2015 10/04


Праваабаронцы БГК прыводзяць 7 аргумэнтаў, чаму Дэкрэт варта прызнаць парушаючым Канстытуцыю й міжнародныя дамовы краіны ды адмяніць. Сярод парушэньняў – ня толькі новая форма прымусовай працы, але й замах на права ды абавязак грамадзянащ выхоўваць дзяцей і клапаціцца аб састарэлых бацьках, сур’ёзныя абмежаваньні на абарону пэрсанальных дадзеных і прыватнага жыцьця ды перавышэньне паўнамоцтваў з боку Прэзыдэнта.

Аргумэнтаваўшы неканстытуцыйнасьць дэкрэту «аб дармаедстве», у сваім звароце ў Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі РПГА «Беларускі Гэльсынскі Камітэт» просіць адмяніць Дэкрэт, альбо накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд для дачы заключэньня пра адпаведнасьць гэтага акту Канстытуцыі ды міжнародна-праўным актам, ратыфікаваным нашай краінаю.

Нагадаем, што Дэкрэт Прэзыдэнта №3 ад 2 красавіка 2015 г. «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (вядомы ў публічнай прасторы як «дэкрэт аб дармаедстве»), устанаўлівае, што грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне ды асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражываньне ў краіне, у выпадку іхнага няўдзелу ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў альбо ўдзелу ў такім фінансаваньні менш 183 каляндарных дзён у падатковым пэрыядзе прызнаюцца плацельшчыкамі збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў.

7 прычынаў адмяніць “дэкрэт аб дармаедстве”

(Belarusian Helsinki Committee):

глядзі слайды на www.slideshare.net - ТУТ

Адпаведныя скрыншоты слайдаў тут:

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота (скрыншоты): Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>