2015 07/04

Бацькі вучняў былой беларускамоўнай клясы ў Баранавічах Тацяна й Алег Малашчанкі, а таксама Антаніна й Васіль Філіпчыкі атрымалі ліст з Генэральнай пракуратуры за подпісам начальніка адзьдзелу па наглядзе за захаваньнем правоў й свабодаў грамадзянаў М.В. Паповай.

У адказе паведамляецца, што зварот бацькоў па пытаньні арганізацыі навучаньня дзяцей на беларускай мове разгледжаны, але ў гімназіі № 4 гораду Баранавічы няма магчымасьці навучацца па-беларуску.

– Мы ўпэўненыя, што такія магчымасьці ёсьць, і яны навідавоку, але ў рэальным жыцьці аказалася, што беларуская дзяржава супраць навучаньня нашых дзяцей на роднай мове. Таму мы вось ужо цэлы навучальны год змагаемся з баранавіцкімі, берасьцейскімі й менскімі чыноўнікамі за тое, каб нашыя дзеці працягвалі вучыцца па-беларуску ў гімназіі № 4. Вялікая надзея была на Генэральную пракуратуру, і мы разьлічвалі, што зь яе дапамогаю мы станоўча вырашым нашае пытаньне. Але замест таго, каб прыцягнуць да адказнасьці парушальнікаў закону ды прымусіць гарадзкіх, абласных і міністэрскіх чыноўнікаў выконваць заканадаўства аб мовах, Генэральная пракуратура наш першы зварот адправіла для адказу тым, хто парушае законы ды нашыя правы. А зь цяперашняга адказу вынікае, што Генэральная пракуратура ня бачыць у дзеяньнях дзяржаўных чыноўнікаў парушэньня закону аб мовах і Канстытуцыі, таму й падтрымала дзеяньні мясцовых і міністэрскіх чыноўнікаў, якія ня хочуць адкрыцьця беларускамоўнае клясы ў Баранавічах, – паведаміла Тацьцяна Малашчанка.

Яна адзначыла, што ў склаўшыхся ўмовах будзе зьвяртацца ў суд Баранавіцкага раёну й гораду Баранавічы.

Паводле www.mova.prava-by.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фото – Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>