Не забірай жыцьцё!
2015 06/04

Адпаведную заяву Барыс Бухель накіраваў на імя старшыні Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь Пятра Міклашэвіча.

Размова ідзе пра выпадкі, калі апраўданыя судом грамадзяне ў адміністратыўных справах ня могуць вярнуць сабе сродкі, якія былі затрачаныя імі на паслугі адвакатаў.

Барыс Бухель адзначае, што толькі ў яго практыцы ёсьць тры прыклады, калі грамадзяне выйгравалі суды, аднак ніяк не маглі дамагчыся кампэнсацыі выдаткаў за паслугі адвакатаў, а таксама іншых выдаткаў у спыненых датычна іх адміністрацыйных працэсах. Гэта справы Валерыя Вусіка, Соф’і Шатоба, а таксама Іны Хамрыцілёвай. Ва ўсіх трох выпадках адміністрацыйныя справы былі спыненыя праз адсутнасьць складу адміністратыўнага правапарушэньня.

- Я сустракаўся з старшынём Магілёўскага абласнога суду Ігарам Прошкам і размаўляў зь ім пра гэта. Ён фактычна прызнаваў наяўнасьць гэтых юрыдычных калізіяў у законах, аднак усё роўна не адважваўся прыняць рашэньне на карысьць вышэйзгаданых грамадзянаў з нагоды кампэнсацыі ім выдаткаў на адвакатаў ды іншых выдаткаў, якія былі зьвязаныя з судовымі працэсамі, – кажа Барыс Бухель.

На думку праваабаронцы, судзьдзі, у тым ліку старшыня Магілёўскага абласнога суду, проста баяцца праяўляць ініцыятыву, хаця павінны самі зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд з патрабаваньнем прывесьці заканадаўства ў парадак.

Ад Канстытуцыйнага суду Барыс Бухель просіць узбудзіць вытворчасьць па справе ліквідацыі ў ПВКаАП арт. 938 ГК; абзацы 12 арт. 3 главы 24 Закону “Аб Канстытуцыйнай судавытворчасьці”; абзацы 8 ч.2 арт. 22 Кодэксу “Аб судаўладкаваньні й статусе судзьдзяў” і ў Законе “Аб нарматыўна праўных актах”, і, магчыма, у КПК вышэйзгаданых прабелаў і ліквідацыі ў гэтых артыкулах калізіяў ды праўнай нявызначанасьці.

Таксама праваабаронца просіць прызнаць незаконным прымяненьне судамі арт. 939 ГК пры разглядзе пазоваў фізічных і юрыдычных асобаў да скарбніцы Рэспублікі Беларусь і/альбо да адпаведнай скарбніцы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі для спагнаньня панесеных імі выдаткаў на аплату паслугаў адвакатаў ды іншых выдаткаў у спыненых супраць іх адміністратыўных працэсах на падставах, якія прадугледжаныя арт. 131.2 ПВКаАП.

Барыс Бухель таксама просіць Канстытуцыйны суд прызнаць права пазоўнікаў на спагнаньне панесеных імі выдаткаў на аплату паслугаў адвакатаў і іншых выдаткаў у спыненых супраць іх адміністратыўных працэсах на падставах, якія прадугледжаныя 131.2 ПВКоАП па адміністратыўных працэсах, пачатых і (альбо) завершаных, і грамадзянскіх працэсах, пачатых яшчэ да ўступленьня ў сілу главы 131ПВКаАП.

Гэтаксама праваабаронца просіць прызнаць права пазоўнікаў на індэксацыю спагнаных выдаткаў на аплату паслугаў адвакатаў і іншых выдаткаў у спыненых супраць іх адміністратыўных працэсах на падставах, якія прадугледжаныя 131.2 ПВКаАП.

Паводле mahilyowspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – праваабаронца Барыс Бухель, Магілёў

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>