2015 25/09

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Казлоў і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 27 верасьня вулічнае шэсьце, падчас якога плянавалі інфармаваньне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісьці на датэрміновае галасаваньне. Аднак гарвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне шэсьця.

У адмове намесьнік старшыні гарвыканкаму Аксана Рудзянок спаслалася на тое, што заяўнікі ня выканалі патрабаваньня, замацаванага ў рашэньні №775: не заключылі дамовы з паліклінікай і спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне мерапрыемства.

Да таго ж праваабаронцы замовілі вулічнае шэсьце па вуліцы Савецкай у цэнтры гораду па маршруце якога знаходзяцца “будынкі мясцовых выканаўчых і распарадчых ворганаў, а таксама рэдакцыі тэлевізыйных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі”, што, на – думку чыноўнікаў, забаронена законам.

Як паведаміў праваабаронца й юрыст Леанід Судаленка, адмову гарвыканкаму заяўнікі наважаныя абскардзіць у судзе.

Трэба адзначыць, што ў Гомелі за апошнія 10 гадоў улады не дазволілі правесьці ніводнага масавага мерапрыемства, якія былі заяўленыя прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці. Абскарджваньне такіх рашэньняў у судах не прыносіць плёну. Адзінай магчымасьцю даказаць парушэньне права зьяўляецца Камітэт ААН па правах чалавека, які ўжо некалькі разоў прымаў рашэньні аб парушэньнях правоў на мірныя сходы ў Гомелі.

Нягледзячы на гэта, чыноўнікі па-ранейшаму забараняюць грамадзянам публічна выказваць свае меркаваньні.

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка.

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “Гомельскі гарвыканкам забараніў вулічнае шэсьце супраць удзелу ў выбарах”

  1. У агітацыйны пэрыяд так званых “прэзэдэнцкіх выбараў” у Гомелі грамадзянам-выбарнікам (як звычайна, у любы час паміж “выбарамі” у Беларусі) таксама не дазваляецца выказваць свае меркаваньні й дзяліцца інфармацыяй па выбарчых пытаньнях… Для рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права неабходна заплаціць дзяржаве (дзяржслужбам: міліцыі, ЖКГ, мэдыкам), якая згодна Канстытуцыі мусіць гарантаваць рэалізацыю такога права – на свабоду мірных сходаў грамадзянаў!(?)

    У чым жа тады адметная прыцягальнасьць для палітыкаў, пазбаўленых рэальнай магчымасьці быць абранымі, такога “АНТЫканстытуцыйнага” неправамерна зьдзяйсьняемага “выбарчага працэсу”?

    Навошта ж тады пабодныя “АНТЫвыбары” называць “выбарамі” і сваім удзелам, напрыклад, заклікаць на іх “бязконца даверлівы беларускі электарат”?
    Лічу, варта казаць людзям праўду, што выбараў насамрэч няма! Бо яе ў любым выпадку яны й самі інтуітыўна (можа не на фактах і дакумэнтальных доказах), але збольшага разумеюць…

    У гэта сытуацыі трэба сапраўды казаць праўду, а не паўпраўду, якая найбольш небясьпечная й ёсьць гахом. Бо відавочную няпраўду адразу бачна, а паўпраўда здольная працаваць на карысьць злачынных намераў і скарыстоўваць даверлівасьць выбарнікаў для зьдзяйсьненьня закамуфляваных, абгорнутых у бліскучыя паперкі выбарчай атрыбутыкі, злачынных мэтаў.

    Ці варта дапамагаць злачынцам ашукваць свой народ?!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>