2015 08/05

Леанід Судаленка

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэньне па скарзе жыхара Гомеля Леаніда Судаленкі, якая тычылася мясцовых выбараў 2007 году. Міжнародныя экспэрты канстатавалі парушэньне ягоных правоў як кандыдата абласной Рады дэпутатаў – быць абраным на сапраўдных выбарах, якія забясьпечваюць свабоднае волевыяўленьне выбарнікаў.

У рашэньні ААНаўскага Камітэту таксама ўказваецца аб парушэньні права экс-кандыдата на правядзеньне сустрэчаў з выбарнікамі (права на свабоду мірных сходаў). Зараз Урад краіны абавязаны прадставіць Леаніду Судаленку эфэктыўны сродак праўнай абароны й кампэнсацыю. Дзяржава таксама абавязаная прыняць меры па недапушчэньні падобных парушэньняў у будучыні й перагледзець рашэньне аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў у Гомелі.

Як паведаміў Леанід Судаленка, падчас выбараў 2007 году ягоная каманда дакумэнтальна зафіксавала грубыя парушэньні выбарчага заканадаўства. У прыватнасьці, у склад выбарчых камісіяў не былі ўключаныя ягоныя давераныя асобы, а падчас галасаваньня ягоныя назіральнікі зафіксавалі шматлікія фальсыфікацыі зь яўкай выбарнікаў.

  • “Я спрабаваў у судовым парадку даказаць фальсыфікацыі зь яўкай, але дарэмна. Улада супрацьпаставіла нам назіральнікаў ад Савета ветэранаў і БРСМ, у якіх лічбы супалі з афіцыйнымі. Акрамя таго, абласная газэта “Гомельская праўда” адмовіла ў публікацыі маёй перадвыбарнай праграмы ды звароту да выбарнікаў. А калі я заявіў сустрэчу з выбарнікамі, улада паслала нас разам у адзінае месца, якое дазволенае ў Гомелі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, так званы “гомельскі Бангалёр”, – узгадвае падзеі васьмігадовай даўніны Л.Судаленка.

Ён падкрэсьліў, што ў ходзе камунікацыі па скарзе Ўраду Беларусі з КПЧ ААН было зьменена заканадаўства, якое прывяло ў ягоным выпадку да парушэньня права на сустрэчу з выбарнікамі. Зараз падчас выбарчых кампаніяў любога ўзроўню дзейнічае не заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, а Выбарчы кодэкс, па якім кандыдаты маюць права праводзіць сустрэчы з выбарнікамі ў любой зручнай для іх форме.

  • “Такім чынам, мае намаганьні не прайшлі дарэмна, і я сёньня разам з сваёй камандаю кажам аб тым, што мы прымусілі ўладу пайсьці на зьмены дыскрымінацыйнага заканадаўства, то бок пачаць забясьпечваць правы чалавека і гэта самае галоўнае”, – падкрэсліў праваабаронца.

Варта адзначыць, што ў 2010 годзе Камітэт ААН па правах чалавека таксама прызнаў парушэньне правоў праваабаронцы Леаніда Судаленкі быць абраным на сапраўдных выбарах, якія забясьпечваюць свабоднае волевыяўленьне выбарнікаў. Тады рашэньне ААН тычылась ягонай парлямэнскай кампаніі 2004 году. (дакумэнт “Меркаваньні Камітэту ААН па Правах Чалавеку адносна Паведамленьня № 1354/2005, у разьдзеле “Рашэньнія КПЧ ААН” на Беларускім Праўным Партале альбо ў табліцы ўсіх рашэньняў КПЧ ААН па Беларусі (гл. адпаведны банэр).

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

 

КПЧ ООН подтвердил нарушение избирательных прав Леонида Судаленко

 

Комитет ООН по правам человека принял решение по жалобе жителя Гомеля Леонида Судаленко, которая касалась местных выборов 2007 года. Международные эксперты констатировали нарушение его прав как кандидата областного Совета депутатов – быть избранным на подлинных выборах, которые обеспечивают свободное волеизъявление избирателей.

В решении ООНовского Комитета также указывается о нарушении права экс-кандидата на проведение встреч с избирателями (право на свободу мирных собраний). Сейчас Правительство страны обязано представить Леониду Судаленко эффективное средство правовой защиты и компенсацию. Государство также обязано принять меры по недопущению подобных нарушений в будущем и пересмотреть решение о проведении массовых мероприятий в Гомеле.

Как сообщил Леонид Судаленко, во время выборов 2007 года его команда документально зафиксировала грубые нарушения избирательного законодательства. В частности, в состав избирательных комиссий не были включены его доверенные лица, а во время голосования его наблюдатели зафиксировали многочисленные фальсификации с явкой избирателей.

  • “Я пытался в судебном порядке доказать фальсификации с явкой, но тщетно. Власть противопоставила нам наблюдателей от Совета ветеранов и БРСМ, в которых цифры совпали с официальными. Кроме того, областная газета” Гомельская правда” отказала в публикации моей предвыборной программы и обращения к избирателям. А когда я заявил встречу с избирателями, власть послала нас вместе в единственное место, которое разрешено в Гомеле для проведения массовых мероприятий, так называемый “гомельский Бангалор”, – вспоминает события восьмилетней давности Л.Судаленко.

Он подчеркнул, что в ходе коммуникации по жалобе Правительству Беларуси с КПЧ ООН было изменено законодательство, привело в его случае к нарушению права на встречу с избирателями. Теперь во время избирательных кампаний любого уровня действует не законодательство о массовых мероприятиях, а Избирательный кодекс, по которому кандидаты имеют право проводить встречи с избирателями в любой удобной для них форме.

  • “Таким образом, мои усилия не прошли даром, и я сегодня вместе со своей командой говорим о том, что мы заставили власть пойти на изменения дискриминационного законодательства, тоесть начать обеспечивать права человека и это самое главное”, – подчеркнул правозащитник.

Следует отметить, что в 2010 году Комитет ООН по правам человека также признал нарушение прав правозащитника Леонида Судаленко быть избранным на подлинных выборах, которые обеспечивают свободное волеизъявление избирателей. Тогда решение ООН касалось его парламентской кампании 2004 года (документ “Соображения Комитета ООН по Правам Человека относительно Сообщения № 1354/2005, Л.Судаленко (2005-2010, Гомель)” (рус.) – см. в разделе “Решения КПЧ ООН на нашем портале либо в  таблице всех решений КПЧ ООН по Беларуси (см. соответствующий баннер).

Дадатак:

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , ,

One thought on “КПЧ ААН пацьвердзіў парушэньне выбарчых правоў Леаніда Судаленкі (дакумэнты, анг., рас.)”

  1. Ales` says:

    Ну вось і заплутаўшы ў доўгіх калідорах правасудзьдзя заканамерны вынік …

    Такія тэрміны для пацярпелых ад мэтанакіраванага сыстэмнага свавольства й парушэньня фундамэнтальных грамадзянскіх правоў і свабодаў …, верагодна, разьлічаныя выключна на даўгацярплівых беларусаў…

    Аднак, самае галоўнае, колькі прыйдзецца чакаць і ці дачакаемся добрай волі ад дзяржавы – належных адэкватных рэакцыяў на рашэньні КПЧ ААН ад цяперашніх нязьменных уладаў Беларусі?

    Пры існуючых ужо доўгі час бутафорскіх выбарчых умовах і дэструктыўным палітычным клімаце ў адносінах да Канстытуцыйнага права і міжнародных стандартаў права правоў чалавека… – гэтае актуальнае для грамадзянаў Беларусі пытаньне выглядае надзвычай ужо рытарычным…(

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>