2015 05/12
Алег Мацкевіч, Барысаў

Алег Мацкевіч, Барысаў

Камітэт па Правах Чалавека ААН прызнаў факты парушэньня Беларусью правоў на свабоду мірных сходаў і выказваньне меракваньняў жыхароў горада Барысава, Алега Мацкевіча ды Марыны Статкевіч.

У прыватнасьці Камітэт прызнаў, што Рэспублікай Беларусь парушана права заяўнікоў на мірныя сходы й свабоду меркаваньняў па двух эпізодах, выкладзеных у апдаведным індывідуальным паведамленьні заяўнікоў:
– забарона пікету 10.12.2010 да Дня правоў чалавека,
– забарона пікету 04.08.2012 ў падтрымку палітвязняў – “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.

У дадатку карэспандэнцыя на ангельскай мове, якая атрыманая заяўнікамі пра прынятае КПЧ ААН рашэньне.

Як адзначаецца ў паведамленьні, падпісаным прадстаўніком КПЧ ААН Ібрагімам Саламам, рашэньне на расейскай мове будзе дасланае заяўнікам адразу, як толькі будзе падрыхтаваным.

ДАДАТАК:

  • Апавяшчэньне пра прынятае КПЧ ААН рашэньне па справе № 2133/2012 “Саткевіч і Мацкевіч супраць Беларусі” (анг.)

Апавяшчэньне заяўнікоў пра прынятае КПЧ ААН рашэньне (анг.)

Паводле Алег Мацкевіч ФБ
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: Alaksiej Lapicki (Canon PowerShot SX 130IS)

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Ад КПЧ ААН беларусам да ДНЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА (дакумэнт, анг.)”

  1. Заканамерна, сваечасова, абгрунтавана, але …

    Але, ці ёсьць каму рабіць належныя высновы ў сувязі з такім чарговым (зусім ня першым) рашэньнем кантрольнага экспэртнага воргану ААН па выкананьні падпісанай Беларусьсю міжнароднай дамовы?

    Якія стымулы для гэтага ёсьць ва ўраду, які пасьлядоўна афіцыйна адмаўляецца ад падпісаных нашай краінаю такіх вось фундамэнтальных праўных дакумэнтаў у галіне правоў чалавека, як Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) ды Факультатыўны Пратакол да яго?

    У апошнім дакумэнце, як вядома, зацьверджана рэалізуемая на практыцы КПЧ ААН працэдура кантролю за выкананьнем Міжнароднага Пакту дзяржавамі-ўдзельніцамі гэтай фундамэнтальнай міжнароднай дамовы ў галіне правоў чалавека, а таксама абавязкі Беларусі як непасрэднай падпісанткі гэтых дакумэнтаў па безумоўным прызнаньні такіх мэханізмаў і выкананьні адпаведных палажэньняў адзначанай міжнароднай дамовы.

    Чаго акрамя экспэртнага заключэньня чакаюць высокія чыноўнікі з МЗСу, ураду… Беларусі, каб пачаць выконваць міжнародныя абавязкі адносна правоў і свабодаў уласных грамадзянаў?

    Што патрэбна, каб улады пачалі паважаць свой народ? Каб выконвалі МПГіПП ды Асноўны Закон краіны адносна фундамэнтальных і неад’емных грамадзянскіх правоў і свабодаў, якія, дарэчы, сапраўды ёсьць у грамадзянаў іншых цывілізаваных, дэмакратычных эўрапейскіх краінаў?

    Правы грамадзянаў час ад часу парушаюцца і ў гэтых карінах таксама, але рашэньні судовых інстанцыяў, ЭСПЧ ці КПЧ ААН, урадамі прызнаюцца й выконваюцца, сытуацыя выпраўляецца, а памылкі выпраўляюцца.

    У тым і палягае лёгіка зацьверджанага й прынятага да выкананьня практычнага мэханізму кантролю за выкананьнем з дапамогай КПЧ ААН прынятых на сябе дзаржавамі-ўдзельніцамі Пакту абавязальніцтваў.

    Бо неад’емнасьць і вартасьць правоў і свабодаў для кожнага з грамадзянаў ёсьць аксыёмаю ня толькі на падпісанай дзяржаваю міжнароднай паперы, але і ў разуменьні ейных высокіх чыноўнікаў, у практыцы дзяржаўных і праваахоўных ворганаў.

    У гэтым ёсьць аснова і пэрспэктыва для разьвіцьця грамадзянскай ініцыятывы, росту адчуваньня камфорту й дабрабыту кожнага грамадзяніна ва ўласнай краіне, у ейнай свабоднай і дэмакратычнай, праўнай і салідарнай грамадзянскай супольнасьці.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>