Не забірай жыцьцё!
2015 10/06

Пасьля адсылкі 05 чэрвеня заяваў (запытаў) у Жодзінскі суд адносна неінфармаваньня заяўнікоў, праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай, пра вынікі разгляду Заўвагаў на партаколы, а таксама неапявяшчэньня іх пра час і месца касацыйнага разгляду іхнае скаргі ў Менскім абласным судзе, адбылася чарговая дзіўная гісторыя.

08 чэрвеня Аляксей Лапіцкі вырашыў зарэгістраваць тыя ж самыя, дасланыя поштай на скрыню старшыні Жодзінскага суду, Тацяны Трацюк, звароты ў папяровым выглядзе з рэгістрацыяй у канцэлярыі гэтай установы. Там высьветлілася, што дакумэнты для рэгістрацыі ў канцылярыю, як звычайна, не прыносіліся. Пры гэтым заяўніку патлумачылі, што паштовая скрыня Жодзінскага суду зьмянілася, а мінулая (быццам бы) ліквідаваная яшчэ ў кастрычніку 2014 года.

Праваабаронца зафіксаваў гэтыя тлумачэньні, зарэгістраваў звароты ўжо па даце непасрэднага прыходу ў канцылярыю, а потым праверыў сваю паштовую скрыню.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аказалася, па-першае, што на (быццам бы) фізычна ліквідаваную й (быццам бы) неіснуючую ўжо адрэсу Тацяны Трацюк (дзейснай старшыні Жодзінскага суду) паштовыя адпраўленьні чамусьці, як і раней, дасылаюцца. Бо сыстэма gmail не выдае аніякіх адваротных паведамленьняў пра неіснуючага абанэнта і адпаведнай паштовай адрэсы.

Па-другое, раптам зьмяніўшаяся афіцыйная адрэса суду, чамусьці, ліквідавалася адразу пасьля актыўных камунікацыяў Жодзінскіх праваабаронцаў па справе аб забароне гарадзкімі ўладамі пікетаваньня ў абарону палітзьняволеных ды асабіста палітвязьня Мікалая Статкевіча.

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Па-трэцяе, ніхто не апавясьціў актыўных абанэнтаў і карыстальнікаў паштовае адрэсы пра такія аднабаковыя дзеяньні, у тым ліку й сама судзьдзя па справе Тацяна Трапашка, зь якой заяўнікі ў непасрэднай размове пры сутрэчы 25 лютага 2015 году атрымалі згоду на дасылку ІІ-часткі Заўвагаў на пратакол па электроннай пошце 27 лютага ранкам. Што і было зроблена па вядомай і працоўнай паштовай адрэсе Жодзінскага суду. Ніхто, пры гэтым, пра нейкія зьмены афіцыйнай паштовай скрыні судовай установы ў Жодзіне заяўнікам, якія ёй на той час актыўна й пасьпяхова карысталіся, не паведаміў (!?).

У сувязі з гэтым, узьнікаюць новыя пытаньні па дзейнасьці судзьдзяў Жодзінскаг суду па спарве аб забароне пікетаваньня 04 жніўня 2014 году ў Жодзіне. Да фактаў чарговай (2-ой запар па падобнай справе) заяўнікі не апавяшчаюцца пра дату й час правядзеньня касацыйнага паседжаньня па іхным абскарджваньні пастановаў суда першай інстанцыі. А ў сувязі з тым, што такім чынам суд, як быццам бы, знайшоў апраўданьне таму супрацьзаконнаму факту не далучэньня да касацыйнай скаргі важных для разгляду касацыйнай скаргі дакумэнтаў – афіцыйнага рашэньня КПЧ ААН па справе Палякова і адказу намесьніка начальніка УУС Менаблвыканкаму А.В.Астрэйкі (гл. дадаткі), якімі адкрываліся новыя абставіны, патрабуемыя вывучэньня па справе й наўпрост датычныя прадмету дасьледваньня ў судзе й касацыйнае скаргі.

Такім чынам, узьнікае пытаньне, у якім выглядзе і якім чынам разглядалася касацыйная скарга калегіяй судзьдзяў у Менскім абласным судзе? Ці можна назваць такі разгляд паўнавартасным, а правы заяўнікоў на справядлівы судовы разгляд рэалізаванымі, калі суд дазваляе сабе падобныя грубейшыя працэсуальныя парушэньні?

У гэтай сувязі не залішнім будзе нагадаць, што заяўнікі па справе аб чарговай забароне пікетаваньня 04 жніўня ў Жодзіне, атрымалі доступ да матэрыялаў справы і вырабленых пратаколаў толькі праз 5 месяцаў і 2 дні ад моманту агалошваньня пастановаў (рашэньня й прыватнага вызначэньня), а на складаньне Заўвагаў на аб’ёмныя пратаколы па выніку 4 судовых паседжаньняў (16,5 гадзінаў) і падачу канчатковых Касацыйнае ды прыватнае скаргаў ім прадстаўлялася ўсяго 7 дзён. Наступныя фокусы з неапавяшчэньнем заўянікоў пра час касацыйнага паседжаньня й раптоўнае “зьнікненьне” афіцыйнай паштовай скрыні Жодзінскага суду, без належнага апавяшчэньня … – нагадвае, калі ўжо не крымінальную, дык, як мінімум, адміністратыўную й даволі непрыглядную гісторыю.

Сваімі далейшымі дзеяньнямі заяўнікі паспрабуюць адшукаць вінаватых ува ўсёй гэта блытаніне, але апэляцыі да права ў краіне, у якой фактычна адкрыта прыніжаецца Асноўны Закон і адпаведнае Канстытуцыйнае права … – выглядаюць проста безсэнсоўнымі.

Відавочна, што Жодзінскі суд, ужо практычна адкрыта гуляючы на баку мясцовае ўлады, з-за адсутнасьці важкіх контар-аргумэнтаў па прад’яўленым дакумэнтальным доказам і праўным абаснаваньням, стварае перашкоды для працэсуальнага дакумэнтазвароту ды справядлівага канчатковага разбору дадзенай палітычна матываванай судовае справы.

ДАДАТКІ:

  • Дакумэнты, якія тэрмінова адсылаліся ў суд 27.02.2015 ранкам па дамоўленасьці з судзьдзёй Т.Трапашкай, якая адбылася 25.02.2015 пры асабістай сутрэчы ў Жодзінскім судзе, на … (быццам бы) ліквідаваную (заяўнікі падчас камунікацыі пра гэта не апавяшчаліся) у кастрычніку 2014 году афіцыйную судовую адрэсу (дасылаемыя паведамленьні ў сыстэме gmail не фіксуюць фізычнай ліквідацыі ці адсутнасьці дадзенай паштовай скрыні):

1) Заўвагі на пратакол, Частка II (у дадатак да Заўвагаў, пададзеных 25.02.2015 непасрэдна ў судзе);
2) Заява аб далучэньні новых дакумэнтаў да асноўнай Касацыйнай скаргі;
3) Дадатак №1 да заявы – афіцыйны расейскі пераклад рашэньня КПЧ ААН – “Сообщение No 2030/2011 – “Поляков против Беларуси”, рус.;
4) Дадатка №2 да заявы – адказ нам. начальніка УУС Менаблвыканкаму А.В. Астрэйкі:

Dadatak_02_695m_IMG_9616

  • Далучаныя новыя заявы (звароты) у Жодзінкі суд: 1) Да судзьдзі Тацяны Трапашкі

700mIMG_1195

2) Да старшыні суду Тацяны Трацюк

700mIMG_1195

3) Прадяўленая 08.06.2015 новая афіцыйная адрэса Жодзінскага суду:

700mIMG_1191

 

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Жодзінскі суд стварае перашкоды для працэсуальнага дакумэнтазвароту (дакумэнты, фота)”

  1. stach says:

    Дапрацаваліся…

    Гэта ўжо нешта новенькае для Жодзіна, калі сьледам за выканкамам, ЖКГ, Галоўпаштапмтам, … сам суд ужо пачынае маніпуляваць дакумэнтамі ды насуперак уласных функцыянальных абавязкаў фактычна перашкаджае ў абароне канстытуцыйнага права на мірныя сходы, свабоду выказваньняў ды й права на справядлівы суд таксама …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>