Не забірай жыцьцё!
2015 09/04

Гэта новаўвядзеньне з боку менскіх уладаў – раней аплата паслугаў міліцыі не практыкавалася падчас масавых мерапрыемстваў.

Пра гэта заявіў першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. Ён растлумачыў «Радыё Свабода», што пытаньне аб неабходнасьці аплаты паслугаў міліцыі па ахове правапарадку паўстала напярэдадні Дня Волі. Тады прадстаўнікі ГУУС прапанавалі апазыцыянэрам падпісаць дамову на ахову грамадзкага парадку, за што трэба было заплаціць каля 21 мільёна рублёў. Прычым раней арганізатары масавых мерапрыемстваў ніколі міліцыі не плацілі.

«Гэта новаўвядзеньне з боку менскіх уладаў – раней аплата паслугаў міліцыі не практыкавалася падчас масавых мерапрыемстваў. Мы лічым, што ўдзельнікі мінулага Дня Волі, як і ўсе грамадзяне Беларусі, маюць гарантаванае Канстытуцыяй права на ўдзел у масавых мерапрыемствах, таму ў прынцыпе такое патрабаваньне выглядае нонсэнсам. Аднак яно было навязанае арганізатарам напярэдадні мерапрыемства. Калі б яны не падпісалі адпаведнае пагадненьне, то, натуральна, паўсталі б перашкоды ў правядзеньні Дня Волі.

Але цяпер, каб усё ж такі даведацца на што былі выдаткаваныя такія вялікія грошы (а я нагадаю, што агульная сума складае 21 мільён, тобок на кожнага з чатырох заяўнікаў прыходзіцца каля 5 мільёнаў 300 тысяч рублёў), Мікіта Семяненка як адзін з заяўнікаў зьвярнуўся да міліцэйскага кіраўніцтва з патрабаваньнем тлумачэньняў і прад’яўленьня каштарысу, інфармацыі аб выдатках. Ці на самой справе гэтыя грошы былі накіраваныя на ахову парадку, або яны былі проста пакладзеныя ў міліцэйскі бюджэт? Якім чынам разьмяркоўвалася праца, якім чынам яна аплачвалася? Супрацоўнікі міліцыі знаходзяцца на дзяржаўнай службе, але ці ўлічвалася яна ім у гэты час неяк асобна альбо была пакрытая зь дзяржаўнага бюджэту? Усю гэтую інфармацыю трэба ведаць, перад тым як заплаціць за паслугу, бо гэта правіла: калі ты ня ведаеш, за што ты плаціш, ты маеш права адмовіцца», – кажа Губарэвіч.

Ён дадае, што падчас сустрэчы арганізатараў Дня Волі з прадстаўнікамі менскай міліцыі 24 Сакавіка ніякіх тлумачэньняў на гэты конт агучана не было.

Трэба адзначыць, што нават прыблізная колькасьць супрацоўнікаў міліцыі, якія былі задзейнічаныя падчас акцыі на Дзень Волі, невядомая. Паводле справаздачы праваабаронцаў па выніках акцыі, супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў на ёй было немагчыма ідэнтыфікаваць «з-за адсутнасьці ў значнай часткі форменнай вопраткі, а таксама адсутнасьці ідэнтыфікацыйных нумарных знакаў на пераважнай большасьці супрацоўнікаў у форме».

*
*
(ПЕРАКЛАД. рас.)

Милиция требует от оппозиции 21 миллион за «работу» в День Воли

Это нововведение со стороны минских властей – ранее оплата услуг милиции не практиковалось во время массовых мероприятий.

Об этом заявил первый заместитель председателя движения «За свободу» Юрий Губаревич. Он пояснил «Радыё Свабода», что вопрос о необходимости оплаты услуги милиции по охране правопорядка возник накануне Дня Воли. Тогда представители ГУВД предложили оппозиционерам подписать договор на охрану общественного порядка, за что нужно было заплатить около 21 миллиона рублей. Причем ранее организаторы массовых мероприятий никогда милиции не платили.

«Это нововведение со стороны минских властей – ранее оплата услуг милиции не практиковалось во время массовых мероприятий. Мы считаем, что участники прошедшего Дня Воли, как и все граждане Беларуси, имеют гарантированное Конституцией право на участие в массовых мероприятиях, поэтому в принципе такое требование выглядит нонсенсом. Однако оно было навязано организаторам накануне мероприятия. Если бы они не подписали соответствующее соглашение, то, естественно, возникли бы препятствия в проведении Дня Воли.

Но теперь, чтобы все-таки узнать на что были потрачены такие большие деньги (а я напомню, что общая сумма составляет 21 миллиона, то есть на каждого из четырех заявителей приходится около 5 миллионов 300 тысяч рублей), Никита Семененко как один из заявителей обратился к милицейскому руководству с требованием объяснений и предъявления сметы, информации о расходах. На самом ли деле эти деньги были направлены на охрану порядка, или они были просто положены в милицейский бюджет? Каким образом распределялась работа, каким образом она оплачивалась? Сотрудники милиции находятся на государственной службе, но учитывалась ли она им в это время как-то отдельно или была покрыт из государственного бюджета? Всю эту информацию нужно знать, перед тем как заплатить за услугу, так как это правило: если ты не знаешь, за что ты платишь, ты имеешь право отказаться», – говорит Губаревич.

Он добавляет, что во время встречи организаторов Дня Воли с представителями минской милиции 24 марта никаких объяснений на этот счет озвучено не было.

Надо отметить, что даже приблизительная численность сотрудников милиции, задействованных во время акции на День Воли, неизвестна. Согласно отчёту правозащитников по итогам акции, сотрудников правоохранительных органов на ней было невозможно идентифицировать «из-за отсутствия у значительной части форменной одежды, а также отсутствия идентификационных номерных знаков на подавляющем большинстве сотрудников в форме».

Паводле charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: Аляксей Лапіцкі, Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Міліцыя патрабуе ад апазыцыі 21 мільён за «працу» у Дзень Волі”

  1. Апэтыт прыходзіць падчас ежы… Варта падчас карміць людажэра сырым мясам, як неўзабаве ён запатрабуе на абед чалавечыны…

    Хто дадумаўся падпісваць дамовы на аказаньне паслугаў міліцыяй, калі ахову правапарадку й бясьпеку ўдзельнікаў яна выконвае ў межах сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, прапісаных у Законе “Аб ворганах нутраных справаў Рэспублікі Беларусь”, а таксама як праваахоўная дзяржаўная служба ў межах існуючых пазытыўных абавязкаў дзяржавы па ейных канстытуцыйных гарантыях рэалізацыі дадзенага неад’емнага права гармадязнаў Беларусі на правядзеньне такіх “мерапрыемстваў”, як “мітынгі, шэсьці, дэмантрацыі, пікетаваньні”, непасрэдна прапісаныя ў арт. 35 Асноўнага Закону краіны?!

    Ніякія іншыя абаснаваньні забароны мірнага сходу акрамя тых, што ўтрымліваюцца ў арт. 23 Канстытуцыі, а таксама ў арт. 21 МПГіПП – ня могуць быць прад’яўленыя арганізатарам, у якасьці абаснаваньня такой забароны ці перадумоваў для рэалізацыі “права на мірныя сходы”. Нельга паддавацца шантажу й вымагальніцтвам, саступаць у такіх прынцыповейшых пытаньнях, як гандаль неад’емным канстытуцыйным правам, страчваць пазыцыі, а потым заяўляць пра несправядлівасьці…

    Калі суб’ект падпісвае камэрцыйную дамову на рэалізацыю свайго канстытуцыйнага права, то верагодна лічыцца, што яна для яго прыймальная, і ён дабраахвотна адмаўляецца ад часткі сваіх канстытуцыйных правоў і свабодаў, дзяржаўных гарантыяў на іхную рэалізацыю ў тым ліку.

    Калі ж гэта ня так – трэба рабіць адпаведныя заявы й пазнакі ў самой дамове, бо яна можа быць правамернай толькі, калі ёсьць дабраахвотнай, – сваю пазыцыю і аргумэнты неабходна фіксаваць на фота, аўдыё, відэа падчас перамоўнага дамоўнага працэсу, у тым ліку і ў канчаткова падпісваемым дакумэнце …

    Усе іншыя разважаньні “постфактум” і “размовы пра” … пасьля таго, як…, выбачайце ўжо, – пустое.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>