2015 17/07

Замоўная карэспандэнцыя з дакумэнтам аб вылучэньні праваабаронцы Аляксея Лапіцкага назіральнікам на паседжаньне Жодзінскага выканкаму й Прэзыдыюму Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў па фармаваньні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь магла чарговы раз “згубіцца” альбо “безнадзейна спазьніцца” па прызначэньні…

Гэта рэальна магло б здарыцца, калі б адрасат не даведаўся пра час адпраўкі да яго зь Менску (11.07.2015г.) адзначанай карэспандэнцыі з дакумэнтам, неабходным да канкрэтнай даты, вызначанай Выбарчым заканадаўствам, і не прыйшоў бы самастойна шукаць ліст на жодзінскі Галоўпаштампт.

Трэба адзначыць, што зьнікненьне дакумэнтаў па важных працэсуальных адносінах з судамі па палітычна матываваных справах у Жодзіне ўжо здаралася. І, як ні дзіўна, гэта адбывалася не заўсёды, але ў самыя важныя, адказныя моманты, калі да заяўкнікоў, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, двойчы не даходзілі лісты з Жодзінскага суду з апавяшчэньнем пра месца й час касацыйнага разгляду іхнае скаргі. Адзін раз – па абскарджваньні рашэньня суду адносна забароны жодзінскімі ўладамі пікету ў падтрымку палітзьняволенага Алеся Бяляцкага . Другі – у падобнай сытуацыі роўна праз год – па пікеце ў патдрымку палітзьняволенага Мікалая Статкевіча (!?).

Учора, 16.07.2015, калі праваабаронца самастойна вырашыў напрыканцы дня (за 10 хвілінаў да закрыцьця ўстановы) праверыць наяўнасьць карэспандэнцыі на Галоўпаштампце, – бо ў паштовай скрыні чаканае апавяшчэньне так і не зьявілася, – то аказалася, што карэспандэнцыя да яго на Жодзінскі Галоўпаштампт прыйшла ўжо два дні назад і спакойна там “адпачывае”, чагосьці чакаючы (!?).

Варта нагадаць пры гэтым, што да 19.07.2015 адпаведныя ўстановы ўлады краіны прымаюць звароты ад суб’ектаў для фармаваньня ТВК і заяўкі на мніторынг за ходам фармаваньня ды працы гэтай асноўнай структуры “выбарчага працэсу” у краіне…

У сувязі з гэтым, узьнікае пытаньне як да супрацоўнікаў Галоўпаштампту, гэтак і да тых, каму яны наўпрост падпарадкоўваюцца, ды й да тых самых судзьдзяў Жодзінскага суду, ад якіх не даходзілі належныя апавяшчэньні.

Ці можа быць выпадковай рэгулярнасьць ствараемых праблемаў з атрыманьнем праваабаронцамі ў Жодзіне важных працэсуальных і спраўных дакумэнтаў? Хто ў гэтым зацікаўлены? Каму гэта, нарэшце, выгодна?

Пры гэтым цяжка не заўважыць адну вельмі маленькую, але паказальную дэталь. Карэспандэнцыя з падаткавай інспэкцыі (для аплаты падаткаў на нерухомасьць) тыднем раней была атрыманая Аляксеям Лапіцкім за 1 дзень пасьля належнага паштовага апавяшчэньня.

Так, 07.07.2015 ліст прыйшоў на пошту, а 08.07.2015, пасьля апавяшчэньня, ён быў ужо атрыманы на Галоўпаштампце. Пры гэтым 09.07.2015 Галоўпаштампт памылкова даслаў дадактовае апавяшчэньне з пазнакай “ТЭРМІНОВА” – заклікаў зноў прыйсьці для атрыманьня ўжо перададзенага ліста з падаткавай інспэкцыіі (прыйшлося чарговы раз дарэмна хадзіць на пошту, каб выявіць гэтую недарэчнасьць).

Чаму ж на гэты раз, адпраўленая 11.07.2015 зь Менску карэспандэнцыя па тэрміновым выбарчым пытаньні, спакойна ляжала й ніхто не паклапаціўся належным чынам адправіць паведамленьне адрасату?! Ні звычайнага, ні тэрміновага – ніякага (!?)

 

Паказальным пры гэтым таксама ёсьць тое, што на карэспандэнцыі, атрыманай практычна імгненна, усё роўна было пазначана, што адрасата “НЕ БЫЛО ДОМА” (!?). Паведамленьне, быццам бы, яму адсылаецца ўжо паўторна! (?) Але гэта ў дадзеным канкрэтным выпадку відавочна не адпавядае сапраўднасьці. І выглядае так, што тут ужо, нажаль, існуе цэлая заганная сыстэма – сыстэма падлогу, маніпуляцыяў з датамі, з паведамленьнямі, з фактамі пра наяўнасьць адрасата на месцы й г.д.

Дарэчы, гэта – любімы занятак згубіўшых усялякую адказнасьць і сумленьне функцыянэраў ад насрозь скарумпаванае ды збанкрутаванае ўлады, якая, “агарадзіўшысь” ад грамадзтва “колавай парукай”, прызвычаілася парушаць законы, маніпуляваць і фальсыфікаваць. Бо за гэта “нічога не будзе” – сыстэма судоў у адносінах да чыноўніка ва ўладзе ды любога ідэоляга, асабліва па грамадзка-палітычнай тэматыцы, не працуе.

Як вядома, рыба гніе з галавы! Грамадзтва з падобнымі “гнілымі традыцыямі” ды быццам бы “выбарнымі” уладамі ўпадабляецца “зоне”, у якой заўсёды правы ці правільны … – “начальнік”.

Але перадвыбарны лёзунг кандыдата №1 усіх часоў і народаў…, які з 2001 году старанна аднаўляецца ды красуе на асноўным адміністрацыйным будынку насупраць галоўнай прахадной ПА “БелАЗу” заклікае, відавочна, кожнага сумленнага беларуса змагацца… “ЗА МОЦНУЮ І КВІТНЕЮЧУЮ БЕЛАРУСЬ!” (!?)

У чым жа тады, таварышы-спадары-панове-грамадзяне, справа?!

  • Правабаронца з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі, які вылучаецца ў Жодзінскую ГВК для маніторынгу (даўгатэрміновым назіральнікам) ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) у тым ліку й пасьля апошняга інцыдэнту мае намер уважліва дасьледваць усе выпадкі са зьнікненьнем важнай карэспандэнцыі, скіроўваемай поштаю ў ягоны адрас (у тым ліку з Жодзінскага гарадзкога суду).

Алесь ВОЛЬНЫ,
Беларускі Праўны Партал
www.prava-by.info

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>