2015 06/04

4 красакавіка гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка накіравалі сумесную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Заяўнікі лічаць, што іхныя правы на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў, прадугледжаныя Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя беларускімі ўладамі.

Праз ААНаўскі Камітэт праваабаронцы разьлічваюць зьмяніць як нацыянальнае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, гэтатак і практыку ягонага прымяненьня.

Нагадаем, 27 ліпеня 2014 году Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам за дазволам на правядзеньне ў дзень салідарнасьці з палітвязьнямі 4 жніўня пікету, на якім плянавалі выказаць пратэст у сувязі з наяўнасьцю ў краіне палітычных вязьняў. Гарадзкія ўлады масавае мерапрыемства не дазволілі. Усе суды – раённы, абласны, Вярхоўны, дзе абскарджвалі дадзенае рашэньне праваабаронцы, сталі на бок уладаў.

У скарзе ў Камітэт па правах чалавека заяўнікі зьвяртаюць увагу, што ў 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі два месцы для правядзеньня пікетаў і мітынгаў, а за правядзеньне мірных сходаў грамадзяне, згодна рашэньню гарвыканкаму, павінны яшчэ й заплаціць — хуткай дапамозе ды камунальным службам.

Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка просяць Камітэт ААН устанавіць факт парушэньня правоў з боку дзяржавы й параіць беларускаму ўраду прывесьці закон “Аб масавых мерапрыемствах” і рашэньне мясцовых чыноўнікаў аб парадку правядзеньня мірных сходаў у горадзе ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі.

Паводле gomelspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>