Не забірай жыцьцё!
2015 09/06

Па заканчэньні 113-й сэсіі Камітэт па правах чалавека ААН пачаў публікаваць свае рашэньні аб спыненьні справаў па індывідуальных паведамленьнях. Раней рашэньні аб спыненьні справаў не былі даступныя шырокай публіцы.

Да траўня 2015 году інфармацыя аб спыненых справах пэрыядычна разьмяшчалася ў гадавых справаздачах Камітэту Генэральнай Асамблеі ААН.

Неабходна адзначыць, што апублікаваныя рашэньні аб спыненьні справаў утрымліваюць мінімум інфармацыі: ініцыялы аўтара ці ахвяры, дзяржава, коратка сутнасьць справы (адной кароткай фразаю) і прычыны спыненьня справы.

Як правіла, Камітэт спыняе справу, калі згублены кантакт з аўтарам паведамленьня альбо аўтар заяўляе пра нежаданьне працягваць справу. Таксама ў якасьці прычынаў спыненьня справы могуць выступаць: дамоўленасьць аўтара з дзяржавай вырашыць канфліктную сытуацыю; ліквідацыю дзяржавай прычынаў, якiя паслужылi падставай для індывідуальнага звароту, калі такія прычыны зьяўляюцца пагрозай наступленьня шкодных наступстваў у будучыні (напрыклад, адмова дзяржавы дэпартаваць аўтара ў краіну, дзе яму будуць пагражаць катаваньні); падвойная рэгістрацыя ды іншае.

Ніжэй прыводзяцца некалькі такіх рашэньняў аб спыненьні справы. У прыватнасьці справа 1855/2008 E.Z. супраць Беларусі: аб мэдычнай дапамозе ва ўмовах пазбаўленьня волі, спыненая па прычыне ня рэагаваньня адваката аўтара на просьбы Камітэту аб прадастаўленьні інфармацыі. Поўны сьпіс рашэньняў Камітэту па Правах Чалавека аб спыненьні справаў, прынятых на 113-й сэсіі, будзе апублікаваны ў каталёгу рашэньняў дамоўных ворганаў ААН, які ў хуткім часе будзе даступны для выкарыстаньня.

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас.)

Комитет по Правам Человека ООН начал публиковать свои решения о прекращении дел

По окончании 113-й сессии Комитет по Правам Человека ООН начал публиковать свои решения о прекращении дел по индивидуальным делам.

Ранее решения о прекращении дел не были доступны широкой публике. До мая 2015 года информация о прекращённых делах периодически размещалась в годовых отчетах Комитета Генеральной Ассамблее ООН.

Необходимо отметить, что опубликованные решения о прекращения дел содержат минимум информации: инициалы автора или жертвы, государство, кратко существо дела (одной короткой фразой) и причины прекращения дела.

Как правило, Комитет прекращает дело, когда утрачен контакт с автором сообщения или автор заявляет о нежелании продолжать дело. Также в качестве причин прекращения дела могут выступать: договорённость автора с государством разрешить конфликтную ситуацию; устранение государством причин, послуживших основанием для индивидуального обращения, когда такие причины являются угрозой наступления вредных последствий в будущем (например, отказ государства депортировать автора в страну, где ему будут угрожать пытки); двойная регистрация и прочее.

Ниже приводятся несколько таких решений о прекращении дела. В частности дело 1855/2008 E.Z. против Беларуси: о медицинской помощи в условиях лишения свободы, прекращено по причине не реагирования адвоката автора на просьбы Комитета о предоставлении информации. Полный список решений Комитета по правам человека о прекращении дел, принятых на 113-й сессии, будет опубликован в каталоге решений договорных органов ООН, который в скором времени будет доступен для использования.

ДАДАТКІ:

Прыклады такіх дакумэнтаў па Беларусі:

Раман Кісьляк (6.06.2015)

Падодле спраўнай разсылкі й архіваў BLP
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Раман Кісьляк, юрыст, экспэрт, праваабаронца, Берасьце;
Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>