Камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіў парушэньне права на жыцьцё асуджанага беларускім судом да сьмяротнага пакараньня Алега Грышкаўцова.
Пра гэта паведаміў юрыст Раман Кісьляк, які прадстаўляе аўтара скаргі ў гэтым міжнародным воргане. Па словах Кісьляка, з атрыманага ім рашэньня па гэтай справе вынікае, што камітэт прызнае прымус да дачы прызнальных паказаньняў з ужываньнем у дачыненьні да яго фізычнага й псыхалягічнага гвалту: – Было парушана права на абарону, права не падвяргацца прымусу дачы сьведчаньняў супраць сябе. Былі ўстаноўленыя факты, што ў адносінах да Грышкаўцова прымяняліся катаваньні, зьбіцьцё, фізычны й псыхалягічны гвалт.
Заявы Грышкаўцова не былі расследаваныя належным чынам. Камітэт таксама ўстанавіў парушэньне права на жыцьцё, таму што судовае разьбіральніцтва, па выніках якога быў прысуджаны сьмяротны прысуд, не адказвала мінімальным патрабаваньням справядлівага правасудзьдзя.
Кісьляк дадаў, што Камітэт ААН па правах чалавека пры рэгістрацыі скаргі Грышкаўцова запатрабаваў ад беларускіх уладаў не прыводзіць сьмяротны прысуд у выкананьне, пакуль справа не будзе разгледжанае. Але ў 2011 годзе Грышкаўцоў быў расстраляны, як мяркуецца, разам зь іншым прыгавораным да сьмерці Андрэем Бурдыкам.
Дадатак:
Паводле Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: 2013/2010, 2015, CCPR, Oleg Grishkovtsov v. Belarus CCPR/C/113/D/2013/2010, арт. (OP1), арт. 14, арт. 2, арт. 3(d)(g), арт. 6, арт. 7, арт. 9(3), парушэньне права на жыцьцё, парушэньне права на справядлівы суд, прымус да дачы прызнальных паказаньняў, Раман Кісьляк, рашэньні КПЧ ААН, сессия 113, сэсія 113
One thought on “Камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіў парушэньне права на жыцьцё (дакумэнт, анг.)”