2015 08/04

Старшыня РПГА “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” Алег Гулак лічыць, што ўзмацненьне ціску на Мікалая Статкевіча можна патлумачыць тымі словамі, якія мы нядаўна пачулі ад кіраўніка дзяржавы, маўляў, Статкевіч сам вінаваты, што сядзіць да гэтага часу, паколькі ён мае магчымасьць выйсьці з калоніі праз прашэньне аб памілаваньні.

А ён гэтага рабіць ня хоча, – камэнтуе сітуацыю сайту palitviazni.info праваабаронца.

За апошні тыдзень палітвязню Мікалаю Статкевічу, які адбывае пакараньне ў Шклоўскай папраўчай калёніі №17, вынеслі шэраг спагнаньняў, склалі восем актаў. Як паведаміла жонка Міколы Статкевіча, яго пазбавілі кароткатэрміновага спатканьня, якое плянавалася ў красавіку, і харчовай перадачы. Акрамя таго, Статкевіча зьмясьцілі ў штрафны ізалятар, а 3 красавіка – перавялі на два месяцы ў памяшканьне камернага тыпу.

Глядзець ТУТ

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – старшыня РПГА “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” Алег Гулак

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Алег Гулак: Нутраная бясьпека ўладамі разумеецца як захаваньне кантролю над усім, што тут адбываецца й гэта робіцца жорскім шляхам (відэа)”

  1. Калі “дзяржбясьпека” = “забароне канстытуцыйнага права й правоў чалавека” …, чым ёсьць такая “дзяржава”? Асноўны Закон краіны – падмурак моцы ды ўстойлівага разьвіцьця дзяржавы! Канстытуцыя, якую паважаюць і выконваюць – узмацняе аўтарытэт дзяржаўных інстытуцыяў, разьвівае пазытыўны стваральны патэнцыял грамадзтва … Прыйшоў час паставіць пытаньні навядзеньня ў краiне КАНСТЫТУЦЫЙНАГА ПРАВАПАРАДКУ!!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>