Цэнтар праўнай трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончы цэнтар “Вясна” накіравалі заяву ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і ў адміністрацыю папраўчай калёніі №17 адносна ўзмацненьня ціску на Мікалая Статкевіча.
Праваабаронцы занепакоеныя адміністрацыйным ціскам, а таксама дадатковымі паведамленьнямі пра іншыя формы ўціску ў дачыненьні да Мікалая Статкевіча.
Ён пазбаўлены атрыманьня чарговай харчовай перадачы, яму забароненыя кароткачасовае й доўгае спатканьне са сваякамі. Мікалай Статкевіч быў зьмешчаны на трое сутак у штрафны ізалятар, а 3 красавіка 2015 зьмешчаны на два месяцы ў памяшканьне камэрнага тыпу.
Таксама вядома й аб іншых формах ціску, не рэглямэнтаваных заканадаўствам аб выкананьні крымінальнага пакараньня. Накладзеныя на па надуманых прычынах спагнаньні й складзеныя акты аб парушэньні дысцыпліны ствараюць падставы, пры якіх умовы ягонага ўтрыманьня могуць быць значна пагоршаныя.
Праваабаронцы лічаць, што такія дзеяньні адміністрацыі калёніі маюць мэтанакіраваны характар на прымус М. Статкевіча да напісаньня прашэньня аб памілаваньні на імя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Падобныя дзеяньні адміністрацыі калёніі носяць супрацьпраўны й палітычна матываваны характар і могуць расцэньвацца як бесчалавечнае, прыніжаючае чалавечую годнасьць абыходжаньне, адзначаецца ў заяве.
Цэнтар праўнай трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончы цэнтар “Вясна” патрабуюць:
- Спыніць адміністрацыйны ціск у дачыненьні да Мікалая Віктаравіча Статкевіча;
- Адмяніць незаконныя дысцыплінарныя спагнаньні, атрыманыя на працягу апошніх двух месяцаў, і ануляваць складзеныя акты аб парушэньні дысцыпліны;
- Дапусьціць прадстаўнікоў міжурадавых арганізацыяў (Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу, Прадстаўніцтва ААН у Беларусі) і дыпляматычных місіяў Эўрапейскага Зьвязу ў папраўчую калёнію № 17 для праверкі ўмоваў утрыманьня Мікалая Статкевіча ў бягучы момант.
Мікалай Віктаравіч Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты, асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачваньні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнскіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сваёй віны Мікалай Статкевіч не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Мікалая Статкевіча вязьнем сумленьня.
Тэкст заявы таксама накіраваны ў Прадстаўніцтва ААН у Беларусі і Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі.
***
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас)
ПРАВОЗАЩИТНЫЕ ОРГАНИЗАЦИИ ТРЕБУЮТ ПРЕКРАТИТЬ ДАВЛЕНИЕ НА НИКОЛАЯ СТАТКЕВИЧА И ДОПУСТИТЬ К НЕМУ МЕЖДУНАРОДНЫХ НАБЛЮДАТЕЛЕЙ
Центр правовой трансформации Lawtrend и Правозащитный центр «Весна» направили заявление в Департамент исполнения наказаний и в Администрацию исправительной колонии №17 по фактам давления на Николая Статкевича.
Мы выражаем крайнюю обеспокоенность административным давлением, а также дополнительными сообщениями об иных формах давления в отношении Николая Статкевича.
Он лишен получения очередной продовольственной передачи, ему запрещено кратковременное и длительное свидание с родственниками. Николай Статкевич был помещён на трое суток в штрафной изолятор, а 3 апреля 2015 г. помещён на два месяца в помещение камерного типа.
Также известно и о других формах давления, не регламентированных законодательством об исполнении уголовного наказания. Наложенные на Николая Статкевича по надуманным причинам взыскания и составленные акты о нарушении дисциплины создают основания, при которых условия его содержания могут быть значительно ухудшены.
Правозащитники считают, что такие действия администрации колонии имеют целенаправленный характер на принуждение Н.Статкевича к написанию прошения о помиловании на имя президента Республики Беларусь.
Подобные действия администрации колонии носят противоправный и политически мотивированный характер и могут расцениваться как бесчеловечное, унижающее человеческое достоинство обращение, отмечается в заявлении.
Центр правовой трансформации Lawtrend и Правозащитный центр «Весна» требуют:
- Прекратить административное давление в отношении Николая Викторовича Статкевича;
- Отменить незаконные дисциплинарные взыскания, полученные в течение последних двух месяцев, и аннулировать составленные акты о нарушении дисциплины;
- Допустить представителей межправительственных организаций (Представительство Европейского Союза, Представительство ООН в Беларуси) и дипломатических миссий Европейского Союза в исправительную колонию № 17 для проверки условий содержания Николая Статкевича в текущий момент.
Николай Викторович Статкевич, кандидат в президенты, осужден на 6 лет заключения в колонии усиленного режима по обвинению в организации «массовых беспорядков» в день президентских выборов 19 декабря 2010 г. Своей вины Николай Статкевич не признал и отказался писать прошение о помиловании.
Международная правозащитная организация Amnesty International признала Николая Статкевича узником совести.
Текст заявления также направлен в Представительство ООН в Беларуси и Преставительство Европейского Союза в Беларуси.
ДАДАТКІ:
Паводле www.lawtrend.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота – Мікалай Віктаравіч Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты, асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня
Дапрацоўка фота: Licviny-INFA
Цэтлікі: адміністратыўны ўціск, бесчалавечнае абыходжаньне, заявы, Мікалай Статкевіч, палітвязьні, праваабаронцы, прыніжэньне чалавечай годнасьці, Умовы ўтрыманьня зьняволеных