2015 05/05

На гэтым тыдні споўнілася 70 гадоў з дня, калі Беларусь была прынятая ў склад краінаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Камітэт па правах чалавека ААН, па сутнасьці, адзіная міжнародная інстанцыя, куды беларусы могуць зьвярнуцца, калі на нацыянальным роўні дамагчыся справядлівасьці не ўдаецца.

У сувязі з гэтым Naviny.by ўзгадалі пяць самых гучных зваротаў у камітэт. Беларускі Праўны Партал прапануе на сваіх старонках дадзеную выбарку, зробленую па вэрсіі дадзенага беларускага наваснога рэсурса.

 

1. Выбух у менскім мэтро: права на жыцьцё Уладзіслава Кавалёва

 


Зварот па справе Уладзіслава Кавалёва быў разгледжаны ў рэкордна кароткі тэрмін – менш за год. Аднак да таго моманту прысуд ужо быў выкананы. Яшчэ на этапе перапіскі з КПЧ ААН, беларускія ўлады падкрэслівалі, што рашэнне КПЧ будзе палітызаваным, а таму дзяржава ня будзе да яго прыслухоўвацца.

У сваім рашэньні Камітэт адзначаў: сьледства вялося з шматлікімі памылкамі, у дачыненьні да Кавалёва ўжывалася фізычная сіла й прымус даваць паказаньні супраць сябе, суд не быў бесстароннім і, галоўнае, было парушана права на жыцьцё.

У дачыненьні да маці й сястры асуджанага КПЧ прызнаў парушэньне права на атрыманьне цела пакаранага сваяка ды інфармацыі пра час і месца ягонага пахаваньня. Камітэт таксама рэкамэндаваў дзяржаве (гл. дакумэнты на BLP у матэрыяле па ссылцы) зьмяніць нормы Крымінальна-выканаўчага кодэксу, згодна зь якім родным забараняецца выдача цела. Дадзеныя рэкамэндацыі дзяржавай не былі выкананыя.

 

2. Справа «Вясны»: парушанае права на свабоду асацыяцыяў

 

У красавіку 1996-га пасьля масавых акцыяў пратэстаў апазыцыі была створана арганізацыя «Вясна-96» (пазьней назва зьмянілася на праваабарончы цэнтар “Вясна”), якая дапамагала арыштаваным і іхным сем’ям.

У 2003 годзе Міністэрства юстыцыі правяло праверку статутнай дзейнасьці арганізацыі й зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем аб пазбаўленьні дзяржаўнай рэгістрацыі ў сувязі з выяўленымі парушэньнямі. Вярхоўны суд падтрымаў пазоў міністэрства.

Праваабаронцы зьвярнуліся ў КПЧ ААН. Камітэт прызнаў парушэньне права заяўнікаў на свабоду асацыяцыяў і пастанавіў, што дзяржава павінна перагледзець заяву “Вясны” аб дзяржаўнай рэгістрацыі й сваё нутранае заканадаўства аб асацыяцыях.

 

3. Справа Бяляцкага: парушанае права на прэзумпцыю невінаватасьці

 

alesbialacki_02m1
Фота: Аляксея Лапіцкага, BLP (Licviny-Info)

Асобнае рашэньне Камітэт прымаў з нагоды старшыні праваабарончага цэнтру Алеся Бяляцкага, які ў 2011-м быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўленьня волі. Яму ставілі ў віну утойваньне даходаў у асабліва буйным памеры. На судзе Бяляцкі настойваў, што грошы выкарыстоўваліся на патрэбы арганізацыі, якой неаднаразова адмаўлялі ў рэгістрацыі. Аднак суд адхіліў гэтыя сьцьвярджэньні.

А вось Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок праваабаронцы. У рашэньні КПЧ ААН адзначана, што прысуд Алесю Бяляцкаму да працяглага тэрміну пазбаўленьня волі быў наўпростым сьледствам парушэньня свабоды асацыяцыяў.

Камітэт таксама прызнаў, што ў працэсе крымінальнага перасьледу Бяляцкага была парушаная прэзумпцыя невінаватасьці, што выявілася ў інфармацыі дзяржаўных СМІ і выказваньнях Лукашэнкі, якія да ўступленьня ў законную сілу прысуду суду сьцьвярджалі аб вінаватасьці Бяляцкага, а таксама ў тым, што падчас судовых пасяджэньняў яго ўтрымлівалі ў клетцы й дастаўлялі ў суд у кайданках.

У рашэньні КПЧ паказана, што Бяляцкі мае права на ануляваньне судзімасьці, адэкватную кампэнсацыю, улучаючы пакрыцьцё выплатаў, вырабленых па судовых рашэньнях.

 

4. Справа Казуліна: парушаныя гарантыі справядлівага суду

 


Фота: Радыё Свабода (дапрацоўка BLP, licviny.info)

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў справу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна і вызначыў парушэньне Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Пасьля выбараў, падчас шэсьця, Казулін быў затрыманы, зьбіты і арыштаваны. Затым яго асудзілі за злоснае хуліганства, яму прысудзілі 5,5 гадоў пазбаўленьня волі.

Палітык не пагадзіўся з абвінавачваньнем і абскардзіў парушэньне Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У справе гаварылася аб жорсткім абыходжаньні зь ім, адвольным арышце, аб адсутнасьці нармальных умоваў утрыманьня, прэзумпцыі невінаватасьці й гарантыяў справядлівага суду.

 

5. Справа Абрамавай: парушэньне правоў жанчынаў-зьняволеных

 

Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў ААН прызнаў парушэньне правоў Інгі Абрамавай падчас утрыманьня ў ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) Берасьця.

Актывістку затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі яна разьвешвала сінія стужачкі на вадасьцёкавых трубах дамоў, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да маючай адбыцца ў Менску акцыі «Эўрапейскі марш». Пазьней яе асудзілі на пяць сутак адміністратыўнага арышту нібыта за нецэнзурную лаянку.

У скарзе ў камітэт Абрамава заяўляла, што ў ІЧУ, дзе пэрсанал складаўся толькі з мужчынаў, яна падвяргалася дыскрымінацыі па палавой прыкмеце. У прыватнасьці, супрацоўнікі ізалятару мелі магчымасьць назіраць за ёй ўвесь час, у тым ліку калі яна пераапраналася й карысталася туалетам.

Пры памяшканьні ў ізалятар супрацоўнік дазволіў сабе дакранацца да яе, што яна расцаніла як сэксуальнае дамагальніцтва. На ейнае пярэчаньне з гэтай нагоды іншы міліцыянт заявіў, што яны могуць яе распрануць.

У 2011 годзе было прынята першае рашэньне Камітэту ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў па скарзе на Беларусь. Камітэт патрабаваў ад беларускага ўраду вылучэньне Абрамавай кампэнсацыі за прычынёную ёй у ІЧУ маральную шкоду ў выніку абразы, зьневажальнага абыходжаньня й сэксуальнага дамагальніцтва.

Таксама Беларусі было рэкамэндавана забясьпечыць належнае абыходжаньне з жанчынамі-зьняволенымі й павагу іхнае чалавечае годнасьці.

У дачыненьні да Беларусі зарэгістравана 181 справа па індывідуальных паведамленьнях, 11 паведамленьняў прызнана непрыймальнымі, 83 былі разгледжаныя па сутнасьці. Зь іх па двух справах не было ўстаноўлена парушэньняў і, адпаведна, па 81 былі ўстаноўленыя парушэньні Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

 

З словаў праваабаронцы Рамана Кісляка, да 2008 году колькасьць зваротаў была нешматлікай, таму беларускія ўлады прымалі да ўвагі некаторыя рэкамэндацыі КПЧ.

«Галоўная задача Камітэту па правах чалавека – паказваць дзяржаве праблемныя зоны ў выкананьні грамадзянскіх правоў і свабодаў. У гэтых адносінах Камітэт выконвае сваю функцыю, – гаворыць экспэрт. – Напрыклад, у судах клеткі замяняюцца на іншыя формы агароджы абвінавачаных. Гэтая тэндэнцыя пакуль толькі набірае сілу, але яна ўжо бачная. Раней судзьдзі навогул не заўважалі гэтую праблему, і канвой рабіў так, як яму было зручна, хоць парушалася права чалавека на прэзумпцыю невінаватасьці з-за гэтага. Дзякуючы практыцы КПЧ, гэтую праблему ўбачылі».

Дзякуючы звароту Уладзімера Лапцэвіча, якога судзілі за распаўсюд улётак па тым жа артыкуле, што й за распаўсюд СМІ, быў зьменены Кодэкс аб адміністратыщных правапарушэньнях. Яшчэ адзін паказальны прыклад – справа Леаніда Сьвеціка (гл. дакумэнт на BLP), якога судзілі за заклікі да байкатаваньня выбараў, быў такі артыкул у КаАП. Пасьля рашэньня КПЧ заканадаўства зьмянілі.

У апошні час беларускія ўлады ігнаруюць рэкамэндацыі Камітэту, спасылаючыся на тое, што ягоныя рашэньні носяць толькі рэкамэндацыйны характар.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

 

 

Граждане против Беларуси. Топ-5 самых громких обращений в КПЧ ООН

 

На этой неделе исполнилось 70 лет со дня, когда Беларусь была принята в состав стран-основателей Организации Объединенных Наций. Комитет по правам человека ООН, по сути, единственная международная инстанция, куда белорусы могут обратиться, когда на национальном уровне добиться справедливости не удается.

В связи с этим Naviny.by вспомнили пять самых громких обращений в комитет. Белорусской оппозиции и предлагает на своих страницах данную выборку, сделанную по версии данного белорусского новостные ресурса.

1. Взрыв в минском метро: право на жизнь Владислава Ковалева

 

Обращение по делу Владислава Ковалева  было рассмотрено в рекордно короткий срок — менее года. Однако к тому моменту приговор уже был исполнен. Еще на этапе переписки с Комитетом, белорусские власти подчеркивали, что решение КПЧ будет политизированным, а потому государство не будет к нему прислушиваться.

В своем решении Комитет отмечал: следствие велось с многочисленными ошибками, в отношении Ковалева применялась физическая сила и принуждение давать показания против себя, суд не был беспристрастным и, главное, было нарушено право на жизнь.

В отношении матери и сестры осужденного КПЧ признал нарушение права на получение тела казненного родственника и информации о времени и месте его захоронения. Комитет также   рекомендовал государству (см. документы на BLP в материале по ссылке) изменить нормы Уголовно-исполнительного кодекса, согласно которому родным запрещается выдача тела. Данные рекомендации государством не были выполнены.

2. Дело «Весны»: нарушено право на свободу ассоциаций

 

В апреле 1996-го после массовых акций протестов оппозиции была создана организация «Весна-96» (позже название изменилось на правозащитный центр «Весна»), которая помогала арестованным и их семьям.

В 2003 году Министерство юстиций провело проверку уставной деятельности организации и обратилось в суд с требованием о лишении государственной регистрации в связи с обнаруженными нарушениями. Верховный суд поддержал иск министерства.

Правозащитники обратились в КПЧ ООН. Комитет признал нарушение права заявителей на свободу ассоциаций и постановил, что государство должно пересмотреть заявление «Весны» о государственной регистрации и свое внутреннее законодательство об ассоциациях.

3. Дело Беляцкого: нарушено право на презумпцию невиновности

 

Отдельное решение комитет принимал по поводу председателя правозащитного центра Алеся Беляцкого, который в 2011-м был осужден на 4,5 года лишения свободы. Ему ставили в вину утаивание доходов в особо крупном размере. На суде Беляцкий настаивал, что деньги использовались на нужды организации, которой неоднократно отказывали в регистрации. Однако суд отверг эти утверждения.

А вот Комитет по правам человека ООН стал на сторону правозащитника.  В решении КПЧ ООН  отмечено, что приговор Алеся Беляцкого к длительному сроку лишения свободы был прямым следствием нарушения свободы ассоциации.

Комитет также признал, что в процессе уголовного преследования Беляцкого была нарушена презумпция невиновности, что проявилось в информации государственных СМИ и высказываниях Лукашенко, которые до вступления в законную силу приговора суда утверждали о виновности Беляцкого, а также в том, что во время судебных заседаний его содержали в клетке и доставляли в суд в наручниках.

В решении КПЧ указано, что Беляцкий имеет право на аннулирование судимости, адекватную компенсацию, включая возмещение выплат, произведенных по судебным решениям.

4. Дело Козулина: нарушены гарантии справедливого суда

 

Комитет по правам человека ООН  рассмотрел дело экс-кандидата в президенты Александра Козулина и определил нарушение Пакта о гражданских и политических правах.

После выборов, во время шествия, Козулин был задержан, избит и арестован. Затем его осудили за злостное хулиганство, ему присудили 5,5 лет лишения свободы.

Политик не согласился с обвинением и обжаловал нарушение Международного пакта о гражданских и политических правах.

В деле говорилось о жестоком обращении с ним, произвольном аресте, об отсутствии нормальных условий содержания, презумпции невиновности и гарантий справедливого суда.

5. Дело Абрамовой: нарушение прав женщин-заключенных

 

Комитет по ликвидации дискриминации в отношении женщин ООН  признал нарушение прав Инги Абрамовой во время содержания в изоляторе временного содержания (ИВС) Бреста.

Активистку задержали сотрудники милиции, когда она развешивала синие ленточки на водосточных трубах домов, чтобы привлечь внимание общественности к предстоящей в Минске акции «Европейский марш». Позже ее осудили на пять суток административного ареста якобы за нецензурную брань.

В жалобе в комитет Абрамова заявляла, что в ИВС, где персонал состоял только из мужчин, она подвергалась дискриминации по половому признаку. В частности, сотрудники изолятора имели возможность наблюдать за ней все время, в том числе когда она переодевалась и пользовалась туалетом.

При помещении в изолятор сотрудник позволил себе прикасаться к ней, что она расценила как сексуальное домогательство. На ее возражение по этому поводу другой милиционер заявил, что они могут ее раздеть.

В 2011 году было принято первое решение Комитета ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин по жалобе на Беларусь. Комитет требовал от белорусского правительства выделение Абрамовой компенсации за причиненный ей в ИВС моральный вред в результате оскорбления, унизительного обращения и сексуального домогательства.

Также Беларуси было рекомендовано обеспечить надлежащее обращение с женщинами-заключенными и уважение их человеческого достоинства.

В отношении Беларуси зарегистрировано 181 дело по индивидуальным сообщениям, 11 сообщений признано неприемлемыми, 83 были рассмотрены по существу. Из них по двум делам не было установлено нарушений и, соответственно, по 81 были установлены нарушения Международного пакта о гражданских и политических правах.

 

По словам правозащитника Романа Кисляка, до 2008 года количество обращений было немногочисленным, поэтому белорусские власти принимали во внимание некоторые рекомендации КПЧ.

«Главная задача Комитета по правам человека — показывать государству проблемные зоны в соблюдении гражданских прав и свобод. В этом отношении Комитет выполняет свою функцию, — говорит эксперт. — Например, в судах клетки заменяются на другие формы ограждения обвиняемых. Эта тенденция пока только набирает силу, но она уже видна. Ранее судьи вообще не замечали эту проблему, и конвой делал так, как им было удобно, хотя нарушалось право человека на презумпцию невиновности из-за этого. Благодаря практике КПЧ, эту проблему увидели».

Благодаря обращению Владимира  Лапцевича, которого судили за распространение листовок по той же статье, что и за распространение СМИ, был изменен Кодекс об административных правонарушениях. Еще один показательный пример — дело Леонида Светика (см. документ на BLP), которого судили за призывы к бойкотированию выборов, была такая статья в КоАП. После решения КПЧ законодательство изменили.

В последнее время белорусские власти игнорируют рекомендации комитета, ссылаясь на то, что его решения носят лишь рекомендательный характер.

Паводле naviny.by,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фоты – ад Радыё Свабода, NN, BLP, licviny.info …

Цэтлікі: , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>