Эўрапейская Камісія – Прэс-рэліз
Брусэль, 9 сьнежня 2015г.
Напярэдадні Дня правоў чалавека, камісар ЭЗ, Нэвэн Міміца (Neven Mimica), аб’яўляе аб першым у сваім родзе для ЭЗ ўсёабдымным мэханізме падтрымцы праваабаронцаў.
Напярэдадні Дня правоў чалавека (10 сьнежня) камісарка ЭЗ па міжнародным супрацоўніцтве й разьвіцьці, Neven Mimica, абвясьціла пра першы ў гісторыі ЭЗ ўсеабдымны мэханізм падтрымкі праваабаронцаў. Ініцыятыва пакліканая стацца адным з ключавых інструмэнтаў у Эўропе па аказаньні дапамогі праваабаронцам, якія знаходзяцца ў высокай рызыцы, у тым ліку ў аддаленых раёнах, яна працуе да 2018 году.
Камісар Мимица адзначыла: “Правы чалавека ёсьць асноўнай каштоўнасьцю для ЭЗ. Такім чынам, цалкам лягічна, што тыя, хто рызыкуе сваім жыцьцём, каб абараніць іх павінны быць у стане разьлічваць на нашую падтрымку, дзякуючы гэтаму першаму ў сваім родзе мэханізму, мы будзем аказваць ім неабходную дапамогу, ад неадкладнага пераезду да юрыдычнай кансультацыі”.
Падтрымка дадзенага мэханізму мае бюджэт 15 млн. € з фондаў ЭЗ да 2018 году. Гэтае фінансаваньне ў дадатак да пастаяннай падтрымкі праваабаронцаў, ужо прадстаўленай ЭЗ, у тым ліку ў рамках Эўрапейскага інструмэнту за дэмакратыю й правы чалавека (ЭІДПЧ). З 2007 году ЭІДПЧ выдзеліў 200 млн. €, для падтрымкі праваабаронцаў ва ўсім сьвеце.
Дзякуючы новым мэханізмам, ЭЗ прадаставіць прыхільнікам правоў чалавека, якія апунуцца ў небясьпецы праз:
– Кароткатэрміновую падтрымку, у тым ліку фізічную абарону, праўную й мэдычную падтрымку, інспэкцыю й маніторынг турмаў і тэрміновую адвакацкую абарону й перасяленьне, сярод іншых мерапрыемстваў;
Сярэднетэрміновую падтрымку, у тым ліку маніторынг іхнага стану, раньняга папярэджаньня рызыкаў, навучаньне па прафіляктыцы рызыкі й бясьпекі (у тым ліку лічбавай бясьпецы), міжнародную, рэгіянальную ды нацыянальную абарону.
Доўгатэрміновую падтрымку, улучаючы падтрымку нацыянальных сетак, адвакатаваньне (абарону), лябіяваньне й распрацоўку стратэгіяў процідзеяньня абмежаваньням і санкцыям, якія накладаюцца на праваабаронцаў з боку дзяржаваў.
Мэханізм кіруецца кансорцыюмам 12-ці незалежных міжнародных няўрадавых арганізацыяў (НДА) [1], якія маюць практычны досьвед працы, каб падтрымаць абаронцаў правоў чалавека, якія знаходзяцца ў небясьпецы. Мэханізм мае глябальны ахоп, з асаблівым акцэнтам на аддаленыя раёны. Канкрэтныя ініцыятывы павінны быць падтрыманыя ў рамках мэханізму па рашэньні кансорцыуму НДА, у дачыненьні да шэрагу крытэраў, уключаючы асобаў, сытуацыі й патрэбы.
Колькасьць праваабаронцаў і мясцовых арганізацыяў, якія карыстаюцца мэханізмам, як чакаецца, паступова будзе павялічвацца ў адказ на падзеі, якія негатыўна ўплываюць на сытуацыю з правамі чалавека ва ўсім сьвеце.
Мэханізм зьяўляецца адным з асноўных новаўвядзеньняў і ўнёскаў у рэалізацыю мэтаў устойлівага разьвіцьця, узгодненых у верасьні міжнароднай супольнасьцю ў Нью-Ёрку.
Як наладзіць Плян дзеяньняў па правах чалавека і дэмакратыі (2015-2019), Эўрапейскі Зьвяз і ягоныя дзяржавы-сябры ў поўнай меры адданыя ўмацаваньню падтрымкі абаронцаў правоў чалавека (праваабаронцаў) і ліквідацыі пагрозаў для дэмакратычных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ды іхных прыхільнікаў ва ўсім сьвеце. Стварэньне й рэалізацыя першага праваабарончага мэханізму ЭЗ у межах дзенасьці ЭІДПЧ зьяўляецца асноўным новаўвядзеньнем для дасягненьня адзначаных мэтаў.
Фінансаваньне механізму адбываецца праз Эўрапейскагі інструмэнт у галіне дэмакратыі й правы чалавека (EIDHR). Падтрымка правоў чалавека ды праваабаронцаў у сытуацыях, дзе яны маюць найбольшую рызыку зьяўляецца першай мэтай Палажэньня ЕЭІДПЧ на 2014-2020 гг. За ўвесь сямігадовы пэрыяд, 20-25% агульнага бюджэту EIDHR (г.зн. € 200 – 250 млн.), будзе накіраваная на падтрымку праваабаронцаў у падобных сытуацыях.
Аб’ява прыйўла на працягу месяца, прысьвечанага Правам чалавека і кіраваньню ў рамках European Year for Development.
Для атрымання дадатковай інфармацыі
Сайт Эўрапейскага інструмэнту ў галіне дэмакратыі й правоў чалавека (EIDHR):
Сайт Генэральнага дырэктарата па пытаньнях міжнароднага супрацоўніцтва й разьвіцьця:
http://ec.europa.eu/europeaid/
Сайт Эўрапейскага году для разьвіцьця:
https://europa.eu/eyd2015/en
[1] Front Line Defenders; Рэпарцёры бязь межаў (RSF); Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў (OMCT); Міжнародная фэдэрацыя па правах чалавека (FIDH); сетка Эканамічных, Сацыяльных і Культурных правоў (ЕСКП-Net); Міжнародная асацыяцыя геяў і лесьбіянак (ІЛГА); Фонд Тэрміновых дзеяньняў па Праваабаронцах (UAF); Міжнародная абарона; Міжнародныя Брыгады Сьвету (PBI); Эўра-міжземнаморскі фонд падтрымкі праваабаронцаў (EMHRF); Азіяцка-Усходні Форум і Праект праваабаронцаў Афрыканскага Паўвострава (EHAHRDP).
Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: EIDHR, абарона праваабаронцаў, парвы чалавека, праваабаронцы, ЭЗ