Не забірай жыцьцё!
2009 18/03

АГУЛЬНЫ КАМЭНТАР №33 КПЧ ААН (*pdf, анг.)
АГУЛЬНЫ КАМЭНТАР №33 КПЧ ААН (*.pdf, рас.)

Падрыхтаваў Ян Гвардыян

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “АГУЛЬНЫ КАМЭНТАР №33 Камітэту ААН па Правах Чалавеку “Абавязкі дзяржаваў-удзельніцаў Факультатыўнага Пратаколу да Міжнароднага Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных правах””

  1. Ales` says:

    Вялікі дзякуй! Вельмі карысны матэрыял. Асабліва ў кантэксьце практыкі невыкананьня Беларусьсю ВЫСНОВАЎ КПЧ ААН па разгледжаных індывідуальных паведамленьнях (напрыклад, калі ўзгадаць толькі даволі вядомыя справы аб нерэгістрацыі ПЦ “Вясна” ці “Грамадзянскіх ініцыятываў” …).

    Акрамя таго, з дакумэнту бачна, што ВЫCНОВЫ КПЧ ААН … – абавязкова павінны быць улічанымі й практычна выкананымі ДЗЯРЖАВАЮ удзельніцай МПГіПП і факультатыўнага пратаколу ў любым выпадку (нават тады, калі маюцца нейкія перашколы нарматыўнага характару ў нутраным заканадаўстве – гэта чарговае сьведчаньне недастатковае волі дзяржавы выконваць зацьверджаныя стандарты ды ўласныя абавязальніцтвы …).

    Сапраўды, любыя спробы абыйсьці гэтую працэдуру краінай-ўдзельніцай Міжнароднага Пакту … ёсьць наўпростым невыкананьнем гэтай фундамэнтальнай міжнароднае дамовы ў галіне ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА й сьведчаньнем нежаданьня кіраўніцтва краіны выконваць міжнародныя нормы на нацыянальным узроўні.

    І абсалютна відавочна, што гэта сёньня – надзвычай актуальна для Беларусі.

    У такім выпадку, каб стаць прадказальным і дабрасумленным суб’ектам міжнародных зносінаў і ўзьняць на належны ровень уласны палітычны й спраўны аўтарытэт (што немалаважна для прытоку інвэстыцыяў і пашырэньня кантактаў) … – неабходна на практыцы паказаць уласную адданасьць агульнапрызнаным прынцыпам міжнароднага права ды выконваць узятыя на сябе абавязкі (высокія міжнародныя дамоўленасьці).

    Тады ня трэба будзе шукаць скрайніх і вінаватых ні “зь лева”, ні “з права”, быццам бы гэта яны (такія кепскія) указваюць міжнародным пасярэднікам на неабавязковасьць у гэтым сэнсе кіруючага рэжыму ў Беларусі, які абвяшчае “інструкцыі для нутранага спажываньня” (у краіне) адзінаправільнымі законамі ды адмаўляецца, пры гэтым, выконваць міжнародныя стандарты права.

    І ў гэтым кантэксьце, сапраўды бянтэжыць, калі манапалізаваныя СМІ … ПУБЛІЧНА прадстаўляюць міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі ў галіне ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА як нейкія навязваемыя звонку “чужародныя” ці “неадпавядаючыя традыцыям (!?) Беларускага НАРОДУ”, няправільныя заходне-дэмакратычныя “паняцьці”!

    У сувязі з гэтым можна было б параіць толькі адно. Тым, ад каго наўпрост залежыць сапраўдны міжнародны імідж краіны, варта было б навучыцца чытаць падпісаныя дзяржаваю міжнародныя дамоўныя дакумэнты! А яшчэ лепей – пачаць выконваць гэтыя міжнародныя дамоўленасьці.

    Тады й не спатрэбіцца пасярэдніцтва “заўсёды кепскіх” (для рэжыму) ПРАВААБАРОНЦАЎ. Менш будзе працы й для Камітэту па Правах Чалавеку ААН!

    Акрамя таго, падаецца, што невыкананьне ў БЕЛАРУСІ Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, якім замацаваны высокі й агульнапрызнаны ўзровень стандартаў права ў галіне ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА, НА ПРАКТЫЦЫ – ставіць уласных грамадзянаў у ПРЫНІЖАНАЕ ПРАЎНАЕ СТАНОВІШЧА (у параўнаньні зь іншымі краінамі той жа Эўропы).

    АЛЕ НАРОД САПРАЎДЫ БУДЗЕ ГОДНЫМ І СВАБОДНЫМ, ДАБ’ЕЦЦА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫХ І КУЛЬТУРНА-ГРАМАДЗКІХ ВЫШЫНЯЎ ТОЛЬКІ ТАДЫ, КАЛІ ЁН БУДЗЕ НЕ ПРЫНІЖАНЫМ У СВАІМ ПРАВЕ, А ЗУСІМ НААДВАРОТ!

    У гэтым і ёсьць каштоўнасьць ДЭМАКРАТЫІ і СВАБОДЫ!

    ЯНЫ вызваляюць станоўчую грамадзянскую актыўнасьць і ініцыятыву – ШТО ЁСЬЦЬ ГАРАНТЫЯЙ ДЫНАМІЧНАГА І ЎСТОЙЛІВАГА РАЗЬВІЦЬЦЯ ЦЫВІЛІЗАВАНАГА Й СВАБОДНАГА ГРАМАДЗТВА, ПЕРАДУМОВАЮ ДАСЯГНЕНЬНЯ ІМ ВЫШЫНЯЎ ПРАГРЭСУ Й САПРАЎДНАГА ДАБРАБЫТУ!

    Застаецца толькі спадзявацца, што й гэтыя прапісныя істыны, урэшце, хутка стануць здабыткам ня толькі афіцыйнай рыторыкі “блакітных скрыняў”, але й пачнуць рэалізоўвацца на практыцы.
    Хаця б у якасьці доказу таго, што кіраўніцтва краіны ня проста паважае СВОЙ АБСТРАКТНЫ Й ВІРТУАЛЬНЫ “БЕЛАРУСКІ НАРОД”, але рэальна паважае кожнага ГРАМАДЗЯНІНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, гарантуючы яму на тэрыторыі Беларусі – годны ўзровень ПРАВОЎ І СВАБОДАЎ, адпавядаючы сапраўднай цывілізаванай Эўрапейскай краіне.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>