Не забірай жыцьцё!
2015 12/09

mid2 верасьня бягучага году Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы актывісткі Сьветлагорскай раённай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Сьвятланы Міхальчанка.

Было парушана права на распаўсюд інфармацыі. Суд пакараў грамдзянку ў 2008 годзе адміністратыўным штрафам з канфіскацыяй і зьнішчэньнем застаўшыхся пры ёй інфармацыйных бюлетэняў “Выбары-2008” і “Глыток паветру”.

Адпаведнае рашэньне ААН сёньня па пошце атрымаў кіраўнік Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка, які прадстаўляў па даверанасьці ейныя інтарэсы ў ААН. На жаль, 66-ці гадовая жанчына рашэньня ААНаўскага Камітэту не дачакалася, памёрла некалькі года таму.

Падчас правядзеньня ў 2008 годзе парлямэнтскіх выбараў Сьвятлана Міхальчанка зьяўлялася даверанай асобаю аднаго з кандыдатаў у дэпутаты тады ад партыі камуністаў Беларускай (зараз Беларуская партыя левых “Справядлівы сьвет”). Пры распаўсюдзе бюлетэняў яе затрымала міліцыя ды абвінаваціла ў тым, што бюлетэнь “Глыток паветру” “забаронены для ўвозу й распаўсюду ў Рэспубліцы Беларусь, паколькі зьмяшчае зьвесткі, якія ганьбяць гонар і годнасьць Прэзыдэнта Беларусі й дзяржаўных ворганаў”.

Старэйшы памочнік пракурору Сьветлагорскага раёну Тацяна Хрысьцюк склала ў дачыненьні да Сьвятланы Міхальчанкі адміністратыўны пратакол, а судзьдзя суду Сьветлагорскага раёну Ірына Алісейка пакарала яе буйным адміністратыўным штрафам з канфіскацыяй і зьнішчэньнем застаўшыхся пры ёй 77 экзэмпляраў інфармацыйнага бюлетэню “Выбары-2008” і 15 экзэмпляраў “Глыток паветру”.

У Камітэт ААН Сьвятлана Міхальчанка паскардзілася пасьля таго, як не знайшла абароны сваіх правоў унутры краіны.

“Камітэт ААН лічыць, што нават калі санкцыі, якія ўжылі да аўтара, дапушчальныя нацыянальным заканадаўствам, дзяржава ніяк не патлумачыла, чаму яны зьяўляліся неабходнымі з пункту гледжаньня адной з законных мэтаў, прадугледжаных у артыкуле 19 Пакту”, – пішацца ў рашэньні Камітэту.

Міжнародныя экспэрты прыйшлі да высновы, што ў адсутнасьці адпаведных тлумачэньняў з боку дзяржавы абмежаваньні на карыстаньне аўтарам правам на распаўсюд інфармацыі ня могуць лічыцца неабходнымі для аховы дзяржаўнай бясьпекі, грамадзкага парадку, альбо для забеспячэньня павагі правоў іншых асобаў. Такім чынам, у дадзеным выпадку правы заяўніка былі парушаныя, а менавіта пункт 2 артыкула 19 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Таму цяпер беларуская дзяржава абавязаная вярнуць Сьвятлане Міхальчанка і сумы штрафаў, і кампэнсацыю iншых выдаткаў па гэтай справе, а таксама прыняць меры для прадухіленьня падобных парушэньняў у будучыні. Прынятае рашэньне Урад Беларусі павінен апублікаваць у афіцыйных СМІ ў тым ліку й на беларускай мове, а таксама выканаць яго цягам 180 дзён.

ДАДАТАК:

 

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , ,

One thought on “У ААН прызналі парушэньне правоў сьветлагорскай апазыцыянэркі Сьвятланы Міхальчанкі (дакумэнт, анг.)”

  1. ДЗІКУНСТВА Й ЦЫНІЗМ СЛУЖАК СЫСТЭМЫ! Людзі НЕ ДАЖЫВАЮЦЬ да моманту так неабходнай кожнаму зь іх ПРАЎДЫ… Сорамна за такоую “сытэму правасудьдзя” ў краіне, якая ня здольная выконваць свае наўпростыя прафэсійныя абавязкі адносна так званых “палітычных справаў”, у якіх абскарджваюцца грамадзянамі парушэньні дзяржаваю ўласных абавязкаў па міжнародных дамовах, -Міжнароднаму Пакту аб грамадзянксіх і палітычных правах, – адносна агульнапрызнаных грамадзянскіх правоў і свабодаў!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>