2015 28/04

Беларусь узгадала пра “ЧОРНУЮ БЫЛЬ”. Чарнобыльскі шлях, санкцыянаваны ўладамі, праходзіў у Менку 26 красавіка ў Нядзелю, з 14-00 ад станцыі Мэтро “Акадэмія Навук” – пляцоўка ля Кінатэатра “ОКТЯБРЬ” – да пляцоўкі ля царкоўнага храму ля плошчы “Бангалёр”.

У ім прыняло ўдзел каля 500 чалавек. Было шмат красамоўных выяваў, лёзунгаў, пэрсанажаў… (гл. фоты)

Удзельнікі патрабавалі спыніць будоўлю Астравецкая АЭС, нагадвалі ўладам пра працяг наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Трагедыя доўжыцца, ейныя наступствы кожны адчувае для сябе па-рознаму, але мала хто з уладных “пэрсанажаў” зрабіў з гэтага неабходныя выновы.

Шэсьце дазволіў гарадзкі выканаўчы камітэт. Але, пры гэтым, чыноўнікі паставілі свае эканамічныя ўмовы й запатрабавалі ад арганізатараў за правядзеньне мерапрыемства больш за 14 млн. BYR (!?).

Такім чынам, стварэньне ўсемагчымых адміністрацыйных, праўных альбо эканамічных перашкодаў для рэалізацыі права на мірныя сходы ў Беларусі – працягваецца. І гэтым разам улады засьведчылі свай “асобны падыход” ды “нязьменную пазыцыю” адносна практыкі невыкананьня абавязковых канстытуцыйна замацаваных гарантыяў дзяржавы на рэалізацыю грамадзянамі ў Беларусі права на мірныя сходы – на свабоду правядзеньня такіх “мерапрыемстваў”, як “мітынгі, шэсьці, дэманстрацыі, пікетаваньні”.

Размова ідзе пра тыя гарантыі дзярджавы Беларусь для усіх сваіх грамадзянаў, якія прапісаныя ў Асноўным Законе краіны, а таксама замацаваныя ў адпаведных міжнародных дамовах, падпісаных Рэспублікай Беларусь, якія тычацца правоў чалавека. Напрыклад, – у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП, Пакт).

Апошні ёсьць фундамэнтальным праўным дакумэнтам. Ён абавязковы для выкананьня ўсімі суб’ектамі права на тэрыторыі Беларусі. Аднак, нажаль, міжнародныя стандарты права правоў чалавека, зафіксаваныя ў Пакце, як і адпаведныя канстытуцыйныя нормы – працягваюць сыстэматычна ігнаравацца існуючым беларускім урадам.

ФОТА З АКЦЫІ

Відэа ўтрымлівае інтэрвію Віталя Рымашэўскага, суарганізатарам Чарнобыльскага Шляху – 2015, для карэспандэнта “Радыё Свабода”.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
www.licviny.info

Фота і відэа: Аляксей Лапіцкі.

AlVistud,
Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ – 2015 АДБЫЎСЯ Ў МЕНСКУ (фота, відэа, назіраньні)”

  1. Ales` says:

    Асобна варта заўважыць, што падчас мерапрыемства прыходзілася чуць, як выстаўленыя ўздоўж усяго маршруту АМАМПаўцы (некатрыя зь іх, канешне ж) пагражалі адной з ўдзельніцаў, якая была з сабакам. Яны казалі ёй: “Глядзі…! (тыпу, надта актыўная ды сьмелая) адна ўжо вось так дахадзілася з сабакам…!”
    Акрамя таго, некаторыя відэа-апэратары ў форме часам неяк дзіўна здымалі людзей, і асабліва ў самым пачатку фармаваньня калёны, і асабліва відавочна новых, на якіх, верагодней за ўсё, такім чынам спрабавалі паўзьдзейнічаць.
    Супрацоўнікі рашуча падыходзілі вельмі блізка да такіх людзей, – так, каб не было сумневу, каго яны здымаюць, – і тым самым зьдзяйсьнялі неабходнае псыхалягічнае ўзьдзеяньне на прысутных з дапамогай апэратыўных здымкаў людзей на відэакамэру.
    Усё рабілася так, нібыта гэтыя ўдзельнікі чымсьці важныя для міліцыі, ці яны зьдзясьняюць нешта некарэктнае альбо супрацьзаконнае…
    З улікам адміністрацыйнага ды ідэалягічнага дыктату, які адбываецца ў краіне, – калі безпакарана ўжываюцца адвольныя затрыманьні, а ў судзе ці на прадпрыемствах краіны любы (нават самы “шчыра ідыёцкі”) аргумэнт ідэоляга – вышэйшы за права й норму Закона, у тым ліку Асноўнага, – пры наяўнасьці карнай ды кантрактнай сытэмы, розных спосабаў адміністрацыйнага перасьледу за палітычныя погляды й асабістую грамадзянскую пазыцыю – падобныя дзеяньні міліцыі нагадваюць зусім не ахову ўдзельнікаў мірнага сходу, а наадварот – актаўнае дэструктыўнае ўзьдзеяньне на прысутных… А гэта – абсалютна недапушчальна.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>