Праваабарончая сэкцыя распачала сваю працу а 09-00 у апошні дзень Кангрэсу, 04 кастрычніка. На ёй абмяркоўвалася тэма “Правы чалавека ў Беларусі: тэарэтычна-мэтадалягічныя падыходы й дасьледчыя прыярытэты”.
Гэта была першая спроба заснаваць такую пастаянную акадэмічную дасьледчую пляцоўку ў межах дадзенага буйнога форуму навукоўцаў, каб распачаць абмен думкамі й пошук аптымальных рашэньняў існуючых праблемаў.
“Першы блін” не атрымаўся камяком. Хаця ў тым, каб гэта здарылася, былі пэўныя даволі спрыяльныя для гэтага перадумовы.
Так, некаторыя з дакладчыкаў на панэлі – у прыватнасьці, спадарыня Йоанна Размэр, кандыдатка юрыдычных навук з Унівэрсытэту Мікалая Капэрніка (Торунь, Польшча) з-за адрукоўкі ў раскладзе сэкцыяў (зь лягічтыкай на Кангрэсе з-за велізарнай колькасьці сэкцыяў часам узьнікалі пэўныя складнасьці) не магла адразу адшукаць неабходны будынак Унівэрсытэту ды адпавеную аўдыторыю. Гэтым у тым ліку можна патлумачыць нешматлікасьць сэкцыі.
Аднак, размова й дыскусія ў праваабарончым коле ўсё ж атрымаліся прадметнымі й сур’ёзнымі.
Першым на гэтай панэлі прагучаў даклад “Узаемадзеяньне Рэспублікі Беларусь з праваабарончымі мэханізмамі ААН: Унівэрсальны пэрыядычны агляд Рады па правах чалавека” Натальлі Кутузавай (Інстытут філязофіі НАН Беларусі, кандыдаткі філязофскіх навук).
Пры абмеркаваньні гэтага дакладу прагучала рэпліка й даволі істотная меркаваньні праваабаронцы, юрыста “Вясны”, заснавальніка Беларускага Праўнага Праталу (ВLP), Аляксея Лапіцкага (Беларусь).
Далей быў прадстаўлены даклад Йоанны Размэр “Беларусь у пэрспэктыве ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду”. Ён прагучаў па-ангельску (без перакладу).
У працы сэкцыі акрамя названых асобаў прыняў актыўны ўдзел старшыня БГК Алег Гулак (Беларусь).
Удзельнікі мяркуюць, што пачатак працы панэлі атрымаўся й плянуюць надалей разьвіваць актыўнасьць гэтай новай дасьледча-навуковай акадэмічнай пляцоўкі ў межах Міжнароднага кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі ў Коўне.
- Больш візуальнай інфармацыі зь іншых сэкцыяў і панэляў Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі ў Коўне – гл. на сайце licviny.info – ТУТ.
Алесь ЛЕТА
Фота: Аляксей Лапіцкі
Цэтлікі: #Belarus, #kanhres, #kouna, #kounas, Алег Гулак, Аляксей Лапіцкі, Йоанна Размэр, Міжнардны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі, міжнародныя праваабарончыя мэханізмы ды інстытуцыі, Натальля Кутузава, правабаронцы, правы чалавека