У агітацыйны пэрыяд так званых “прэзыдэнскіх выбараў” у Гомелі грамадзянам-выбарнікам (як звычайна, у любы час паміж “выбарамі” у Беларусі) таксама не дазваляецца выказваць свае меркаваньні й дзяліцца інфармацыяй па выбарчых пытаньнях…
Для рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права неабходна заплаціць дзяржаве (рэд.: дзяржслужбам: міліцыі, ЖКГ, мэдыкам), якая згодна арт. 35 Канстытуцыі і артыкулаў 21 ды 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) мусіць безумоўна гарантаваць рэалізацыю такога права праз свабоду мірных сходаў грамадзянаў!(?)
У чым жа тады адметнасьць і прыцягальнасьць для палітыкаў, пазбаўленых рэальнай магчымасьці быць абранымі ў такіх умовах, гэтага “АНТЫканстытуцыйнага” ды неправамерна зьдзяйсьняемага “выбарчага працэсу”?
Навошта такія “АНТЫвыбары” называць “выбарамі” і сваім удзелам, напрыклад, заклікаць і фактычна цягнуць на іх “бязконца даверлівы беларускі электарат”?
Лічу, варта казаць людзям праўду, што выбараў насамрэч няма і з гэтым трэба нешта рабіць! Бо гэтую праўду, у любым выпадку, яны й самі інтуітыўна (можа не на фактах і дакумэнтальных доказах), але збольшага разумеюць…
У гэтай сытуацыі трэба сапраўды казаць праўду, а не паўпраўду, якая найбольш небясьпечная й ёсьць яшчэ большай пагрозаю. Бо відавочную няпраўду адразу бачна, а паўпраўда здольная працаваць на карысьць супрацьзаконных намераў і скарыстоўваць даверлівасьць выбарнікаў для зьдзяйсьненьня закамуфляваных, “абгорнутых у бліскучыя паперкі” выбарчай атрыбутыкі, злачынных мэтаў.
Ці варта дапамагаць злачынцам ашукваць свой народ?!
Паводле ФБ Аляксея Лапіцкага
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Фота: Аляксей Лапіцкі
Цэтлікі: #Belarus, #electby, пазыцыя, праваабаронцы, свабода меркваньняў