік старшыні Вярхоўнага суду, судзьдзя Андрэй Забара, адказваючы на наглядную скаргу Андрэя Стрыжака, напісаў “міжнароднаму праву аб свабодзе сходаў нацыянальнае заканадаўства не супярэчыць, паколькі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх ды палітычных правах дапускае абмежаваньні права на мірныя сходы”.

У той жа час чыноўнік ад беларускай Фэміды прамаўчаў аб практыцы Камітэту па правах чалавека, якая зыходзіць з таго, што менавіта на дзяржаве ляжыць абавязак кожны раз даказваць, для якіх мэтаў яна забараняе тое ці іншае масавае мерапрыемства.

Андрэй Стрыжак просіць Камітэт ААН прызнаць факт парушэньня Рэспублікай Беларусь ягоных правоў у адпаведнасьці з артыкулам 19 (свабоднае выказваньне свайго меркаваньня) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Прафсаюзны актывіст таксама просіць ад ААН рэкамэндацыі для Беларусі аб прывядзеньні нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыкі ягонага прымяненьня ў адпаведнасьць з міжнароднымі абавязкамі краіны.

Нагадваем, гэта ўжо 180 скарга зь Беларусі, зарэістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. Усе рашэньні Камітэту на ангельскай мове і афіцыйныя пераклады на расейскую мову ды іншыя можна ўбачыць у адпаведнай рубрыцы на Беларускім Праўным Партале ды ў поўнай табліцы ўсіх рашэньняў КПЧ ААН па Блеларусі на сайце Інфармацыйнага Цэнтру Грамадзкіх і Палітычных Правоў ААН (гл. банэр у верхней правай частцы парталу).

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Андрэй Стрыжак, Гомель
Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Андрэй Стрыжак: забарона мірных сходаў у Беларусі носіць сыстэматычны характар”

  1. Сапраўды, тут сыстэматычна парушаецца Канстытуцыя і міжнародныя стандарты права правоў чалавека, абавязкі па адпаведных міжнародных дамовах, ігнаруюцца рашэньні ўпаўнаважаных і кампэтэнтных інстанцыяў, такіх як КПЧ ААН… І ўжо цалкам абаснавана можна казаць пра наяўнасьць антыканстытуцыйнага стану ў краіне – пэрманентнага, так званага, надзвычайнага становішча, у якім, фактычна, забаронены шырокі спэктар грамадзянскіх правоў і свабодаў, статус грамадзяніна зьведзены да рабскага стану падсправаздачнай ды запалоханай “электаральнай адзінкі” на падложных бутафорскіх выбарах як сродку маніпуляцыі й легітымізацыі бязконцага сілавога ўтрыманьня ўлады антыканстытуцыйнымі сродкамі, а таксама – падаткаплацельшчыка…, які абавязаны плаціць за непамерныя ўладныя амбіцыі ды неэфэктыўнасьць мадэлі гаспадараньня, эканамічную ды палітычную разбэшчанасьць аўтарытарна-каманднай сытэмы ў краіне.((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>